http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/9/93/Azuloscurocasinegro.jpg


Назва: Цёмна-сіні, амаль чорны / Azuloscurocasinegro / Dark Blue Almost Black
Год: 2006
Краіна: Гішпанія
Жанр: драма
Рэйтынг IMDB: 7.3/10
Працягласьць: 1:40:45
Пераклад: Прафэсійны (двухгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Даніэль Санчэс Арэвалё (Daniel Sánchez Arévalo)
Акторы: Кім Ґут'ерэс (Quim Gutiérrez), Марта Этура (Marta Etura), Антоньё дэ ля Торэ (Antonio de la Torre), Эктар Калямэ (Héctor Colomé)

Пра фільм: Цёмна-сіні, амаль чорны - стан душы, няпэўная будучыня, колер. Колер, якога мы часам не распазнаем, які зьмяняецца ў залежнасьці ад асьвятленьня, пункту гледжаньня і стаўленьня. Колер, які нагадвае, што часам мы памыляемся, а рэчы не заўжды такія, якімі здаюцца.

Мова: беларуская (прафэсійны двухгалосы пераклад)

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 720x320, 25 fps, 1743 Kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3, 256 Kbps
Памер: 1,41 Gb (1.518.138.706 байтаў)


Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

27

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Назва: Кальварыя
Год: 2008
Краіна: Польшча
Працягласьць: 0:09:59
Рэжысэр: ...
Мова: беларуская

Пра фільм: Фільм паказвае найстарэйшыя з ацалелых у Менску могілак - Кальварыйскія. Праводзіць нас па нэкропалі вядомы пісьменьнік і эсэіст Адам Глёбус. Ён апавядае пра беларускія традыцыі догляду магілаў родных і блізкіх, пра звычай дзяліцца зь імі далейшымі плянамі і прасіць у іх дапамогі. Ён гаворыць, што гэтая традыцыя - агульная як для каталікоў, так і для праваслаўных. Гучыць песьня Зьмітра Бартосіка "Кальварыя".

Якасьць: SATRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x480, 25 fps, 1963 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~129 kbps
Памер: 150 Mb (157.698.066 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

28

(10 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

sonsky напісаў:

где раздача mad  вторые сутки тишина !!!

Усё раздаецца. Гэта ў Вас нейкія праблемы.

29

(23 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

vandrouny напісаў:

А вам не здаецца, што Пуаро ну ніяк не можа пісацца праз "Ў"?

В.Вячорка. "Беларуская мова: правапіс. Спроба сучаснае нармалізацыі":

правапіс Ў нескладовага ў запазычаньнях Паказаць

"Пасьля зычных або ў абсалютным пачатку слова ў агульнай лексыцы iншамоўнага паходжаньня лiтаpа ў ня пiшацца. Замест яе пiшацца у цi в, нават калi ў мове-кpынiцы ёсьць паўгалосны w-падобны гук на пачатку слова (уайт-сьпipыт, уiкэнд, ват) цi склада (вуаль, куpтуазны, пуанты, сьпiдвэй, тpамвай, хайвэй). Hа месцы паўгалоснага w-падобнага гука пасьля зычных у агульнай лексыцы пiшацца толькi в: сьвiнг, цьвiд, цьвiст.

Ў нескладовае на нетpадыцыйным месцы, г. зн. у пачатку слова пасьля зычных цi знакаў пpыпынку, у сяpэдзiне слова пасьля зычных можа пiсацца толькi ва ўласных назовах iншамоўнага паходжаньня на месцы аналягiчнага ангельскага цiфpанцускага гука: Ўат, Ўаёмiнг, Ўiтнi, Ўiмбледан, "Ўiндоўз", Ўэльс (або тpадыцыйнае Валiя, ад Wales), Ўэмблi, Ўэстмiнстэp, Болдўiн, Пўанкаpэ, "Сўаp", Фpансўа. Пасьля мяккiх зычных заўсёды пiшацца ю: Люаpа."

Назва: У дзень кірмашу / W dzień targowy
Год: 2006
Краіна: Польшча
Працягласьць: 1:01:34
Рэжысэр: Робэрт Качмарэк (Robert Kaczmarek)
Мова: беларуская

Пра фільм: Фільм зьвяртаецца да тэмы «познанскага чэрвеня» - так называюць антыкамуністычнае паўстаньне ў чэрвені 1956 года. Аўтары паспрабавалі зірнуць на тыя падзеі зь некалькіх пунктаў гледжаньня. Яны спрабуюць адказаць на пытаньне, як познанскія падзеі захоўваюцца ў сьвядомасьці польскага грамадзтва, у гістарычнай памяці народу, як глядзяць на гісторыю Польшчы іншыя народы, што ведаюць пра палякаў французы, немцы ці расейцы. Апавядальная тканка стужкі - перапляценьне мінуўшчыны з сучаснасьцю. У фільме скарыстана шмат архіўных матэрыялаў і здымкаў. Прадмова Вячаслава Ракіцкага.

