А дзе раздача? Далучыцеся пліз, да раніцы хопіць.
1 2013-07-16 17:29:18
Працяг: Guda/Архаічныя абрадавыя сьпевы/2002/MP3 (4 адказаў, апублікавана ў Народныя)
2 2011-05-19 09:43:41
Працяг: Нарадзіўся я літвінам (2006 Беларусь, Белвидеоцентр) (9 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Станце хто-небудь пліз на раздачу - я далучуся.
3 2010-10-18 21:00:47
Тэма: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг. (20 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Год выпуска: 2008
Краіна: Беларусь
Жанар: дакументальны
Працяг: 46:29
Памер: 698 MiB
Пераклад: Не патрабуецца
Рэжысэр: Антось Цялежнікаў
Пра фільм: Да сёньняшняга дня тэма пасьляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зьяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сёньняшняга дня захоўваюць маўчаньне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысэр, Антось Цялежнікаў:
А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе "Беларускі супраціў", якую напісалі гісторыкі Сяргей Ёрш і Сяржук Горбік. Кніга была створаная на падставе архіўных дакумэнтаў, мэмуараў, а таксама размоваў з апошнімі жывымі ўдзельнікамі тых падзеяў. Мы вырашылі гэтую кнігу ілюстраваць - зрабіць агульнадаступны сучасны дакумэнтальны фільм, які будзе візуальна адкрываць беларусам гэтую старонку гісторыі.
Задоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. У канцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншым, рабочыя матэрыялы да фільму аб беларускім антыкамуністычным супраціве.
Стваральнікі дакумэнтальнай стужкі не выключаюць, што беларускія ўлады пастараюцца ачарніць іх твор, таму заклікаюць кожнага, хто мае такую мажлівасьць, самому паглядзець і ацаніць фільм.
Аляксей: Вельмі верагодна, што па БТ пакажуць нейкі паклёпніцкі сюжэт, у які ўключаць кадры з нашай прэзэнтацыі або фільму. Але калі ўлады так зробяць, гэта будзе сьведчыць толькі пра тое, што мы выканалі сваю справу добра, стварылі нешта вартае. Калі ж улады так ня зробяць - тым лепш.
Стужка "Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг." доўжыцца ўсяго 46 хвілінаў, але пададзеных ў ёй фактаў хапіла б на некалькі паўнамэтражных фільмаў. Дакумэнтальная стужка, дзякуючы добрай рэжысуры й рэалістычнай рэканструкцыі падзеяў, як сапраўдны трылер, трымае гледача ў напружаньні да астатніх сэкундаў.
Стваральнікі карціны пастараліся асьвятліць старонку гісторыі, якую ўлада доўгія гады скрывала ад беларускага грамадзтва. Яны зрабілі гэта нават нягледзячы на небясьпеку, якая ім пагражала. Фільм варты таго, каб зь ім пазнаёмілася шырокае кола беларускіх гледачоў. Ацэнку тагачасным падзеям няхай кожны дасьць сам.
Якасьць: DVDRip
Фармат: AVІ
Відэа кодэк: DivX
Аўдыё кодэк: MPEG Audio
Відэа: 704х512 DivX MPEG-4 ver.5, 25 fps.
Аўдыё: MPEG-1 layer 3 Stereo 48 kHz 192 kbps
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:_soTHCaP-lY
4 2010-10-17 05:25:46
Тэма: "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" (1 адказаў, апублікавана ў Спасылкі ў Сеціве)
фільм "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" можна спампаваць на афіцыйнай старонцы Партызанфільму - www.partyzanfilm.net
можа раздачу зрабіць? пэўна больш зручна будзе.
5 2010-08-25 17:01:26
Працяг: Шрэк / Shrek / 2001 / DVDRip (22 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Буду сідаваць ад заўтра.
6 2010-08-11 15:34:25
Працяг: Дзень Волі - 2010 (4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Выклаў на преміум акаўнт таксама.
7 2010-08-11 11:13:33
Працяг: Дзень Волі - 2010 (4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Выклаў на Рапіду.
8 2010-08-11 08:48:24
Тэма: Дзень Волі - 2010 (4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Прапаную ўласны запіс з Дня Волі. 20 хвілін, якасьць MiniDV.
Мова: бел/рус.
Відэа: MPEG-4 DIVX 720x480
Аўдыа: MPEG-3 Stereo 48000 kHz 192 kbps
Памер файла: 334 МБ