"Крымінальнае чытво" — культавая стужка для цэлага пакаленьня людзей. Цяпер у перакладзе на беларускую мову.
Ролі агучвалі:
Рынга – Лявон Вольскі, Яланда – Ганна Вольская, Джулс – Аляксандр Памідораў, Вінцэнт – Піт Паўлаў, Марсэлас – Ігар Варашкевіч, Буч – Аляксей Янукевіч, Лэнс – Ягор Маёрчык, Мія – Людміла Шпілеўская, Зэд – Пётр Жбанаў, Джымі – Юры Баранаў, Вульф – Юры Жыгамонт, Эсмэральда – Вольга Бабак, Фаб’ен – Аляксандра Клімовіч, Маці Буча – Вольга Шастакова, Брэт – Франак Вячорка, Ракель – Вольга Чайчыц, Джодзі — Юля Чорная, Трудзі — Наста Александровіч, трэнэр Буча — Андрусь Ігнатовіч, малы Буч — Ян-Вінцэнт Паўлаў
Пераклад Макс Шчур, Рэдактары перакладу Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Пятро Садоўскі, Рэжысэр дубляжу Аляксандр Памідораў, Гукарэжысэр дубляжу Вячаслаў Крук, мастэрынг — Шлёма, Кіраўнік праекту: Франак Вячорка
(англ. Pulp Fiction, ЗША, 1994) — адзін з самых вядомых фільмаў рэжысэра Квэнціна Таранціна. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшы сцэнар, «Залатой пальмавай галінкі» Канскага кінафэстывалю 1994 году й яшчэ сарака кінематаграфічных узнагародаў. Карціна таксама мела вялікі посьпех у публікі й лічыцца найважнейшаю вяхою ў гісторыі кінематографа, якая дала адчувальны штуршок разьвіцьцю незалежнага амэрыканскага кіно.
"Крымінальнае чытво" — зрэз крымінальнага сьвету Лёс-Анджэлесу. Ва ўсім яго цынізьме, непасрэднасьці й жорсткасьці. Гэта востры гумар, складаныя псыхалягічныя сцэны, незвычайнае рэжысэрскае вырашэньне.
Мова: беларуская(прафэсійны шматгалосы)
Памер: 1.9 Gb
Відэа: MKV 1280 x 544 (40:17)
Аўдыё: 44100 Гц, 2 канала, MP3