Краіна: Беларусь Жанар: камедыя Працягласьць: 00:29:46
Рэжысёр: Юрый Сурыкаў
У ролях: Павел Малчанаў, Галіна Макарава, Серафім Міліцын
Пра фільм: Па п'есе Леапольда Радзевіча. Надакучыла вясковаму мужыку Саўке, што яго жонка Магрэта ўвесь час скардзіцца на сваю цяжкую жаночую долю, муж, маўляў, зусім яе не шануе. І вось аднойчы Саўка узяў і запрапанаваў Магрэце памяняцца месцамі...
Краіна: Беларусь Жанар: дзіцячы, прыгодніцкі, сямейны Працягласьць: 01:15:28
Рэжысёр: Уладзімір Станкевіч
У ролях: Сярожа Петрыкаў, Сярожа Егораў, Стэфанія Станюта, Уладзімір Станкевіч, Вольга Дзямідава, Іван Савельеў, Валянцін Белахвосцік, Валянцін Букін, Аляксей Бірычэўскі, Лілія Давідовіч, Бірута Дакальская, Н. Яўдошэнка, Э. Кавальчык, Е. Лагоўская, Аляксандр Мароз, Кастусь Перапяліца, Кастусь Сянкевіч, Г. Белацаркоўскі, Лёня Васілеўскі
Пра фільм: Па аднайменнай аповесці беларускага дзіцячага пісьменніка Івана Сяркова. Сканчаецца вайна. Вызваленае ад немцаў беларускае сяло Пакалюбічы. Там засталіся адны жанчыны ды старыя, таму падлеткам даводзіцца працаваць уровень са сталымі. Хлапчукоў Саньку і Івана ўвесь час цягне на подзвігі. Калі пайшлі па сялу чуткі, што ў лесе хаваецца нейкі ваўкалак, дзеці вырашылі яго злавіць і гэтым уславіцца. Добра, што ім на дапамогу своечасова прыйшоў участковы. Бо ваўкалакам апынуўся ўзброены нямецкім аўтаматам былы паліцай Афонька…
Краіна: Беларусь Жанар: сатырычная камедыя Колькасьць сэрый: 2
Рэжысэр: Валерый Панамароў
У ролях: Барыслаў Брандукоў, Віктар Тарасаў, Таццяна Васільева, Віктар Гогалеў, Таццяна Рагозіна, Маргарыта Крыніцына, Уладзімір Конкін, Стэфанія Станюта, Юрый Шаршоў, Раіса Разанава
Пра фільм: Сатырычная камедыя па аднайменнай п'есе беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага. Вынаходнік Мікалай Мурашка сканструяваў прыбор, які вымярае ступень чалавечага інтэлекту, і заве яго "дурамер". На таленавітага чалавека прыбор рэагуе арыяй князя Ігара, на генія - музыкай Глінкі "Слаўся", на дурня - паланезам Агінскага, і гэтак далей. У "Міністэрстве ўзгаднення", куды звяртаецца вынаходнік, яму перш за ўсё раяць змяніць назву прыбора на "мудрамер"...
Мова: расейская
Прачытаць п'есу Мікалая Матукоўскага "Мудрамер" можна тут
Краіна: Беларусь Жанар: кароткаметражны, камедыя Працягласьць: 00:37:35
Рэжысёр: Яўген Шабан
У ролях: Генадзь Аўсяннікаў, Іосіў Матусевіч, Стэфанія Станюта, Кастусь Сянкевіч, Георгій Дубаў
Пра фільм: па апавяданнях Якуба Коласа "Соцкі падвёў" і "Недаступны". Некалькі пацешных выпадкаў з жыцця сяла Галадранка. У маладога мужыка Сцяпана аднойчы збегла кабыла з калёсамі, поўная сена. Сцяпан да ночы гойсаў па лясных дарогах у пошуках кабылы, а знайшоў яе ў сябе ў двары і пакляўся пасячы сякерай шкоднае быдла. Іншы мужык, Арцём, збег з хаты ад сварлівай жонкі, забраўся ў самую глыбокую студню і наадрэз адмовіўся вылазіць, пакуль яго жонка не паклянецца ніколі яго больш не пілаваць і не біць. Але асабліва забаўляліся вясковыя мужыкі і бабы выхадкі Рамана Соцкага, які ахвотна пацвердзіў перапуджанаму ўрадніку, што з'явіўшыйся ў іх вёсцы незнаёмец "ну чысты сыцыліст".
