Тэма: "A Hat in Time" гульня па-беларуску

"Капялюш у час" - гэта вельмі мілы трохмерны платформер пра іншапланетную дзяўчынку Капялюшку (у кааператыве з сяброўкай Банцюшкай).
Дзяўчынка ўмее шыць чароўныя капелюшы, што надаюць ёй дзіўныя здольнасці, і падарожнічае на драўляным касмічным караблі.
У адзін цудоўны дзень усё паліва яе касмалёта, так званыя Хрона-Метры, разлятаюцца па адной з планет, а значыць, якое цяпер падарожжа! Гераіні нічога не застаецца, акрамя як бегаць, скакаць, біцца і шыць розныя капелюшы - бо цяпер прыйдзецца абшукаць кожны куток гэтага незвычайнага свету, каб сабраць страчаныя Хрона-Метры і вярнуцца дадому.
Рыхтуйцеся да сустрэчы са злоснымі Мафія, дурнаватымі птушкамі са студыі Птушка-Мярцьвушка, Кандуктарам, дыджэем Рытмам, котачкамі ў Метро Мякудза, жудасным Хапугай, мілымі цюленямі і загадкавымі мясцінамі ў прасторы і часе!
Запуск гульні:
1. Спампаваць і распакаваць архіў у зручнае месца (галоўнае, каб на шляху да папкі з гульнёй не было кірыліцы)
Запускаць гульню файлам HatinTimeGame.exe у галоўнай дырэкторыі гульні ("\\A Hat in Time\Binaries\Win64\HatinTimeGame.exe")
Год выпуску: 2017
Жанр: Прыгоды
Распрацоўка: Gears for Breakfast
Выдавец: Gears for Breakfast
Платформа: Windows
Версія: абнаўленне 2024 версія 2 + 2 DLC (Nyakuza Metro - Метро Мякудза, Seal the Deal - Іншая справа)
Тып выдання: Ліцэнзія
Рэліз: GOG
Мовы інтэрфейсу:
англійская, нямецкая, карэйская, французская, кітайская (спрошч.), кітайская (трад.), італьянская, японская, партугальская, іспанская (лацінаам.).
Беларуская мова:
"Português do Brasil" (бр. партугальская) - заменена на беларускую, выбраць у наладах гульні.
Мова агучкі: англійская
Пераклад: аўтарскі @anekomaton
Сістэмныя патрабаванні:
Мінімальныя:
64-разрадныя працэсар і аперацыйная сістэма
АС: Windows XP SP3 / Vista / 7 / 8 / 10 64-bit only
Працэсар: 3.0 GHz processor
Аператыўная памяць: 4 GB АЗП
DirectX: версіі 9.0c
Месца на дыску: 8 GB
Рэкамендаваныя:
64-разрадныя працэсар і аперацыйная сістэма
АС: Windows 7 / 8 / 10 64-bit only
Працэсар: 3.5 GHz processor
Аператыўная памяць: 8 GB АЗП
DirectX: версіі 9.0c
Месца на дыску: 8 GB
