а, ну яшчэ лінгвістычная памылка ё. Слова "асобнік" мае іншы сэнс у параўнаньні са словам "том". Глядзець тут: http://slounik.org/search?dict=all-slo& … =0&y=0
226 2010-09-21 15:05:34
Працяг: Дзембавецкі А. - Спроба апісаньня Магілёўскай губэрні (4 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
227 2010-09-20 20:12:22
Працяг: Дзембавецкі А. - Спроба апісаньня Магілёўскай губэрні (4 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
Дадатковая інфармацыя:
Vaukalaka, калі няма што ў полі пісаць дык проста не дадавай яго.
228 2010-09-20 10:36:55
Працяг: Элі Макбіл / Ally McBeal (1.13-18) / SatRip-Belsat TV (6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дзякуючы дурной палітыцы трэкера яго тут ня будзе.
Аргумэнтацыя?
229 2010-09-19 23:07:57
Працяг: Зьміцер Вайцюшкевіч - Караоке (4 адказаў, апублікавана ў Іншыя(музыка, аўдыё))
Трэба будзе дыск значыцца сёй-той купіць калі будзе нагода.
230 2010-09-17 10:59:22
Працяг: Ханс Крысьціян Андэрсэн / Калядная быль / OGG / 125Kbps (9 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
Ну гэта не эканомія, але хлеб з маслам аўтарам. Нехта ж перакладаў і матар'ял сьвежы. Таму можна і падтрымаць, калі падабаецца зьмесьціва.
Калі ўсе толькі пампаваць будуць - дык хто ж кантэнт ствараць будзе?
231 2010-09-16 20:01:40
Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip (10 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
а, зразумеў нарэшце
232 2010-09-16 14:32:28
Працяг: Ханс Крысьціян Андэрсэн / Калядная быль / OGG / 125Kbps (9 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
ну тады прапаную заплаціць 7 эўраў за:
http://prastora.by/audyjoknihi/andersen … ijan-aniol
http://prastora.by/audyjoknihi/andersen … a-lebiedzi
233 2010-09-16 14:29:35
Тэма: Беларусь стварае свой аналяг Інстытуту Гётэ (0 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)
Беларускі ўрад прыняў рашэньне стварыць Інстытут культуры Беларусі. Перад новай навуковай установай ставяцца вельмі шырокія задачы – ад падрыхтоўкі спэцыялістаў у галіне культуры на Радзіме да папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.
Як паведаміў ў інтэрвію Польскаму Радыё намесьнік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі, Інстытут культуры будзе мець чатыры галоўныя накірункі дзейнасьці. Першы зь іх – гэта падрыхтоўка і павышэньне кваліфікацыі працаўнікоў сфэры культуры.
Т. Стружэцкі: У сфэры культуры працуюць сёньньня каля 50 тысячаў спэцыялістаў. Многія зь іх ня маюць профільнай вышэйшай адукацыі. Адна з асноўных задачаў інстытуту – рэгулярнае й сыстэматычнае павышэньне кваліфікацыі спэцыялістаў і перападрыхтоўка па некаторых спэцыяльнасьцях. Напрыклад, сёньня ў шматлікіх музэйных установах і клюбах працуюць людзі, якія ўвогуле ня маюць профільнай адукацыі. Гэтую праблему можна вырашаць шляхам перападрыхтоўкі.
Другім кірункам дзейнасьці новага навукова-асьветніцкага інстытуту будзе выбар прыярытэтаў разьвіцьця беларускай культуры. Акрамя гэтага Інстытут культуры Беларусі зоймецца аховай гісторыка-культурнай спадчыны ды рэстытуцыяй – вяртаньнем на Радзіму некалі вывезеных культурных каштоўнасьцяў. Нарэшце, апошнім вельмі важным напрамкам дзейнасьці стане папулярызацыя беларускай культуры за мяжой і супрацоўніцтва зь беларусамі замежжа.