Спадарства, у каго ёсць інфармацыя пра выпускі праграмы "Маем рэчы", падзяліцеся, калі ласка. Да таго ж, калі перадача апынецца на вашых камп'ютарах, напішыце ў гэтай тэме назвы астатніх 9-ці выпускаў. Дзякуй!
Краіна: Беларусь Жанар: экранізацыя, драма, гістарычны
Рэжысёр: Уладзімер Траццякоў Сцэнарый: Уладзімер Траццякоў Аператар: Валерый Булдык Кампазітар: Алег Чыркун Мастак: Вілоры Казлоў
Колькасць серый: 2
У ролях: Яўген Шыпіла, Таццяна Мархель, Анатоль Жук, Яўген Гарэлік, Наталля Кушнер, Ігар Петух
Пра фільм: Фільм пастаўлены паводле знакамітай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа "Новая зямля", якая апавядае пра трагічны лёс беларускага сялянства ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзя, аб галоўнай мары беларуса, які працуе на зямлі, - "купіць Зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут, i там зажыць сабе нанова: свая зямля - вось што аснова..."
Краіна: Беларусь Жанар: кароткаметражны, ваенны, камедыя Працягласьць: 00:22:00
Рэжысёр: Юры Сурыкаў.
У ролях: Іосіў Матусевіч, Галіна Макарава, Міхась Лынькоў
Пра фільм: Кароткаметражны фільм матывах апавядання Міхася Лынькова. Дзеда Аўсея камандзір партызанскага атрада вызначыў памочнікам кухаркі Пелагеі Сямёнаўны. І было гэта дзеду вельмі крыўдна, таму што быў дзед Аўсей у мінулым ваенным мараком, служыў у Японскую кампанію на баявым караблі і меў Георгіеўскі крыж за адвагу. Пелагея і партызаны ўсё падсмейваліся, ды кпілі з няўрымслівага дзеда, пакуль ён не даказаў на справе сваю адвагу. Аднойчы, калі дзед Аўсей разам з Палашкай паехалі на сваёй кабыле па ваду, яны заўважылі ў рацэ трох нямецкіх афіцэраў, якія купаліся. Адважны дзед не разгубіўся, узяў іх у палон, ды так і прывёў фрыцаў у партызанскі лагер, галышом...
Сябры, нагадваю, што раздае файлы спадар chtosci. Такім чынам, калі вы паспяхова запампуеце гэтую альбо іншыя кінастужкі, калі ласка, не сыходзьце з раздачы і адпішыцеся ў адпаведнай фільму тэме, дзякуй .
Рэжысёр: Уладзімір Корш-Саблін Аўтар сцэнарыя: Кандрат Крапіва Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Гінцбург Кампазітар: Зміцер Камінскі Мастакі-пастаноўшчыкі: Яўген Ганкін, Армэн Грыгарьянц
У ролях: Леанід Рахленка, Глеб Глебаў, Уладзімір Уладамірскі, Лілія Драздова, Зінаіда Браварская, Павал Маўчанаў, Барыс Платонаў.
Пра фільм: Мастацкі фільм паводле аднайменнай п'есы Кандрата Крапівы ("Беларусьфільм", 1954 г.). Дзеянне адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце ў 50-я гады. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам - вядомаму навукоўцу Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, - што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Варонежы. Туляга напалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не казаць. Але гутарку падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых аб тым, што новы рукапіс Чарнавуса, які напярэдадні раскрытыкаваў Зёлкін, атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі - невук, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, - вырашае выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, як вядома, смяецца той, хто смяецца апошнім ...
