Тэма: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!
Спадарства!
Ёсць такі вядомы мультсерыял "Сімпсаны". Падумалася: а чаму б не паспрабаваць яго перакласці на беларускую мову?
Софт для перакладу ёсць. Матэрыял - таксама. Я ўзяў першую серыю новага, 22-га сезону - і пераклаў тэкст на родную мову прыкладна за 5 гадзін.
Такім чынам, патрэбныя галасы, людзі, якія хацелі б заняцца агучкай. Як мінімум, патрэбныя галасы для Гамэра, Мардж, Барта і Лізы. Ну і, скажам, адзін жаночы і адзін мужчынскі голас для астатніх эпізадычных роляў.
Каму цікавая такая ідэя?
P.S. І яшчэ патрэбны добры мікрафон. Можна, канешне, лавіць гук вэб-камерай, але якасць не вельмі. Таму, калі ў каго ёсць мікрафон для такой справы - таксама далучайцеся)