1

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Дарэмна спампаваў. Ужо сцёр.

Думаў, там прыемная эротыка, як можна меркаваць паводле назвы.
Выявілася - псіхі, гвалт і гомасексуалізм.

Трэба папярэджваць.

Спампаваў недзе за суткі і цяпер тыдзень перыядычна камусьці аддаю.
Паколькі аддаў 5.91 Gb з 7.71 Gb, той нехта атрымаў не ўсё. А можа і ўсё, бо я ж не адзіны сід.

Фільм цікавы, Сафі Марсо прыгожая.

AlenaW напісаў:

20,9 Gb???

Эге ж.
Я пампаваў тыдзень, цяпер шчаслівы гляджу фільм сярод эпідэміі.  smile

Добры фільм, дзякуй!
Не прайшло і двух дзён,  big_smile  як я запампаваў яго ад двух піраў. Усё ж 14 Gb гэта істотна.

5

(70 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Сябры,
як перапампаваць у ЗША 442 Мб з мястэчка ў Мінскай вобласці пры марудным Сеціве там?
Мусіць, апошнюю акалічнасць абыйсці немагчыма. То ці не пагадзіўся б хто ўзяць гэтыя 442 Мб сабе ў Менск і часова размясціць на камп'ютэры, зрабіць тарэнт-файл і выслаць яго мне, нарэшце пачакаць пару дзён, пакуль я спампую?


Або заліць з Менска на які файлаабменнік.
Гаворка пра карысныя матэрыялы для абсталяванне музея ў Віртуальнай Беларусі: http://nn.by/?c=ar&i=161916

Я б не назваў гэта камедыяй, але месцамі фільм вельмі душэўны.

Эмігрантам варта паглядзець, бо там закранаюцца традыцыйныя пытанні: вяртацца-не вяртацца, як жыць далей, як атрымаць палітычны прытулак, як знайсці сабе пару, як пазбегнуць дэпартацыі, як выкараскацца з сацыяльнага дна і да т.п. Актуальна не толькі эмігрантам у Нямеччыне, але і ў іншых краінах.

7

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Добры фільм!  smile
Я і не ведаў, што быў такі пісьменнік. Але паглядзеўшы фільм, пачытаў Вікіпедыю і ўспомніў з далёкага дзяцінства, што нават чытаў ягоную кніжку "Саджо і яе бабры". Так што не не ведаў, а не памятаў.

Дзякуй! Спампаваў, праглядзеў, рассяваю.
У фільме ёсць падвойна-зневажальны эпізод: Якуб падвечар сустракае прастытутку, цікавіцца, адкуль яна, і яна аказваецца з Беларусі.  roll
Далей, ён размаўляе з ёй не па-беларуску, а па-руску. Зрэшты, гэтая дэталь можа і якраз нядрэнная :-)

Прыемна было ўбачыць стары Макінтош з асновай у выглядзе паўсферы. Рыхтык такі быў у мяне ў 2006, калі фільм здымалі.
Хацелася б другую серыю, ага.

pashko напісаў:

Про яких ще таких " хохлікау " ?

Хохлік - па-беларуску "злы дух".  roll
У жыцці, прызнаюся, такога слова не чуў, але вычытаў напрыканцы 1990-х.

За час, што я на Баравіку, сёе-тое спампаваў і сёе-тое раздаў.
Спампаваныя файлы(фільмы) капірую ў іншую тэчку, запісваю на DVD і потым сціраю. Але арыгіналы ляжаць сабе неперайменаваныя і часам пампуюцца кудысьці.

Вось праблема - далучаю скрыншот. Толькі адкрыю тарэнт-файл спампаваць фільм, а ён у мяне ўжо "seeding". Спампаваўся ноль, а ён ужо раздае. У чым закавыка?

http://s8.uploads.ru/t/2jK8T.jpg

11

(8 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Дзякуй! ведаю цяпер, што не трэба пампаваць.

Tosha13 напісаў:

Урэшце, "срака" ўжываецца нават у тэатры. Я таксама не бачу тут нічога амаральнага).

Днямі "Свабода" пералічыла "Топ-5 фільмаў на Новы год у беларускім дубляжы" (http://www.svaboda.org/content/article/25217474.html), першым з якім ідзе "Любоў насамрэч". Я ўспомніў, як пяць гадоў таму купіў гэты фільм на кампакце вось тут: http://www.e-krama.com/default.aspx (зараз не дзейнічае). Купіў для дзяцей, бо агучаны па-беларуску. Аказалася, глядзець гэтую погань нельга. Ужо на чацвёртай хвіліне дыялог: "Гэта гаўно, Джым!" - "Гэта гаўно з чыстага золата!"

Калі нехта любіць фільмы з "гаўном", дык канечне аб густах не спрачаюцца - кожнаму сваё.
Калі фінансаваны Польшчай або ЗША "Белсат" прымушае перакладаць менавіта такія польскія або амерыканскія фільмы, то можна зразумець. Нельга - калі ў перакладчыкаў ёсць выбар.

Я са свайго боку тыдзень таму паглядзеў узбецкі фільм "Сагдыяна" - можа што і наіўна, але ўзнёсла і не пахабна. У кожным разе брыдкаслоўя там не было. Лепей такое па-руску, чым брыдота па-беларуску.

