1

Тэма: Чалавек з Зямлі / The Man From Earth/ 2007 / BDRip / 1080


Спампаваць: magnet link

Чалавек з Зямлі / The Man From Earth/ 2007 / BDRip / 1080

Краіна: ЗША
Жанар: Фантастыка, драма
Працягласьць: 87 хвілін.

Рэжысэр:Рычард Шэнкман

У ролях: Дэвід Лі Сміт, Тоні Тодд, Джон Білінгслі, Элен Краўфард, Аніка Пітэрсан, Ўіл'ям Кэт, Алексіс Торп, Рычард Рыле.

Пра фільм: «Чалавек з Зямлі» — амерыканскі навукова-фантастычны, драматычны фільм рэжысёра Рычарда Шэнкмана.
Сцэнар быў напісаны Джэрамам Біксбі, які пачаў ягонаенапісанне ў пачатку 1960-х гадоў і скончыў яго на смяротным ложы ў красавіку 1998 года.

Прафесар універсітэта Джон Олдмэн, які прапрацаваў там роўна 10 гадоў, нечакана звальняецца і збіраецца з'яжджаць.
Даведаўшыся аб ад'ездзе, да яго дадому прыязджаюць развітацца ягоныя сябры і калегі - біёлаг Гары, антраполаг Дэн, гісторык Сэндзі, гісторык мастацтваў Эдыт, археолаг Арт і яго студэнтка Лінда. Пазней да іх далучаецца выкліканы Артам пажылы псіхіятр, доктар Грубер.
Стаміўшыся сыходзіць ад пытанняў аб тым, чаму ён раптам вырашыў усё кінуць і з'ехаць, Джон нечакана прызнаецца сябрам у тым, што ў рэчаіснасці ён з'яўляецца «пячорным чалавекам», крамяньёнцам мадленскай культуры, які нарадзіўся 14 тысяч гадоў таму...

Мова 1: беларуская (шматгалосая агучка)
Ролі агучвалі: GomZik, Vožyk, Arciom, Алесь Гулевіч, Lilithlu, Plistačka.

Мова 2: украінская (шматгалосая агучка)
Мова 3: ангельская(арыгінал)

Памер: 8,4 Gb
Відэа: H.264, MKV,  1920x1080, 23,976 fps, 11,5 Mbps
Аўдыё 1: (Беларуская) 48 kHz, 2ch, AC3, 256 kbps
Аўдыё 2: (Украінская) 48 kHz, 5.1ch, AC3, 448 kbps
Аўдыё 3: (Ангельская) 48 kHz, 5.1ch, AC3, 640 kbps

Паглядзець анлайн магчыма тут: https://kinakipa.site/movie?id=252900

Росту папулярнасці фільма шмат у чым спрыяла нелегальная публікацыя яго экраннай копіі ў сетцы з дапамогай сайта ReleaseLog.
Прадзюсар карціны Эрык Вілкінсан, прыемна здзіўлены гэтай акалічнасцю, накіраваў ліст падзякі сайту ReleaseLog, адзначыўшы, што пры такім нізкім бюджэце,
ўласцівым незалежнай вытворчасці, стваральнікі фільма не маюць сродкаў, выданых спецыяльна на рэкламу, якой паслужыла пірацкая публікацыя ў сетцы.
Прадзюсар заявіў, што і ў будучыні не будзе мець прэтэнзій да падобных дзеянняў, дадаўшы: "Калі я зраблю наступную карціну, магчыма, я сам загружаю яе ў сетку!".
У адказ на гэты ліст адміністрацыя сайта ReleaseLog заклікала супольнасць падтрымаць вытворцаў набыццём афіцыйнага DVD-выдання карціны.

Апошні раз адрэдагавана RiverCat (сёння 21:16:47)

Прычэпкі допісу

The_Man_from_Earth.jpg 23.03 кБ, файл ніколі не спампоўваўся. 

Чалавек з Зямлі - Людина з планети Земля - The Man from Earth (2007).mkv.torrent 161.39 кБ, файл ніколі не спампоўваўся. 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.