Як паведаміў намесьнік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі, дзеля гэтых мэтаў будзе створана сетка цэнтраў беларускай культуры за мяжой. Іх дзейнасьць будзе падобная да дзейнасьці такіх установаў, як нямецкі Інстытут Гётэ, гішпанскі Інстытут Сэрвантэса, Францускі інстытут, альбо Польскі інстытут у Менску.
Т. Стружэцкі: Мы ставім перад цэнтрамі беларускай культуры за мяжой шырокія культурна-адукацыйныя мэты. Гэта вывучэньне й папулярызацыя беларускай мовы, прэзэнтацыя беларускай культуры, падтрымка дзейнасьці беларускіх аматарскіх калектываў у замежжы, арганізацыя конкурсаў на тэму веданьня гісторыі й культуры Беларусі.
Старшыня Рады “Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская вельмі ўсьцешаная стварэньнем Інстытуту культуры Беларусі. Яна падкрэсьлівае, што дадзеная установа ствараецца ў тым ліку дзякуючы намаганьням “Бацькаўшчыны”. У аснову яе дзейнасьці пакладзеная прапановы дэлегатаў Пятага зьезду беларусаў сьвету. Згуртаваньне Беларусаў сьвету гатовае дапамагчы Інстытуту культуры ў яго працы.
Н. Шыдлоўская: Пакуль што ніякіх прапановаў да “Бацькаўшчыны” не паступала, але калі ў Міністэрства культуры ўзьнікне неабходнасьць зьвярнуцца да нашага досьведу, то мы будзем вельмі радыя дапамагчы ўсімі даступнымі нам сродкамі. Мы гатовыя дапамагаць, каб у іншых краінах даведаліся як мага больш поўна ды ўсебакова пра тыя працэсы, якія адбываюцца ў нас у краіне. Мы хочам, каб беларускія дзяржаўныя ворганы разьвівалі супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі беларусаў замежжа, незалежна ад іх палітычнай арыентацыі.
Старшыня Рады “Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” падкрэсьлівае, што супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры й беларускімі арганізацыямі замежжа вельмі важнае як для пашырэньня ўплываў Беларусі ў сьвеце, так і для ўзмацненьня саміх асяродкаў беларусаў за мяжой.
===============
Крыніца: http://kamunikat.org/8645.html
234 2010-09-16 13:34:00
Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip (10 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Пампуем і далучаемся
мы - гэта "цар усяя рюсьсі"?
235 2010-09-14 16:41:10
Працяг: Ханс Крысьціян Андэрсэн / Калядная быль / OGG / 125Kbps (9 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)
http://kamunikat.org/audyjoknihi.html?pubid=11539
Дзеўчына Хэ, вось тут ё першыя дзьве часткі. Калі паспытаць хочацца.
236 2010-09-13 22:39:57
Працяг: Стары Ольса / Дыскаґрафія (без аўдыёкнігі) / 2001-09 / lossless / FLAC (9 адказаў, апублікавана ў Народныя)
дзякуй)) пампую
пампуй шпарчэй, бо неўзабаве можа стацца такое становішча, што я буду бяз доступу ў Сеціва.
237 2010-09-13 22:18:20
Тэма: spoiler зь нестандартным загалоўкам (0 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)
Спадарства.
Рады агучыць навіну, што зараз тэг spoiler падтрымлівае заданьне адвольнага загалоўка. Дагэтуль стандартны меў загаловак "Здымкі экрана", што слаба пасавала тым жа музычным раздачам.
Каб стварыць спойлер з нестандартным загалоўкам, трэба ўставіць вось гэты код:
[spoiler title=Мой адвольны загаловак!]Зьмесьціва спойлеру[/spoiler]
Вось што атрымаецца для коду які прадстаўлены вышэй:
Пытаньні? Ўэлькам
238 2010-09-13 21:55:36
Працяг: Грушэўскі А. - Пінскае Палесьсе (4 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
Vaukalaka, праблема вырашылася. Спрабуй!
