1

Тэма: ZET / З Новым годам! / 2000 / MP3 / 320 Kbps

Выканаўца: ZET
Альбом: З Новым годам!
Жанр: Punk Rock
Год: 2000
Краіна: Беларусь
Працягласць: 00:38:40
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 88.7 Mb (93 031 248 байтаў)
Хэш: ac4662fbb4a0b6d58ec57596628a6262bfd3ae61
Першакрыніца: http://bymusic.net/music/zet/zet-z-novym-godam/

Склад гурта: Паказаць
Портэр: бубны
Стронг: гітара
Акрабат: бас-гітара
Канцлер: спеў, гітара

http://img29.imageshack.us/img29/681/d2a7c618862f249d3117bfa.jpg

Пра альбом:
Альбом «З Новым годам!» запісалі ўвесну 2000 году на мазырскай музычнай студыі «Арт-cтудио». Па змесце альбом атрымаўся пераважна сатырычным (песні "Танец сьмерці" і "Гэй, славяне!"). Перавыданне 2004 году зрабіў лэйбл «WestRecords». У яго ўлучылі дэма-версіі песняў «Зьмяя», «Дзяржтэлерадыё» і «Геадэзія-картаграфія», відэа-кліп на песню «Калгас», што на альбоме "radzima.com" песня «Сьветлы шлях», і канцэртны відэа-запіс песні «Радзіма-свабода». Запіс і звядзенне альбому рабіў Сяргей Лабандзіеўскі, дызайн — Павел Цыбін, фота — Аляксандр Кулік, мультымедыі — Ігар Назаранка. Прадусар — Ганна Вольская.

Маніфэст гурту Zet: Паказаць
    «Цяперашні музычны сьвет багаты й разнастайны. Рок-гурты граюць музыку. Публіка яе слухае. Вакол кожнага больш менш значнага калектыву гуртуецца кола ягоных прыхільнікаў. Гэтыя прыхільнікі досыць агрэсыўныя й кансэрватыўныя ў стаўленьні да ня толькі фанатаў іншых гуртоў, але й сваіх куміраў. Альтэрнатыўныя гурты вельмі стараюцца ня страціць свой альтэрнатыўны фармат. Тымчасам ён зрабіўся модным ва ўсім сьвеце і пераўтвараецца ў натуральную папсу. Незразумела да чаго ён альтэрнатыўны. Да MTV? Дык цяпер там круцяць учорашніх "альтэрнатыўшчыкаў" як учора Брытні Сьпірт. Змагары з рэжымам, дыктатурай і дзяржаўным ладам сваімі шматгадовымі крыкамі настолькі зьнівэлявалі йдэю, што тэкст ужо ня слухаецца, бо набывае тыя ж папсовыя стандарты. Толькі ў клясычным папсовым варыянце будуць: close (open) up your eyes, low, kiss, а "змагарным" destroy, kill, dark і г.д. Усе сьпяваюць пра адно і тое ж аднымі і тымі ж словамі.

    Мэталісты слухаюць свой мэтал і не разумеюць, што ўсе гэтыя доўгія валасы, заклёпкі, цыркавы сатанізм і клаўнада таксама папса, толькі робленая па іншых законах. Стандарты тэксту гэтых гуртоў гл. абзац вышэй. Толькі яшчэ больш цёмна й таямніча. А так усе пяюць адно і тое ж. Як сапраўдныя папсачы.

    Сьледаваньне з боку музыкаў пэўнаму сучаснаму стандарту азначае, што яны прагнуць застацца ў межах вядомасьці пэўнае групы слухачоў. Калі яны зробяць крок убок ад рамак, слухачы іх не зразумеюць, і перастануць паважаць.

    Вядомасьць (хаця б лякальная) будзе страчаная. Страты вядомасьці трэба пазьбягаць. "Фармат" трэба захоўваць. Ці не заўважаеце вы тыповыя папсовыя ўстаноўкі: імкнуцца да набыцьця вядомасьці, захоўваць вядомасьць, захоўваць "фармат". "Альфа радыё" захоўвае свой фармат. Тупа і пасьлядоўна. Дзякуючы гэтаму мае сродкі для існаваньня. Тое ж адбываецца з тусоўкай, якая ніколі не прагучыць на "Альфе": хардкор, усе гатункі мэталу, рэп і г.д.

    Яна захоўвае фармат: ніякая папса не павінна пракрасьціся на гэтую тэрыторыю. Бо слухачы не зразумеюць (як і ў прыкладзе з "Альфай"). Дык што тут папса і што не папса? Калі асноўныя накірункі дзейнасьці й прынцыпы йснаваньня аднолькавыя. Прынцыповая розьніца музычны фармат. Але, насамрэч, гэтая розьніца непрынцыповая, калі аднолькавыя прынцыпы зрабіць шоў і атрымаць за яго ганарар. НАКАРМІЦЬ ПУБЛІКУ ТЫМ, ШТО ЯНА ХОЧА ЗЬЕСЬЦІ. Гэта галоўны прынцып папсы. Папсы з аднаго і з другога боку ўяўнае мяжы.

    Высновы:

    Сучасны музычны сьвет падзелены на некалькі попсаў, якія робяць адно і тое ж рознымі музычнымі сродкамі: чапляюцца за музычны фармат і зарабляюць на ім вядомасьць і грошы. Пры гэтым і самі музыкі, і іхныя прыхільнікі абвінавачваюць канкурэнтаў у папсовасьці, сатанізму, дэструкцыі, тупасьці і г.д. Яны ня бачаць, адкуль ногі растуць, самі зьяўляючыся часткай вялікага папсовага працэсу. У гэтай сытуацыі гурт ZET мусіць заявіць, што дзеля таго, каб пазьбегнуць "фармату", будзе выконваць песьні ў розных стылях, з рознымі тэкстамі на розных мовах. Імідж будзе пастаянна зьмяняцца. Трэба, каб ніхто ня ведаў, што ў наступны раз зграе і як будзе выглядаць гурт. Гэта робіцца, каб пазьбегнуць гарачай любові слухачоў граньня аднаго і таго ж цягам дзесяцігодзьдзяў (хаця матар'ял даўно ўжо не выклікае ў выканаўцаў ніякіх эмоцыяў). Ад скрайніх мэтал-плыняў да блятняку! Каб не прызвычайваліся.

    Хаця й ёсьць небясьпека такім чынам стварыць новы фармат.»


Спіс песняў (працягласць у дужках):
   1. Баю-баю (3 хвіліны 10 секундаў)
   2. Радзіма-свабода (3 хвіліны 54 секунды)
   3. Незнаёмец (3хвіліны 24 секунды)
   4. Анёлы (3 хвіліны 58 секундаў)
   5. Гэй, славяне! (3 хвіліны 33 секунды)
   6. La Bamba (3 хвіліны 51 секунда)
   7. Хлопчык (3 хвіліны 10 секундаў)
   8. Нармальна (4 хвіліны 21 секунда)
   9. З новым годам! (3 хвіліны 59 секундаў)
  10. Танец сьмерці (5 хвілінаў 37 секундаў)


ZET - Радзіма-свабода:
[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

Альтэрнатыўныя спасылкі:
Magnet-спасылка (44Mb)
Depositfiles (zip, 84.75Mb)
freespace.by (rar, 112.4Mb)

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-10-07 17:27:52)

Прычэпкі допісу

Zet - Z Novym Hodam [2000].torrent 14.79 кБ, 21 спампоўванняў з 2011-09-23 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.