Ці ёсць шанец, што ў кагосьці застаўся гэты серыял? Падзяліцеся, калі ласка
1 2024-06-23 13:44:02
Працяг: Элі Макбіл / Ally McBeal (1.13-18) / SatRip-Belsat TV (6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
2 2024-03-30 17:26:44
Працяг: Дрыжаньні/Tremors/1989 (12 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Крыху пашаманiй з гукам
А што тут змянілася? Прабачце адразу, слухаю і не заўважаю розніцы.
3 2023-11-02 22:02:03
Працяг: Шлюб і перадузятасьць / Bride & Prejudice / 2004 / WEB-DL / 1080p (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Дзіўна. Спампаваны файл не магу праглядзець. Памылка нейкая
UPD. Верагодна праблема была ў торэнт-кліенце. Нажаў спыніць раздачу, потым запусціць і файл запрацаваў.
4 2020-04-20 19:14:34
Працяг: Адвакат на Лінкальне / The Lincoln Lawyer (Брэд Фурман / Brad Furman) [2011, ЗША, Трылер, Драма, BDRip-1080p] MVO (Bel) + Original (Eng) (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Можна хуткасці, калі ласка? Хачу фільм у калекцыю. Потым застануся на раздачы
5 2020-04-17 16:13:35
Працяг: Галодныя гульні: Узгарэнне / The Hunger Games: Catching Fire (Фрэнсіс Лоўрэнс / Francis Lawrence) [2013, ЗША, Фантастыка, BDRip-720p] MVO (Bel) + Original (Eng) + Sub (Eng) (5 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Як можна падтрымаць таго, хто перакладе ўсе гэтыя фільмы ?
Гэта перакладалася ўжо даўно. Падтымайце лепей сучасных аматараў-перакладчыкаў.
6 2020-02-29 19:52:29
Тэма: Фільмы Віктара Шалкевіча | Слёзы блуднага сына (1994) Салодкі яд кахання (1996) VHSrip (0 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
СЛЁЗЫ БЛУДНАГА СЫНА
Мастацка-публіцыстычны фільм пра лёс беларусаў, іх заўсёдныя ахвяры і "памяркоўнасць", пра адсутнасць героя. Стужка пакідае моцнае ўражанне...
Аўтар сцэнару - ВІКТАР АСЛЮК, ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ
Рэжысёр - ВІКТАР АСЛЮК.
Мастацкі кіраўнік - ВІКТАР ДАШУК.
У галоўнай ролі - ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ.
© 1995, Спадар Д ℗ 2000, БЕЛАРУСКІ ВІДЭАКЛУБ, 0:38 хвілін
САЛОДКІ ЯД КАХАННЯ
Гістарычна-мастацкі фільм пра каханне караля Жыгімонта да Барбары Радзівіл. У фільме адлюстроўваюцца інтрыгі, якія акружалі вялікіх гэтага свету, пра іх далёка не лёгкі лёс.
Аўтар сцэнару і рэжысёр-пастаноўшчык - ВІКТАР ДАШУК.
Аператар-пастаноўшчык - УЛАДЗІМІР СПАРЫШКОЎ.
© 1996, Спадар Д ℗ 2000, БЕЛАРУСКІ ВІДЭАКЛУБ, 0:48 хвілін
Уся інфармацыя вышэй узята з вокладкі відэакасеты, адкуль былі адлічбаваны гэтыя фільмы.
Яна можа адрознівацца ад інфармацыі ў інтэрнэце.
Дзякуй неабыякавым людзям, якія захавалі і падзяліліся гэтай відэастужкай.
