1

Тэма: deVIAtion / Чарговы дзень пад акупацыяй / 2009 / OGG / ~250 Kbps

Спампаваць: magnet link

Выканаўца: deVIAtion
Альбом: Чарговы дзень пад акупацыяй
Жанр: Панк
Год: 2009
Краіна: Беларусь, Гародня
Бітрэйт: ~250 Kbps
Фармат: OGG
Памер: 62.6 MB

http://antipunk.org/wp-content/uploads/wokladka-perad.jpg

Трэкліст:
00. Пад акупацыяй.
01. Будучым ворагам дзяржавы.
02. Забі мяне мент.
03. Пяшчота.
04. Бма.
05. Заябала.
06. Сэкс з прэзідэнтам.
07. Восень. верасень.
08. Твой бацька фашыст.
08_1. Целепузік лу-лу.
09. День победы.
10. Памятай свае карані.
11. Калі лука здохне.

Лірыка: Паказаць

00. пад акупацыяй.
Пілося і елася і яшчэ хацелася.
Хацелася так непераадольна.
Хацелася і маглося б,
Калі б толькі ня гэтае “Б”
Калі б ня гэтая сцюжа,
у нутры сябе і навокал
Вясна, як позьняя восень,
Катуе дажджамі што року.
Чаму гэта ўжо мяне ня зьдзіўляе?
Праверкі дакумантаў на вуліцах.
Мянты што у падворку цябе чакаюць,
Каб ты на акцыі ня прысуьнічаў.
Так хочацца лаяцца матам,
Калі авансам за гэта караюць.
І зноў у іх там нейае ствята.
Яны зноўку там нешта адзначаюць.
А мы жывем у сваіх кватэрах,
Шмат павярховых бараках.
Губляя сяброў пражываем,
Чарговый дзень пад акупантам.

01. будучым ворагам дзяржавы.
(dedykacja dla Macieja)
Калі і зноў пачнуць па сьценах клеіць,
Свае ўлёткі, заклікі і маніфесты.
А радыё і тэлевізар, пачне крычаць,
Як малады над труною нявесты.
Калі турмы праглынуць пацыфістаў,
І ты пачуеш як грукаюць суседу ў дзьверы.
А народ захварэўшы імперскай ідэей,
Пачне з радасьцю хадзіць на парды ды малебны.
Калі сам патрыярх пачне свае спічы,
Бласлаўляючы войска на фронце.
А народ са шчырымі сьлязьмі ў вачах,
Пачне пасылаць маладзёнаў на бойню.
Гістэрычныя дзеўкі на пэроне з кветкамі,
Сустракаць будуць ганаровых забойцаў.
А нязгодныя, прымусова будуць,
У дзьве змены вырабляць кулі для фронта.
Калі перад табою паставяць выбар,
Забіваць за дзяржаву ці загінуць як вораг.
Я веру ў твой правідловы выбар.
Ворагаў дзяржавы стала болей.

02. забі мяне мент.
Вітаю вас любыя браты ды сёстры.
Загад за загадам за вёснамі вёсны.
Яны усё бліжэй да нашага падворку.
Яны спрабуюць нішчыць нас па асобку.
Мент мае правы а ты абавязакі.
І памятай, балота закону вельмі вязкае.
Патрапіў у палон, кайданы за сьпіною.
Але ніякай пашаны для мянтоўскага гною.

Лепш забі мяне мент!
Дзеля таго каб у ночку спакойна вяртацца дамоў.
Забі мяне мент!
Бо я не забуду цябе і тваіх браткоў.
Забі мяне мент!
Бо прыдзе час і я ня буду так проста стаяць.
Забі мяне мент!
Дзеля таго каб у ночку спакойна спаць.

Новыя сводкі, чарговыя ахвяры.
Нязгодных чакаюць “эўрапейскія” нары.
Яшчэ адзін у шпіталі апасьля затрыманьня.
Прэмія за добрае загаду выкананьне.
Давольная морда, сытае рыла.
Добры заробак, жывецца ня хіла.
І будзь я бамжом ля сьметнікавага баку.
Аніякай пашаны для дзяржаўнай сабакі.

Забіты жыцьцём абгрызаю пазногці.
Бабуля ў пакоі “анёл паньскі” чытае.
Вечар. Спальны раён. Небяспека.
Там мянтоўскі патруль, плян вырабляе.
У маім падворку нябыло калабарантаў.
Аніякай павагі да быдла ў форме.
Акупант на заўжды застаецца акупантам.
Пісталет, дубіна – яго маральныя нормы.
Я памятаю як плакала жонка суседа.
Калі яго забралі бо кагосьці ня выдаў.
Ён круцей за Тайсана круцей за Алі,
Ён адгрыз оперу вуха калі яго бралі.
І дурное пытаньне: чаму мент мой вораг?
Няўжо гэта быдла назваць можна сябрам.
Загад улады яго маральная норма.
Акупант назаўжды застаецца акупантам.