Вавёрка напісаў:

...Але цяпер - другое, адмоўнае. Тое ж самае, што я казаў пра "Адзін дома" - ну навошта вы ўжываеце розныя брудныя словы? Напрыклад неаднойчы прагучала "срака"...  Мы тут у сябе, ў Іркуцку, перыядычна зьбіраемся глядзець беларускамоўнае кіно, прыходзіць ня толькі моладзь, але і дзеці, і людзі сталага ўзросту... Я ўжо зьбіраўся у бліжэйшы час прапанаваць сябрам сабрацца і паглядзець "Вечнае зьзяньне...", але цяпер нават ня ведаю... Сорамна. Падчас прагляду я нават напісаў СМС Алегу Рудакову, спытаўся - ці нармалёва гэта, ўжываць слова "срака" сярод інтэлігентных людзей?

Далучаюся да сказанага.
Пры ўсім добрым, што робіцца, частку беларускамоўных фільмаў не магу паказваць дома ні жонцы, ні дзецям праз паскудныя слоўцы. Канечне, можна "па-сучаснаму" заявіць, што нічога дрэннага ў іх няма, спаслацца на тое, што трэба "як у жыцці", але не магу ўявіць такую лексіку ў фільмах  Леаніда Гайдая, знакамітага савецкага кінарэжысэра.
Прыкра, што перакладчыкі часам абіраюць найгоршы з наяўных варыянтаў. Замест той жа "сракі" можна сказаць "дупа" або "задніца".

Яшчэ хачу параіць не перакладаць пасрэдныя фільмы, лепей сканцэнтравацца на добрым.

Паглядзеў гэты фільм. Калі гэта дарэчна, выкажу свае меркаванні.

Пераклад добры.

Дзяўчына раптам даведваецца, што ейная маці не ёсць біялагічная маці.
Шукае і знаходзіць біялагічную, хоча бліжэй даведацца.
Тая апынаецца летуценнай, хлуслівай, беспрынцыпнай і крыху шызанутай п'янтоскай.
Легальная маці спрабуе адкупіцца ад біялагічнай, тая бярэ грошы, але з жыцця дачкі не знікае.
Наадварот звозіць яе да мора, дзе прагульвае грошы, а сваю дачку кідае.
Пра сам канец распавядаць не буду - глядзіце.

Ці магло такое здарыцца? Магло.
Усё натуральна, (сацыялістычны?) рэалізм, аніякай галівудчыны.
Сапраўдны бруд на сходах у пад'ездах, абшарпаныя дамы, скручаныя кранты, недакуркі, сапраўдныя мухі на шыбах.
Шмат буйных планаў, і не толькі твараў. Усё гэта спрыяе раскрыццю характараў і абстаноўкі, у якой расла гераіня.
Жывыя людзі, не з пластыку.

Хаця, канечне, фільм не з вясёлых, і аматары французскіх камедый і амерыканскіх вестэрнаў будуць расчараваныя.

15

(3 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

У "Аўдыёкнігах і радыёспектаклях" напэўна ж павінна быць Аўдыёбіблія. Даўней у Сеціве можна было паслухаць прынамсі Новы Запавет, начытаны прафесійным акторскім голасам з Купалаўскага тэтра па адрасе: http://www.zmk-by.org/audio/novyzapavet/ Я часам слухаў, не капіяваў.

Цяпер гэты рэсурс знік, і не магу нідзе знайсці годную замену.

Tosha13 напісаў:

VitautArabello, здаецца такая праблема толькі ў Вас, бо ў мяне торэнт-файл пампуецца паспяхова. Можа тое залежыць ад браўзера...Ды і ўвогуле, калі браць лексему "seeding", што згодна са слоўнікам перакладаецца як "сяўба" ці "пасеў", я нават зусім разгубіўся  hmm

Тоша...
Здаецца, мы сустракаліся ў чэрвені 2012 вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=wTLaG-ICwjY
Канал мой: http://www.youtube.com/secondbelarus

Так, праблема нейкая. Хацеў "Дачок шчасця" i "Вечнае ззянне розуму" - тая ж гісторыя, адразу сяўба.
Я б і рады рассяваць (фактычна часта рассяваю ў ЗША), але няма чым.  sad

Вось: яшчэ не запампаваў, а ўжо хоча рассяваць:

http://s7.uploads.ru/t/nI3qp.jpg

Чаму гэты і некаторыя іншыя тарэнты ў мяне адразу паказваюць "Seeding", a не "Downloading"?  sad

18

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

chtosci напісаў:

Пра фільм: Жываін жыве разам з унукам Цанэ ў малой сербскай вёсцы. Перш як пакінуць гэты свет, дзед хоча, каб унук выканаў ягоны запавет. Цанэ выпраўляецца ў горад з трыма заданнямі: прадаць карову, а за ўгандляваныя грошы набыць абраз святога Мікалая, купіць сабе што-небудзь на памяць і знайсці ў горадзе нявесту. На першы погляд простыя заданні робяцца для вясковага хлопца сапраўдным выпрабаваннем. Да таго ж Цанэ пераходзіць дарогу мясцовай мафіі...

Дзякуй за фільм!

Смешна ён у мяне пампаваўся: даўжэй за 24 гадзіны і адначасова некуды раздаваў, так што на момант сканчэння запампоўкі 1.8 Гб я ўжо раздаў 729 Мб. Яшчэ цікавей тое, што як толькі запампоўка мне скончылася, мая раздача спынілася. Мусіць, настройкі тарэнт-файла такія? Я і так пастаянна раздаю з Баравіка шмат; мусіць, некаторыя амерыканскія беларусы пампавалі ў мяне.

А што яшчэ незразумела - тарэнты "5 дзетак і пескавік" і "Лісце каштанаў" адразу пачынаюць рассяваць, хаця я не здолеў іх запампаваць.

19

(8 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Фільм, хаця і цікавы, але жорсткі. Раю мець гэта на ўвазе, некаторыя сцэны могуць шакіраваць.

Вялікі дзякуй за фільм, дубляваны па-беларуску!  smile