1

Тэма: Ехаў казачнік Бай (Беларускія народныя казкі й калыханкі)

“Ехаў казачнік Бай”. Вядомая кніга казак аўтарства Максіма Танка выйшла ў свет ні больш ні менш 53 гады таму. У гэтым годзе таленавітыя маладыя людзі і дзяўчаты з творчага аб’яднання “Дзіўноты й памароцтвы”, аб’яднаныя агульнай мэтай перакладаць на беларускую мову сусветнавядомыя мастацкія і мультыплікацыйныя творы замежных аўтараў, прадстаўляюць беларускамоўным бацькам і ўсім тым дарослым, якія імкнуцца выхоўваць сваіх дзетак на роднай мове, складанку беларускіх народных казак і калыханак “Ехаў казачнік Бай”. У стварэнні і выпуску дыску прыняла ўдзел і кампанія “Будзьма!”.

Дыск “Ехаў казачнік Бай” складаецца з 24 казак і калыханак, пакладзеных на вершы вядомых паэтаў Артура Вольскага, Генадзя Бураўкіна, перапрацаваных беларускіх народных казак і фальклорных казанняў. У агучванні твораў прынялі ўдзел актор Ігар Блінкоў, актрысы Ларыса Сімаковіч і Тацяна Мархель, спявак Данчык і нават гурт Kriwi. Вокладку для дыску аформіў выбітны мастак Зміцер Герасімовіч, вядомы сваімі ілюстрацыямі да кнігі “Краіна Беларусь”, тэксты да якой напісаў гісторык Уладзімер Арлоў.

Прычэпкі допісу

Ехаў казачнік Бай (Беларускія народныя казкі й калыханкі).torrent 14.32 кБ, 83 спампоўванняў з 2012-09-13 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.