03. пяшчота.
Пяшчотная ўвага маёй радзімы,
Праз сэксоўны пацалунак мянтоўскай дубіны.
Праз лёгкі флірт, кірзовым ботам.
Да страты прытомнасьці, крывавай блявоты.
Ты нарадзіўся тут і ўжо павінны.
Школа, войска, праца, канапа, тэлевізар,
Жонка, дзеці, “дэмакратычныя” выбары,
Пяшчотныя абдымкі забойчай рутыны.
Пяшчота.
Пяшчотныя абдымкі камітэта дзярж. бяспекі.
Затхлы пах рэпрэсій, што не вывятрыць форткай.
Продкі твае, што зьнікалі ў лесе,
Або, як з лагера вярталася знаёмая цёткі.
Ўсялякія структуры, што вымаўляць ня варта,
Презідэнт, разам з нацыянальным сходам,
Cьвята горада, сука, сьвяточная варта.
Ўсё гэта настойліва нам пхаюць у горла.

Ты мусішь быць патрыётам, так дзяржава сказала.
Чырвона-зялёным перамажуць дзяцінства.
Але, словы… Гэтага заўсёды так мала,
Каб перадаць моц гэтых “пяшчотных” пачуцьцяў.
Пяшчота, родам з плошчы, што ў цэнтры сталіцы.
Боты, гумовыя дубіны, аутазакі.
Пяшчота з лясоў, Ля Катыні ды Менску.
Стрэлам у патыліцу, восеньскім ранкам.
Бо, ёсьць народы: “лепшы” і “горшы”,
І каб у сьвеце, раўнавагу не парушыць,
“Лепшы” пхае сваю культуру “горшаму”.
Жры ня абляпайся, паразумнець мусішь.
Павер, у нас так мала засталося часу.
Хутка нам пагрукаюць ботамі у дзьверы.
А на партрэтах будзе Фэлікс Дзяржынскі.
І следча з пісулькай, якой сам не верыць.

04. бма.
Яны гавораць: “Набывай.”
Гавораць нам: “Бяры. Купляй.”
Каб толькі грошы зарабіць.
Як можна сукай такой быць?
БМА
Пізьдзець у СМІ і інтэрнэце.
Пізьдзець зімой. Пізьдзець у леце.
Можа Супер і Сахараў.
А па другому БМА.

Наёбываць гурты, занятак ня прыгожы.
О, як можна скурвіцца каб зарабіць грошы.
БМА выдае фашыстоўскае быдла.
Я ня буду выдавацца на лэйбле з фашыстам.

Спаткаўся неяк хворы крытык,
Зь дзьвума лахамі са сталіцы.
І сталі зборку выдаваць,
Ды фашыкаў туды ўстаўляць.
Камерцыйнае быдла.
Безідэйныя шмары.
З другога боку барыкады,
Ўраз з фашнёй ды мянтамі.

05. заябала!
Колькі разоў ужо прасраны той момант.
Калі трэба сарвацца, быць свабодным ды дзікім.
Замест гэтага, абсыпаны пеплам з папяросы,
У ложку дапіваешь чарговае піва.
Бунтуй!Давай!
Крычы!Трывай!
ЗАЯБАЛА!!!
Твой бацька быў бунтаром у маладосці,
А зараз кожны ранак гальштук апранае.
Як можна так здрадзіць сваім ідэалам?
Хлусіць сабе, толькі каб жыць далей?
Ня пераўтварайся ў рэнегатаў з 60-х.
Твая маці паліла ў маладосьці бюстаношы,
А зараз, апранае і продае іх.
Шчасьце гэта калі заўсёды ёсьць грошы?

Тэлевізыйная праўда, праўда СМІ дзяржаўных.
Шчасьлівая рэальнасьць якой не існавала.
Больш даверу выклікае напіс у прыбіральні,
Няўжо тябе гэта не заябала?
Нам серуць у вушы, нам сцуць у вочы.
За нашыя грошы з прымусовых падаткаў.
Іх прапаганда з ранку да ночы.
Іх капірайт на тваю рэальнасьць.

06. сэкс з прэзыдэнтам
Безбароннае голае цела.
Сыты позірк нахабных вачэй.
Толькі каб ня моцна балела.
Толькі каб, ён скончыў хучэй.
Ну а потым абцягнем спадніцу,
Ці сератліва нацягнем штаны.
Што рабіць? А жыць далей трэба.
Што рабіць? Так была заўжды.
Сэкс з прэзыдэнтам
І што ранку, шыбуе на працу,
Згвалтаваны, зламаны народ.
Подняць вочы ахвяры баяцца.
Каб нябачыць навокал усё.
Ну а той, хто яшчэ не зламаўся,
С паза крат вымушан назіраць,
За агідным палавым актам,
Прэзідэнта ў навінах.