239 2010-09-13 21:55:00
Працяг: Праблемы з трэкерам (41 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
чыя праблема?
хостэра
240 2010-09-13 21:54:26
Працяг: Дастіш фантастіш/ Дастиш фантастиш (25 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
праблема вырашылася. CheGirl, спрабуй!
241 2010-09-12 22:27:50
Працяг: Аблічча смерці / Facing the Dead / 2005 / SatRip (4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Ґабрыэль (Gabriel)
Ґабрыэля (Gabriella)
- са слоўніка НН
Які сяголета шчаслівы і ўраджайны выпаў год: ва ўсіх садах агрэст і слівы, клубнікі повен агарод.
Вось тут прыкладам трасяністае слова ўбачыў. Гэта ж ня значыць, што так і трэба пакідаць калі пераапрацоўваць крынічны матар'ял.
242 2010-09-12 13:59:23
Працяг: Аблічча смерці / Facing the Dead / 2005 / SatRip (4 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Ґабрыеле
Ґабрыэле?
243 2010-09-10 19:44:19
Працяг: Арлоў У. Краіна Беларусь. Iлюстраваная гісторыя. 2003 г. PDF (11 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
ок. спампую - праверу
а, ну і пустыя пункты з шаблёну дадаваць ня трэба, калі яны пустыя
Дадаў сёй-той капіпасты ў апісаньне і вокладку.
244 2010-09-10 16:48:43
Працяг: Арлоў У. Краіна Беларусь. Iлюстраваная гісторыя. 2003 г. PDF (11 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
Дык там наркамаўка. На тарашкевіцкіх выданьнях ён Уладзімер.
Але там сапраўды Зьміцер на вокладцы?
245 2010-09-09 22:56:23
Працяг: Арлоў У. Краіна Беларусь. Iлюстраваная гісторыя. 2003 г. PDF (11 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
у мяне фізычная копія ё. калісьці даўно зьявілася, усё ў пуле ляжыць, але так і не дабраўся да яе.
.22, калі пішаце патарашкевіцку, дык імя Ўладзімер правільна будзе, не Ўладзімір.
246 2010-09-09 14:37:44
Працяг: Песняры / Песня пра долю / 1976 / MP3 / 256 kbps (8 адказаў, апублікавана ў Рок)
так, зараз добра.
247 2010-09-09 14:37:11
Працяг: Танцы з ваўкамі / Dances with Wolves / 1990 / SatRip-Belsat TV (5 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Прынамсі я раздаю. Калі ў цябе IP вонкавы ўсё мусіць быць добра.
248 2010-09-09 14:24:11
Працяг: Песняры / Песня пра долю / 1976 / MP3 / 256 kbps (8 адказаў, апублікавана ў Рок)
не думаю, што высокі бітрэйт палепшыць якасць
у меня патэгавана нармальна яшчэ хаця б. Але тут здаецца што набор трэкаў той жа самы, толькі па падзеях не пабіты і *магчыма* з лацінскаю i замест беларускай.
to JJ, наладзь сабе беларускую раскладку. Эмуляцыя i ды ў у мяне не праканае
Зараз я выпраўлю, але ўсё адно наладзь.
249 2010-09-08 19:02:23
Працяг: Песняры / Песня пра долю / 1976 / MP3 / 256 kbps (8 адказаў, апублікавана ў Рок)
прапаную аформіць паводле шаблёнаў:
https://baravik.org/topic/189/
Калі не - пойдзе на мяса
Які бітрэйт? Калі меней за 256 Kbps ці роўны, то я лепей свой варыянт выкладу.
250 2010-09-08 19:00:32
Працяг: Праблемы з адкрыццём/спампоўкай torrent-файлаў (Invalid torrent file) (13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
будзем разбірацца
тая ж праблема і тут:
https://baravik.org/topic/320/