76

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

andpod, вы малайцы! Вельмі добрую і патрэбную справу робіце!

Але я не прапаную чымсьці мерацца. Гаворка была пра Будзьму. Мы проста ня хочам, каб яны потым напісалі (як гэта звычайна і робяць), што "займаліся распаўсюдам відэа- і іншай прадукцыі", што "сайт створаны пад эгідаю Будзьмы", і атрымалі чарговыя гранты, дапамогу ад замежных беларусаў і г.д і д.п...

77

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Siroga, ды ўсё зразумела. Гэта проста быў адказ на наезд andpod.

А вось на адказ abask усё чакаем...

78

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Альтэрнатыва:

Webfile: http://webfile.ru/4305448
Filefactory: http://www.filefactory.com/file/b01gh92 … SATRip.avi

79

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Назва: Па кім маўчыць звон
Год: 2008
Жанр: дакумэнтальны
Рэжысэр: ...
Мова: беларуская

Пра фільм: Насупраць будынку беларускага КДБ месьціцца менская крама "Пад гадзіньнікам". Яе так называюць, бо у тым доме ёсьць вежа з гадзіньнікам, які лічаць найстарэйшым у горадзе (яму каля 150 гадоў). Гадзіньнік прывезьлі з Кёнігсбэргу пасьля вайны. Яго бачаць усе, але мала хто ведае, што на вежы яшчэ знаходзіцца звон. Раней ён быў падлучаны да гадзіньніка і выбіваў час. Прычым гэта не маленькі гадзіньнікавы, але вялікі царкоўны звон з моцным нізкім голасам. Вядома, што звон адлучылі празь некалькі гадоў пасьля збудаваньня дому з гадзіньнікам, на пачатку 1950-х гадоў. Звон быў адліты у 1929 г. на памяць аб жаўнерах Менскага пяхотнага палка. Полк менскіх стралкоў, інакш 86-ы пяхотны полк, быў зарганізаваны ў 1918 г. Тады, пасьля Першае сусьветнае вайны, Менск мусіў адысьці да тэрыторыі Расеі, дзе ўладу захапілі бальшавікі. Пад час польска-бальшавіцкае вайны 1919-1920 гг. полк знаходзіўся ў складзе I літоўска-беларускай дывізіі. Польскі ўрад падтрымаў фармаваньне палка, які вылучаўся асабліваю адвагаю ў баях з бальшавікамі. Зь ягоным удзелам гарады Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы, Слуцак і Старыя Дарогі былі ачышчаныя ад чырвоных. У 1920 г. Менскі пяхотны разам з Віленскім палком стральцоў адзначыўся у гераічнай бітве ў Крывавым лесе пад Лідаю, дзе яны супольна бараніліся перад 20-цю палкамі часткі III Арміі Працоўна-сялянскай Чырвонай Арміі. Заходняя Беларусь засталася ў Польшчы пасля Рыжскае мірнае дамовы, а Менскі полк пераназвалі ў 86-ы пяхотны і разьмесьцілі ў Маладэчне і ваколіцах, адкуль да тагачаснае мяжы з СССР было усяго 17 км чыгункаю.
Сайт фільму: Belsat

Працягласьць: 27:06
Фармат: Xvid
Якасьць: SATRip (BelSat)
Відэа: 640x480, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Памер: 250 Mb (262.297.600 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

80

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Альтэрнатыва:

Webfile: http://webfile.ru/4315936
Filefactory: http://www.filefactory.com/file/b01gcf5 … SATRip.avi

81

(1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Назва: Чатыры сымбалі
Год: 2008
Жанр: дакумэнтальны
Рэжысэр: Адам Галін
Мова: беларуская