7 2018-03-10 14:08:58
Тэма: Тры метры над небам / Tres metros sobre el cielo [2010, Іспанія, драма, BDRip-AVC] DVO (Bel) + Original (Esp) + sub (eng) (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Іспанія
Жанр: драма, меладрама
Год: 2010
Працягласць: 02:03:13
Пераклад: Прафэсійны (двухгалосы закадравы) БелСат
Рэжысёр: Фернанда Ганзалез Маліна
Апісанне: Гісторыя двух маладых людзей, якія належаць да розных светаў. Бабі — дзяўчына з сярэдняга класа, якая адлюстроўвае дабрыню і нявіннасць. Ачэ — мяцежны хлопчык, імпульсіўны, несвядомы, схільны да рызыкі і небяспекі, ўвязвацца ў бясконцыя бойкі і нелегальныя гонкі на матацыклах. Гэта малаверагодна, практычна немагчыма, але іх сустрэча непазбежная, і ў гэтым апантаным падарожжы паміж імі ўзнікае першае вялікае каханне.
Памер: 2,17 Гб
Якасць відэа: BDRip-AVC
Відэа: 1116x476 (2.35:1), 24.000 fps, AVC, ~1778 Kbps, 0.139 bits/pixel
Аўдыё 1: 48.0 KHz, AС3, 192 Kbps — Bel
Аўдыё 2: 48.0 KHz, AC3, 6 ch, 384 Kbps — Esp
Субцітры: англійскія
Постар: Эдуард Сямашка
8 2018-03-09 00:46:29
Працяг: Байцоўскі клуб / Fight Club (1999) BDRip_Bel-subs (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы ці серыялы перакладзеныя субтытрамі)
А субцітры асобна ад гэтага рэлізу дзесьці існуюць?
Так, трымай, калі ласка.
9 2018-03-07 20:42:37
Тэма: Байцоўскі клуб / Fight Club (1999) BDRip_Bel-subs (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы ці серыялы перакладзеныя субтытрамі)
Краіна: ЗША
Жанр: драма
Год: 1999
Рэжысэр: Дэвід Фінчэр
Пра фільм: У цэнтры сюжэту знаходзіцца герой, які пакутуе на бяссоніцу, якая выклікана непрыманнем грамадства спажывання. Таксама прычынай яго хваробы з'яўляецца незадаволенасць тым, як разумеюць мужнасць у амерыканскай культуры. Прытрымліваючыся парады свайго доктара, галоўны герой пачынае наведваць групы падтрымкі для хворых рознымі захворваннямі, з прычыны чаго бяссоніца адступае. Але праз некаторы час такі спосаб перастае дзейнічаць. У працэсе далейшай барацьбы з гэтым герой сустракае таямнічага чалавека, якога завуць Тайлер Дэрдэн — стваральнік падпольнага байцоўскага клуба як радыкальнай формы псіхатэрапіі.
Памер: 2,69 Гб
Якасць: BDRip
Фармат: MKV
Відэа: AVC, 1054 x 440 (12:5), H.264, 2127 кбіт/с, 23,976 fps
Аўдыа: AC3, 5.1, 48 kHz, 448 кбіт/с | ENG
Субцітры:
беларускія (Пераклад: Сярж Мядзведзеў і Марыя Мартысевіч)
англійскія
10 2018-03-05 21:19:19
Тэма: Форма вады / The Shape of Water (2017) BDRip | Original Eng + Bel Subs (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы ці серыялы перакладзеныя субтытрамі)
Краіна: ЗША
Жанр: фэнтэзі, драма
Год: 2017
Рэжысэр: Гільермо дэль Тора
Пра фільм: У фільме распавядаецца пра жыццё нямой дзяўчыны Элайзы Эспазіта, якая ў разгар халоднай вайны працуе ў сакрэтнай лабараторыі ў ЗША прыбіральшчыцай. Яна становіцца сведкай таго, як там вывучаюць і катуюць незвычайную істоту-амфібію. Калі яна разумее, што яго могуць забіць, Элайза вырашае выратаваць яго ў што б там ні стала.
