Тэма: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

right

Год выпуска: 2008
Краіна: Беларусь
Жанар: дакументальны
Працяг: 46:29
Памер: 698 MiB
Пераклад: Не патрабуецца

Рэжысэр: Антось Цялежнікаў

Пра фільм: Да сёньняшняга дня тэма пасьляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зьяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сёньняшняга дня захоўваюць маўчаньне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысэр, Антось Цялежнікаў:

А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе "Беларускі супраціў", якую напісалі гісторыкі Сяргей Ёрш і Сяржук Горбік. Кніга была створаная на падставе архіўных дакумэнтаў, мэмуараў, а таксама размоваў з апошнімі жывымі ўдзельнікамі тых падзеяў. Мы вырашылі гэтую кнігу ілюстраваць - зрабіць агульнадаступны сучасны дакумэнтальны фільм, які будзе візуальна адкрываць беларусам гэтую старонку гісторыі.

Задоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. У канцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншым, рабочыя матэрыялы да фільму аб беларускім антыкамуністычным супраціве.

Стваральнікі дакумэнтальнай стужкі не выключаюць, што беларускія ўлады пастараюцца ачарніць іх твор, таму заклікаюць кожнага, хто мае такую мажлівасьць, самому паглядзець і ацаніць фільм.

Аляксей: Вельмі верагодна, што па БТ пакажуць нейкі паклёпніцкі сюжэт, у які ўключаць кадры з нашай прэзэнтацыі або фільму. Але калі ўлады так зробяць, гэта будзе сьведчыць толькі пра тое, што мы выканалі сваю справу добра, стварылі нешта вартае. Калі ж улады так ня зробяць - тым лепш.

Стужка "Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг." доўжыцца ўсяго 46 хвілінаў, але пададзеных ў ёй фактаў хапіла б на некалькі паўнамэтражных фільмаў. Дакумэнтальная стужка, дзякуючы добрай рэжысуры й рэалістычнай рэканструкцыі падзеяў, як сапраўдны трылер, трымае гледача ў напружаньні да астатніх сэкундаў.

Стваральнікі карціны пастараліся асьвятліць старонку гісторыі, якую ўлада доўгія гады скрывала ад беларускага грамадзтва. Яны зрабілі гэта нават нягледзячы на небясьпеку, якая ім пагражала. Фільм варты таго, каб зь ім пазнаёмілася шырокае кола беларускіх гледачоў. Ацэнку тагачасным падзеям няхай кожны дасьць сам.

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVІ
Відэа кодэк: DivX
Аўдыё кодэк: MPEG Audio
Відэа: 704х512 DivX MPEG-4 ver.5, 25 fps.
Аўдыё: MPEG-1 layer 3 Stereo 48 kHz 192 kbps

Прычэпкі допісу

Belaruski_rezystans-1.torrent 54.82 кБ, 122 спампоўванняў з 2010-10-18 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

1) чым ёсьць "час трываньня"?
2) перааформі раздачу паводле шаблёну для відэа, калі ласка.
3) скрыншоты
4) спасылка на крыніцу (адкуль можна спампаваць) таксама будзе да рэчы.

3

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

http://www.baravik.org/topic/322/

4

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

dzidzitop напісаў:

1) чым ёсьць "час трываньня"?
2) перааформі раздачу паводле шаблёну для відэа, калі ласка.
3) скрыншоты
4) спасылка на крыніцу (адкуль можна спампаваць) таксама будзе да рэчы.

Калі заўвагі ігнаруюцца, то тэма будзе зьнішчаная. 2 тыдні на выпраўленьне.

5

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

shanibor напісаў:

http://www.baravik.org/topic/322/

Гэтыя фільмы - адное і тое ж?

6

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

dzidzitop напісаў:
shanibor напісаў:

http://www.baravik.org/topic/322/

Гэтыя фільмы - адное і тое ж?

Не, толькі з большым пашырэньнем. Таму мо пакіньце, бо ё прыдзірлівыя да якасьці smile  У іншай раздачы "мабільнікавае" пашырэньне.
Заган апісаньня ў неадпаведнасьці эталёну - найбольш у непазначэньні памеру фільму! Але хай раздатчык прывядзе ўсё ў парадак. Нашто правілы, калі іх паўсюдна парушаць.

7

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

выдатны фільм, нашто праз дрэнную раздачу выдаляць?

8

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

sanitar2 напісаў:

выдатны фільм, нашто праз дрэнную раздачу выдаляць?

Варыянты афармленьня прыймаюцца і ад прыхільнікаў захаваньня раздачы. wink

9

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

яж не магу яе паправіць, калі патрэбныя скрыншоты - магу даць.

10

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

Зрабі просты допіс з афармленьнем, а я яго перанясу ў загаловак тэмы і тэму перанясу куды трэба.

11

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

добра

12

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

http://sderni.ru/28589
тут архіў са скрыншотамі
Працягласць 00:46:29
Памер файла 698мб (732661760 байтаў)

13

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

вярнуў назад.

14

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

Дзякуй вялікі!!!

15

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

Глядзець онлайн "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.":
[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

Паважаны сiдэр, дапамажыце, калi ласка, запампаваць гэтую стужку!
З 24 сакавiка пампую, але ўдалося толькi 32,8 адсоткаў...
Дзякуй!!!

17

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

выдалена, дублiкат

18

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

Панство, а чи може хтось стати на роздачу? Вже кілька днів клієнт у мене "під'єднується до пірів" та все ніяк не під'єднається.

19

Працяг: Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг.

https://www.youtube.com/watch?v=_c8DL7oV5DU