Альтэрнатыўны постэр Паказаць Вытворчасьць: Белдзяржкіно сумесна з "Саўкіно"
Выхад на экран: 14.VIII.1928 г.
Жанар: чорна-белы, нямы, гісторыка-прыгодніцкі фільм
Рэжысэр і сцэнар: Уладзімер Гардзін (па матэрыялах М. Віткоўскага і А. Гольдмана)
Апэратар: Навум Аптэкман
Мастак: Анатоль Арапаў
Мантаж: Марон
Кансультант: Язэп Дыла
Фільм агучвае Сяргей Пукст
Ролі выконваюць: Мікалай Сіманаў (Каліноўскі), Валеры Плотнікаў (Велькапольскі-Скірмунт), Аляксей Феона (япіскап Скублінскі), Тацяна Булак (Марыля), Рыгон Ге (архіепіскап Красінскі), Сафія Магарыл (Ядвіга), Барыс Ліванаў (Станіслаў), Мікалай Камісараў (Ясь), Кандрат Якаўлеў (Мураўёў) ды іншыя
Апісаньне: Дзея фільму разгортваецца ў заходніх губэрнях Расейскай імпэрыі, дзе ўспыхвае сялянскае паўстаньне. Магнаты і шляхта падтрымліваюць сялян, бо імкнуцца да кіраўніцтва ды ўзьяднаньня з Польшчай. Аднак кіраўнік паўстаньня Кастусь Каліноўскага і граф Велькапольскі (Скірмунт), які ачольвае шляхту, маюць розныя інтарэсы. На загад ваеннага генэрал-губэрнатара Мураўёва на змаганьне з паўстанцамі кінутыя казакі. Польскія канфэдэраты і сялянскія атрады вымушаныя аб’яднацца, але толькі на пэўны час…
Дадатковая інфармацыя:
На хвалі абвешчанай палітыкі беларусізацыі ў 20-х гадах XX cт. быў зроблены першы сур’ёзны аналіз паўстаньня 1863 году, у выніку чаго беларусы афіцыйна займелі свайго нацыянальнага героя — Кастуся Каліноўскага. У гістарычнай літаратуры таго часу ён падаецца як першы беларускі рэвалюцыянэр, які ўзьняў сялян на барацьбу з памешчыкамі. Адпаведна і пісалі пра яго ў тагачасных газэтах і часопісах з захапленьнем. Каліноўскаму прысьвячалі вершы, п’есы, яго імём у Менску назвалі вуліцу. А ў 1927 годзе пра беларускага героя вырашана было зьняць маштабны мастацкі фільм, які ў прэсе назвалі «беларускім баевіком».
КІНАКЛЯСЫКА АЖЫЛА! ІНТЭРНЭТ-ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПРАЕКТУ «ТУЗІН.НЕМАЎЛЯ»
Працягласьць: 00:39:57
Відэа: AVC; 546x480 (1.138); 938 Kbps; 25 fps; 0,143 bpp
Аўдыё: AAC LC; 125 Kbps; CBR; 2 ch