Дадатковая інфармацыя: Класік беларускага кіно рэжысёр У. Корш-Саблін ("Масква - Генуя", "Маё каханне") практычна перанёс на кінастужку адзін з самых папулярных спектакляў вядучага тэатра Беларусі, Нацыянальна акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, па аднайменнай п'есе Кандрата Крапівы і такім чынам захаваў для нашчадкаў магчымасць убачыць работу цэлай плеяды выбітных беларускіх артыстаў. П'еса была напісана ў 1939 годзе и для свайго часу лічылася смелай. Аўтар паказваў, што нават у навуковым асяроддзі далёка не ўсё вырашае талент ды адукаваннасць, куды важней блат і ўменне своечасова прагнуць спіну. З тых часоў прайшло шмат разнастайных падзей, але п'еса, нажаль, актуальна і сёння.
VitautArabello, здаецца такая праблема толькі ў Вас, бо ў мяне торэнт-файл пампуецца паспяхова. Можа тое залежыць ад браўзера...Ды і ўвогуле, калі браць лексему "seeding", што згодна са слоўнікам перакладаецца як "сяўба" ці "пасеў", я нават зусім разгубіўся
Краіна: Беларусь Год: 2011 Жанр: дакументальны Вытворчасць: "Беларусьфільм" Працягласць: 00:12:26
Рэжысёр - К. Махава.
Пра фільм: Фільм з цыкла "Старыя кнігі". Кніжная культура татараў Беларусі - з'ява ўнікальная. Пачаўшы з XIV стагоддзя перасяляцца на беларускія землі, іх продкі паступова страцілі родную мову і сталі карыстацца беларускай, а пазней таксама і польскай мовамі. Каб зберагчы на новай радзіме ісламскую рэлігію, татары пераклалі на беларускую і польскую мовы свае рэлігійныя кнігі, карыстаючыся пры гэтым свяшчэнным для мусульман арабскім алфавітам. Да нас дайшлі толькі тыя рукапісы, што былі створаны ў XVII-XX ст. Яны захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных кнігазборах. На жаль, іх засталося няшмат. Усяго ў свеце - некалькі сотняў, у дзяржаўных калекцыях Беларусі - 50. У фільме вядзецца аповед не толькі пра кнігі і іх тайны, але і пра людзей, якія сёння займаюцца іх вывучэннем.
Сам відэафайл знаходзіцца ў chtosci, таму якасць і хуткасць раздачы не гарантую. Калі некаму пашчасціць і стужка паспяхова запампуецца , у далейшым таксама аформлю файлы, якія спадар chtoscі мае, але не афармляе з-за адстунасці часу.
Краіна: Беларусь Год: 2012 Жанр: дакументальны Вытворчасць: "Белвідэацэнтр" Працягласць: серыя ~ 20 хв.
Выпускі: 1. Мясныя прысмакі
Здымкі экрана Паказаць
Здаўна найбольш ужывальным у беларусаў было мяса свойскай жывёлы і хатняй птушкі. З мясных страў рыхтавалі пячысты, вантрабянку, студзенiну, паляндвіцу, каўбасу сялянскую. Пэўная колькасць мяса здабывалася на паляванні. У беларускіх лясах вадзілася шмат звяроў, мяса якіх лічылася ласункам на шляхецкіх сталах. На сялянскiм стале мяса было толькі "прыправай" да агародніны і крупяных страў. З далёкага мінулага да нашых дзён дайшло нямала звестак пра нацыянальную кухню Беларусі, аб чым і распавядае гэты фільм.
2. Супы і сытныя стравы 3. Бульбяныя прысмакі
Рэжысёр: Аляксей Раковіч
Пра фільм: Гэта напалову кулінарная, напалову мастацкая стужка, знятая рэжысёрам Аляксеем Раковічам, паводле кнігі Алеся Белага «Наша страва», якая выйшла ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва».
Срабаваў спампаваць праз http://videosaver.ru/ , але гэта немагчыма. Хто ведае, як можна абыйсці прыпоны і спампаваць з "Старога радыё"? Падкажыце, сябры.
Можна запісваць праз радыё-праграму Rarma Radio. Калі што новае запішу, дашлю на "беларускую палічку" .