1

Тэма: Маці сваёй маці / Matka swojej matki / 1996 / SatRip

Спампаваць: magnet link

http://img43.{imageshack}.us/img43/2905/rqma.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Робэрт Ґліньскі (Robert Gliński)

У ролях: Ёанна Жулкоўска (Joanna Żółkowska), Мар’я Сэвэрын (Maria Seweryn), Крыстына Янда (Krystyna Janda), Ванда Вілкамірска (Wanda Wiłkomirska), Ежы Штур (Jerzy Stuhr).

Пра фільм: Аповед пра выкраданне пачуццяў – гэтак акрэсліў фільм яго рэжысёр. Сямейныя і эмацыйныя повязі лучаць трох жанчын – маладзіцу, якая толькі робіць першыя крокі ў дарослым жыцці, ейную прыёмную маці ды маці біялагічную. Псіхалагічныя перапляценні трымаюць гледача ў напрузе да самага фіналу.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1 002 MiB
Працягласьць: 01:31:18.754
Відэа : AVC, 640x400, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Maci_svajoj_maci.1996.SatRip.mp4.torrent 19.95 кБ, 47 спампоўванняў з 2013-08-28 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

Працяг: Маці сваёй маці / Matka swojej matki / 1996 / SatRip

Паглядзеў гэты фільм. Калі гэта дарэчна, выкажу свае меркаванні.

Пераклад добры.

Дзяўчына раптам даведваецца, што ейная маці не ёсць біялагічная маці.
Шукае і знаходзіць біялагічную, хоча бліжэй даведацца.
Тая апынаецца летуценнай, хлуслівай, беспрынцыпнай і крыху шызанутай п'янтоскай.
Легальная маці спрабуе адкупіцца ад біялагічнай, тая бярэ грошы, але з жыцця дачкі не знікае.
Наадварот звозіць яе да мора, дзе прагульвае грошы, а сваю дачку кідае.
Пра сам канец распавядаць не буду - глядзіце.

Ці магло такое здарыцца? Магло.
Усё натуральна, (сацыялістычны?) рэалізм, аніякай галівудчыны.
Сапраўдны бруд на сходах у пад'ездах, абшарпаныя дамы, скручаныя кранты, недакуркі, сапраўдныя мухі на шыбах.
Шмат буйных планаў, і не толькі твараў. Усё гэта спрыяе раскрыццю характараў і абстаноўкі, у якой расла гераіня.
Жывыя людзі, не з пластыку.

Хаця, канечне, фільм не з вясёлых, і аматары французскіх камедый і амерыканскіх вестэрнаў будуць расчараваныя.