Памер: 2,84 Гб
Якасць: BDRip
Фармат: MKV
Відэа: AVC, 1152 x 624 (1,85:1), H.264, 2624 кбіт/с, 23,976 fps
Аўдыа: AC3, 5.1, 48 kHz, 448 кбіт/с | ENG
Субцітры:
беларускія (Пераклад: Кінакіпа)
англійскія
11 2017-10-09 20:25:40
Тэма: Вартавыя легендаў / Rise of the Guardians (2012) BDRip 720p | Original (Eng) + Bel subs (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы ці серыялы перакладзеныя субтытрамі)
Краіна: ЗША
Жанр: анімацыя, сямейны, фэнтэзі, прыгоды
Год: 2012
Рэжысэр: Пітэр Рэмзі
Пра фільм: Як перамагчы свае ўнутраныя страхі? Як верыць у сябе, калі ўжо ніхто не верыць? Якім чынам ператварыць свае страхі ў сваю сілу? На ўсё гэта адкажа неверагодны па сваёй дынаміцы фільм Пітэра Рэмсі "Вартавыя легендаў" зняты па кнізе Ўільяма Джoйса. Кране і дапаможа ізноў паверыць у цуды і дзецям і дарослым!
Памер: 5,23 Гб
Якасць: BDRip 720p
Фармат: MKV
Відэа: AVC, 1280x720 (16:9), 6564 kbps, 23,976 fps, 0,297 bpp
Аўдыа: AC3 / 5.1 / 48 kHz / 640 kbps / 16 bit | ENG
Субцітры:
беларускія (Пераклад: Варта - Varta project)
12 2017-03-20 01:21:03
Працяг: Крылы / Wings (Уільям А. Уэлмэн, Гары д'Абады д'Араст / William A. Wellman, Harry d'Abbadie d'Arrast) [1927, ЗША, Драма, BDRip-720p] Sub (Bel) (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы ці серыялы перакладзеныя субтытрамі)
Дзякуй! А можаце яшчэ выкладаць субцітры асобным файлам?
13 2017-02-09 23:48:54
Працяг: Праверце калі ласка тэкст на абмылы. (2 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)
Моцныя дні хутка прыйдуць
Дзіўная цень ляжыць на зямлі
Лепш за жыццё нічога не будзе
Толькі адно: паслухмянасць
Бачу з акна агонь ды серу
Гэта той дзень у які я веру
Пр.
Брат і сястра ўставай
Неба не бойся яно
Нам падорыць святло
Новы свет добры дзень
Наша планета будзе жыць
Людзі на ёй вечна хадзіць
Звяры і рыбы, дрэвы і птушкі
Нічога не памрэ, толькі злыя людзі
Агонь што сыйдзе ведае праўду
Пра тое хто як жыў і хто вінаваты
Сінтаксіс пакінут, памылкі выпраўлены згодна з наркамаўскім правапісам. Поспехаў у творчасці
14 2017-01-08 21:27:06
Працяг: Папулярызуйма Баравік! (58 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)
Вітаю, паважанае спадарства!
Дзякую ўсім, хто стаіць на раздачы)
У мяне ёсць патрэба ў існаванні нейкай адной базы фільмаў, якія перакладзены на беларускую мову, і там жа збіраць на пераклады спасылкі. Я пачаў ствараць такую базу https://vk.com/kinakipa і для мяне асноўнай крыніцай стаў гэты трэкер. Я лічу, што паблік паспрыяе папуляцызацыі гэтага сайта і будзе пляцоўкай распаўсюду новых перакладаў, бо праз Кантакт сачыць за навінамі прасцей. Я прашу вас падтрымаць мяне і зацікаўленасць да беларускай мовы. Далучайцеся, рабіце навіны, злучайцеся са мною, каб супрацоўнічаць.
Дзякуй за ўвагу)
15 2012-02-26 19:08:47
Працяг: Мой родны горад / My Hometown / 1996 / SatRip (7 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
А 9 серыя 1-ага сэзона будзе?