Тэма: Новы пераклад
Усталяваны новы пераклад рухавічка нашага сайта
Дзякуй eratyk
Заўвагі пішам сюды
Вы не ўвайшлі. Калі ласка, ўвайдзіце ці зарэгіструйцеся.
Старонкі 1
Вы павінны увайсці ці зарэгістравацца, каб апублікаваць адказ
Усталяваны новы пераклад рухавічка нашага сайта
Дзякуй eratyk
Заўвагі пішам сюды
Заўвага №1 - трэба ўсталяваць трохі пазьнейшую вэрсію, што я даслаў Sat, Jul 2, 2011 at 7:19 PM. Там крыху пераробленыя фразы, каб яны былі больш зразумелыя карыстальніку; напрыклад, "Індэкс" зьменены на "Галоўная".
У хуткім часе паспрабую разабрацца і з add-on'амі.

Падтрымліваю, бо "індэкс" менш зразумелы простаму грамадзяніну, чым "галоўная". Дый, на маю сціплую думку, колькасць "паведамленняў" - гэта правільней і лагічней за колькасць "допісаў".
Заўвага №1 - трэба ўсталяваць трохі пазьнейшую вэрсію
Падобна на тое, што апошні раз была высланая была не апошняя версія
>> Прысутных зараз ( 1 госць, 2 зарэгістраваных карыстальнікаў ) xxx, yyy
Трэба: Прысутныя зараз
Ці можа: Зараз прысутнічаюць (тут)
Усталяваў апошні пераклад
Са склонамі тут канешне слаба. Ці можна там зрабіць
Зараз прысутнічаюць — гасцей - 1, зарэгістраваных карыстальнікаў - 2: ххх, ууу
ці
Зараз прысутнічаюць: гасцей - 1, зарэгістраваных карыстальнікаў - 2 (ххх, ууу)
Зараз гэта выглядае так:
Зараз прысутныя 3 гасцей, 2 зарэгістраваных карыстальнікаў: user1, user2
Так, магчыма, трэба падумаць над лепшай формай.
Напрыклад:
[Прысутныя] Гасцей: 3, Карыстальнікаў: 2 (user1, user2) //без "[i]зарэгістраваных[/i]"
І выкажыцеся наконт перакладу online як прысутнічае (і падобнае) (менавіта ў канкрэтным выпадку - форум), бо доўга вагаўся.
online як статус "прысутнічае" нармальны.
можна без "зарэгістраваных". А так кожны варыянт які можа чытацца як (амаль) беларускі сказ задаволіць. Пакуль што нейкая кітайшчына атрымалася
====
Тады яшчэ абнавіць трэба: "Агульная колькасць [s]зарэгістраваных[/s] карыстальнікаў:"
Агульная колькасць тэмаў:
правільна:
Агульная колькасць тэм:
правільна:
Агульная колькасць тэм:
розьніца ўсяго толькі ў тым, ці выкарыстоўваць доўгі канчатак замест кароткага. ён існуе для ўсіх (ну амаль) словаў.
я аддаю перавагу доўгім.
У наркамаўцы пытаньне наконт канчаткаў нават і падымаць ня трэба. Жаночы род - нулявы канчатак.
У наркамаўцы пытаньне наконт канчаткаў нават і падымаць ня трэба. Жаночы род - нулявы канчатак.
А дзе гэта напісана ?
У падручніках школьных.
Новыя справаздачы
New reports трэба перакладаць як "Новыя скаргі".
New reports трэба перакладаць як "Новыя скаргі".
Я б пераклаў як "Новыя рапарты" альбо "Новыя адзнакі"
Каб вызначыць кантэкст: гэта тое што паказваецца мадаратарам пры наяўнасьці "reports" з боку карыстальнікаў.
New reports трэба перакладаць як "Новыя скаргі".
згодны, трэба выправіць.
наконт жа ж канчаткаў - НУ НЕ ГНАБІЦЕ ВЫ МОВУ ГЭТЫМІ СРАНЫМІ ПАДРУЧНІКАМІ, КАЛІ ЛАСКА! дзякуй.
наркамаўка - пішам паводле падручнікаў.
я толькі падтрымаю яшчэ адзін - ненаркамаўскі - пераклад.
Ужо дасылаў пераклад некаторых дапаўненьняў (attachments, bbcode, pm, tags) Аляксандру (abask), але рэакцыі няма.
Хто можа адгукнуцца з адмінства?
Ужо дасылаў пераклад некаторых дапаўненьняў (attachments, bbcode, pm, tags) Аляксандру (abask), але рэакцыі няма.
Хто можа адгукнуцца з адмінства?
Ліст атрымаў, але ўсталюю толькі ў наступным годзе. Выбачайце.
Знайшоў ПАМЫЛКУ!! паведамленьні не "зыходныя" а "ДАСЛАНЫЯ" павінны быць.
Знайшоў ПАМЫЛКУ!! паведамленьні не "зыходныя" а "ДАСЛАНЫЯ" павінны быць.
Зыходныя (outgoing) паведамленьні могыць быць дасланымі, а могуць і ня быць.
Witold Ramsa напісаў:Знайшоў ПАМЫЛКУ!! паведамленьні не "зыходныя" а "ДАСЛАНЫЯ" павінны быць.
Зыходныя (outgoing) паведамленьні могыць быць дасланымі, а могуць і ня быць.
Наколькі я памятаю outgoing гэта "які сыходзіць, з'язджае". Зыходным хутчэй можа быць код, а не паведамленьне.
як выкласьці фільмы на сайт
Усім прывітанне, пачаў перакладаць серыял "Два з паловай чалавека".https://www.youtube.com/watch?v=xq2rQhfz6_4 Хацеў бы даведацца вашага меркаванне
Старонкі 1
Вы павінны увайсці ці зарэгістравацца, каб апублікаваць адказ
Модный женский джемпер купить тут Смотрите информацию модный женский джемпер купить тут. www.yakonastore.ru |
Працуе на PunBB, падтрымка Баравік.
Currently installed 14 official extensions. Copyright © 2003–2009 PunBB.