Пра фільм: Ён нарадзіўся ў невялікім горадзе Бельску-Падляскім на Беласточчыне, скончыў архітэктурнае аддзяленьне Санкт-Пецярбургскага ўнівэрсытэту, аднак свае самыя знакамітыя будынкі спраектаваў у Менску. Паводле праектаў Іосіфа Лангбарда ў сталіцы Савецкай Беларусі паставілі толькі 4 будынкі, але менавіта дзякуючы ім ён здабыў неўміручасьць, а ягоныя архітэктурныя творы сталі нацыянальнымі сымбалямі. Дом ўраду, Тэатар опэры і балету, Дом афіцэраў і Акадэмія навук - для Беларусі гэта ня проста звычайныя будынкі. Яны сьведкі і ўдзельнікі найважнейшых падзеяў, пачынаючы з 1930-х гг. Будаўнічы энтузіязм міжваеннага пэрыяду, вайна, пасьляваеннае аднаўленьне, сьвяты і штодзённасьць пэрыяду сацыялізму, перабудова, развал Савецкага Саюзу, нацыянальнае адраджэньне, абвешчаньне незалежнасьці і нарэшце вяртаньне да квазісавецкай рэчаіснасьці - усё гэта захавалася ня толькі ў нашай памяці, але і на кінастужцы.
Сайт фільму: Belsat

Працягласьць: 25:59
Фармат: Xvid
Якасьць: SATRip (BelSat)
Відэа: 640x480, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Памер: 250 Mb (263.049.216 байтаў)


Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

Альтэрнатыва:

Letitbit: http://letitbit.net/download/4878.d47f5 … p.avi.html

Альтэрнатыва:

Letitbit: http://letitbit.net/download/7831.7b3df … p.avi.html

Альтэрнатыва:

Letitbit: http://letitbit.net/download/6303.d699a … p.avi.html

Прапаную зрабіць асобны разьдзел Сэрыялы ў "Кіно, відэа". Маем шмат якаснага матэрыялу.

86

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Альтэрнатыва:

Webfile: http://webfile.ru/4305348
Filefactory: http://www.filefactory.com/file/b023ede … SATRip.avi

87

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Назва: Бяссонная плынь
Год: 2008
Рэжысэр: ...
Мова: беларуская

Пра фільм: Спрадвеку на абшары, які цяпер займае горад Менск, у раку Сьвіслач упадала багатая на рыбу рэчка Няміга. Зараз яна таксама існуе, але цячэ ў падземным калектары ўздоўж схаваных пад зямлёю фундамэнтаў старога Менску, ад якіх на паверхі не засталося і сьледу. Вандруючы плынямі падземнай ракі, мы трапляем у падарожжа часу - ад XIII стагодзьдзя. Дзякуючы разнастайным аповедам гісторыкаў і археолягаў, мы знаёмімся зь мінулымі эпохамі ды заняткамі тагачасных жыхароў узьбярэжжа Сьвіслачы. Разам з аўтарамі стужкі мы перажываем трагічныя здарэньні, якія адбываліся з-за нядбайнасьці кіраўнікоў гораду. На іхны загад зьнішчылі старажытныя будынкі, якія памяталі водную плынь Нямігі, што цякла яшчэ на паверхні. Фільм стаўся ня толькі дакумэнтам імклівасьці часу, але таксама і маляўнічаю аповесьцю пра адказнасьць чалавека перад сваім народам.
Сайт фільму: Belsat

Працягласьць: 36:51
Фармат: Xvid
Якасьць: SATRip (BelSat)
Відэа: 640x480, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Памер: 250 Mb (262.928.384 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

88

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Альтэрнатыва:

Webfile: http://webfile.ru/4304917
Filefactory: http://www.filefactory.com/file/b023g15 … SATRip.avi

89

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Назва: Кіпіць Няміга
Год: 2009
Рэжысэр: Уладзімір Самойлаў
Мова: беларуская