Няўжо быць ахвяраю так прыемна?
Тупая ўпэўненасьць у непазбежнасьці гвалту.
Ты сам адчуваешь можа быць інакш.
Скажы ў голас “НЕ!” і перастань баяцца.
Выйдзі з кухань на вуліцу, разбі тэлевізар.
Не здавай свае мозгі прапагандзе ў арэнду.
Былыя ахвяры з каменьнем на вуліцэ
Гэта будзе сэкс прэзідэнту.

07. твой бацька фашыст.
І ня кажы пра яго дабрыню
І ня кажы мне пра тое, што ён любіць cвабоду.
Я бачыў вочы яго
Іх цяжка любць.
А твая любоў, гэта жах!
Так жахліва патрапіць ў лік нязаўгодных.
Ты ведаешь, ён можа прагнаць,
Ён можа забіць.
Твой бацька фашыст!
Не глядзі на мяне так, я ў гэтым пэўны,
Ён проста фашыст!
Не глядзі на мяне так.
І справа зусім ня ў коляры сьцяга.
Ён можа сябе называць кім заўгодна.
Словы нячога ня варты,
Калі рукі ў крыві.
Я сам ня люблю ярлыкоў,
Але сімптомы хваробы за надта вядомые
Пакуль ён там на гары,
Ён будзе душыць.

Яму ніколі ня падам рукі.
Я ня тісну рукі забойцам, і катам.
І калі ён зляціць з гары,
Я па сапраўднаму буду рады.
Я ніколі ня пайду за ім.
Я ня баран, каб крочыць у стадзе.
І калі ягоныя паедуць танкі,
Я сустрэну іх молатавым на барыкадзе.

08. восень, верасень.
Восень. Верасень. Панядзелак. Ранак.
Я абудзіўся не цьвярозы ня п’яны.
Я абудзіўся не цьвярозы ня п’яны,
Таму што, бляць, восеня, панядзелак, ранак.

Пачатак тыдня. Праца чакае.
Ранак. Падворак. Шэрасьць у радкі.
У рваных кішэнях маіх нагавіцаў,
Засталося поў тыдня да палучкі.

Восень. Верасень. Панядзелак. Ранак.
Я абудзіўся не цьвярозы ня п’яны.
Я абудзіўся не цьвярозы ня п’яны,
Таму што, бляць, восеня, панядзелак, ранак.

Чарговы дзень без пераменаў,
яшчэ адзін дзень крок за крокам
Без пераменаў у чаканьні рэпрэсій,
на белых кухнях з эўрарамонтам.

Зноўку размовы замест супраціву.
Зноў, вочы баязьліўцаў нязгодных.
Кожны з іх чакае, на перамены,
Алеж нічога для гэтага ня зробіць.

Навокал здыхае нешта безпаваротна.
А сэрца таміцца пад белай кашулей.
Я, бля, іду скрозь сьвет ліхтароў,
Уздоўж старой паламатае бардзюры.
Такі самы, нічым ня горшы, ня лепшы,
Як навокал, суайчыньнікі па хатах.
Пагрызены дэпрэсіяй і адзінотай,
Нічога новага тая самая здрада.
Аааа сука

09. день победы.
Кто это я,
Много ли я возьму?
На груди меня
День победы!
С кем это я,
Должен ли я кому
- Ей, ей, ей, ему
Где это я,
В сердце ли кому?
Что бы мне бы у.
День Победы!
Как это я,
Жаль себя самому.
Где ты, где ты, я?
Хочется, хочется черную
Смелую женщину.
День Победы!

10. памятай свае карані.
Панк рок, сука. Сука, панк рок.

11. калі лука здохне.
Абуджаные ранкам,
выцягнутые з цёплага ложка.
Першая цыгарэта, гарбата,
з лыжкай цукру, апошняй.
Потым вуліца, транспарт.
Кантроль і толькі потым работа.
Праца як катаваньне,
Фізычны працэс вырабляньня поту.

Не вешайце нос браты ды сёстры
Паверце, адчуйце надзеі промень.
Ёсьць прычына для аптымізму.
Мы будзем жыць, калі лука здохне.

Затрыманыя АМАПам на вуліцы,
Калі здаецца, перамога так блізка.
Асуджаныя і пакараныя,
Таму што крычалі, бо маўчаць проста брыдка
Адлічаныя з універсітэтаў,
Звольненыя з працы за супраціўленьне.
Тыя хто ніколі ня марыў пра уладу,
З пагардай да прадаўшыхся пакаленьняў.
Тыя хто ніколі ня пісаў даносаў
Ні ўступаў пад націскам у брсм-ы.
Тыя хто ня ходзіць на іх суботнікі
І ніколі ня паедзе на іхія з’езды.
Тыя каму ня быць калабарантам,
Каму брыдка такое нават падумаць.
Тыя з кім стаім побач на вуліцы
А быдла з гумовымі дубінамі на супраць.

Альтэрнатыўная спасылка для спампоўвання (mp3)

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-09-23 14:05:32)

Прычэпкі допісу

deVIAtion_-_Czarhovy_dzien'_pad_akupacyjaj.torrent 20.86 кБ, 55 спампоўванняў з 2011-06-15 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.