Пра фільм: Няспыннае будаўніцтва новых буйных аб'ектаў у цэнтры беларускае сталіцы за апошнія гады значна сказіла аблічча Менску і прывяло да гвалтоўнага зьнішчэньня помнікаў дойлідзтва і археалёгіі. Будаўніцтва камэрцыйных аб'ектаў вядуць сумнеўныя структуры - невядома як і на падставе чаго яны атрымалі дазвол на брутальнае зьнішчэньне гістарычных помнікаў. Хто стаіць за агідным парушэньнем закону? Чаму і грамадзтва, і навукоўцы, і будаўнікі адхіленыя ад прыняцьця найважнейшых рашэньняў, што фармуюць візытоўку Беларусі - яе сталіцу? Нашыя гіды па Нямізе і яе праблемах - вядомы беларускі гісторык і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, гісторык Расціслаў Баравы, археоляг Сяргей Тарасаў, былы галоўны дзяржаўны інспэктар Менгарвыканкама па ахове спадчыны Ўладзімір Папруга, старшыня Таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч і інжынэр-праекціроўшчык Яўген Хрол.
Сайт фільму: Belsat

Працягласьць: 29:25
Фармат: Xvid
Якасьць: SATRip (BelSat)
Відэа: 640x480, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Памер: 250 Mb (262.854.656 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

Альтэрнатыва:

Webfile: http://webfile.ru/4954843

http://pics.livejournal.com/pampounia/pic/00017rz0

Назва: Беларускі фронт альбо Размовы пра мову / The Belarusian front or discussions of language
Год: 2007
Рэжысэр: Віктар Корзун
Мова: беларуская

Пра фільм: Мова ёсьць адным з фронтаў барацьбы за Беларусь / And the language is one of the fronts in this struggle for Belarus
Валянцін Акудовіч (філёзаф, літаратар): "А сёньня быць свабоднымі - гэта гаварыць па-беларуску. Сёньня Свабода і беларуская мова застаюцца сынонімамі."
Янка і Аляксей Лапіцкія (сямья актывістаў з Жодзіна): "Гэтыя драматычныя падзеі са стрэламі былі як раз пад час таго, як Янка аднаўляўся ў навучаньні па-беларуску."
Юля Латушкіна (псыхоляг): "Напэўна, сапраўднае Адраджэньне тады, калі звычайны сантэхнік пачне размаўляць па-беларуску..."
Вінцук Вячорка (палітык, мовазнаўца): "У прынцыпе, калі ты ўсьведамляешь сябе беларусам ты адкідаеш дыктатуру як чужародную."
Ігар Знык (прадусар з Варшавы): "І калі б глядець толькі на тых, каго я ведаю, тут ужо даўно мусіла быць нармальная дэмакратыя..."
Фэлікс Янушкевіч (мастак з Ракава): "Таму, трэба быць аптымістам. Народ заўсёды будзе існаваць, мы не ідзем да поўнай катастрофы."
Маша Каралькова (вучаніца з Горак): "Магчыма, людзі самі часам не хочуць свабоды, калі не змагаюцца за гэта."

Працягласьць: 48:45
Фармат: Xvid
Якасьць: DVDRip
Відэа: 640x480, 25 fps
Гук: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Памер: 350 Mb (367.020.032 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

92

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

abask, Вы ведаеце асабіста арганізатараў гэтай "кампаніі"? Людзі канкрэтна робяць грошы і атрымліваюць іншыя дывідэнды. А мы ня любім прафанацыю і людзей, якія ў цяперашні (цяжкі) момант нажываюцца на беларускай культуры.

А прыгожа напісаць можа кожны. Няўжо Вы пойдзіце за любым (нацыстам ці камуністам - утрырую, але ж...), хто высакапарна выкажацца пра беларускую самабытнасьць?

Калі ласка, выдаліце Будзьму з партнэраў. Вельмі ня хочацца тут падымаць людзей, праводзіць апытанкі, распавядаць гісторыі... Але і дапамагаць прайдохам ня хочацца. Таму хутчэй мы сыйдзем адсюль і трэкер не атрымае вельмі шмат цікавых раздачаў.


andpod, пакуль мы зрабілі больш за ўсіх. А Вы?

93

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

abask, на пытаньне Вы так і не адказалі. Паўтаруся: Дык што зрабіла/зробіць Будзьма для torrent.by?

А на Вашае пытаньне адкажу: так, супраць.

abodnya, дакладна ня Ваша. І нашмат ранейшая.

95

(13 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

abask, а якім чынам Будзьма зьяўляецца партнэрам torrent.by?