Якасьць: SATRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x384, 25 fps, 653 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps
Памер: 350 Mb (367.005.726 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

Назва: 13 гадоў, 13 хвілін / 13 lat, 13 minut
Год: 2006
Краіна: Польшча
Працягласьць: 0:49:00
Рэжысэр: Марэк Мальдзіс (Marek Maldis), Гжэгаж Лубчык (Grzegorz Łubczyk)
Мова: беларуская

Пра фільм: Незвычайны гістарычны фільм, прысьвечаны падзеям 1956 года ў Познані ды Будапэшце, калі адбыліся паўстаньні польскага і вугорскага народаў супраць рэжыму, навязанага саветамі дзьвюм незалежным дзяржавам. Адметнасьць кінастужкі ў тым, што аўтары апелююць да эмоцыяў гледачоў, каб ніхто не застаўся абыякавым да падзеяў, якія больш ніколі не павінны паўтарыцца.

Якасьць: SATRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x480, 25 fps, 858 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps
Памер: 349 Mb (367.000.742 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

32

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Назва: Сыс пра Сыса
Год: 2010
Краіна: Польшча
Працягласьць: 0:29:28
Рэжысэр: Мікола Ваўранюк
Мова: беларуская

Пра фільм: Анатоль Сыс памёр у 2005 г. Гэты таленавіты паэт стаў жывым сымбалем беларускага адраджэньня канца 1980-х - пачатку 1990-х. Для адных ён быў геніем, для іншых - сумленьнем. Але не пакідаў нікога абыякавым да сваёй асобы і творчасьці. Як і дзе фармаваліся ягоны погляды, перш як ён стаў вядомым у сталіцы. Гэта Ўсходняе Палесьсе, Дняпро, Гомель. Гэта сям'я, аднавяскоўцы, былыя настаўнікі. Як магло стацца, што ў сяле Гарошкаў ва ўсходняй Беларусі, якая лічыцца больш саветызаванаю і зрусіфікаванаю, - нарадзіўся паэт з такім абвостраным пачуцьцём Бацькаўшчыны?

Якасьць: SATRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x480, 25 fps, 1047 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps
Памер: 250 Mb (263.171.420 байтаў)

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

33

(10 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Назва: Будзьма беларусамі!
Год: 2011
Краіна: Беларусь
Жанр: мультыплікацыя
Рэйтынг IMDB: -
Працягласьць: 0:05:37
Пераклад: непатрэбны
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Юлія Рудзіцкая

Пра фільм: Гісторыя Беларусі за 5 хвілінаў.

Мова: беларуская
Агучваюць: Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі

Якасьць: HDRip
Фармат: MP4
Відэа: H.264, 1280x720, 25fps, 5991 Kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP4 Stereo, ~189 Kbps
Памер: 249 Mb (261.207.373 байтаў)

Увага! Відэа ня будзе ісьці на відэаплэерах, якія не падтрымліваюць кодэк H.264!


Паглядзець на Youtube.com: http://www.youtube.com/watch?v=oDvx3E2_kOc
Спампаваць наўпрост: budzma.org
Спампаваць mp3: budzma_belarusami.mp3

http://ecx.images-amazon.com/images/I/510BBBMSB7L._SL500_AA300_.jpg


Назва: Плянэта скарбаў / Treasure Planet
Год: 2002
Краіна: ЗША (Walt Disney)
Жанр: мультыплікацыя
Рэйтынг IMDB: 6.7/10
Працягласьць: 1:34:00
Пераклад: Аматарскі (шматгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Рон Клементс (Ron Clements), Джон Маскер (John Musker)

Пра фільм: 15-цігадовы Джым Хоўкінс выпраўляецца на пошукі таямнічай Плянэты Скарбаў ў кампаніі сапраўдных касьмічных піратаў... (Перапрацоўка раману Робэрта Льюіса Стывенсана "Востраў скарбаў")

Мова: беларуская (аматарскі шматгалосы пераклад)
Агучваюць: ...

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x360, 23.976 fps, 1626 Kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3, 448 Kbps
Памер: 1,36 Gb (1.469.225.586 байтаў)

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Глядзець відэа ў VK

http://pmcdn.priceminister.com/photo/876822823_ML.jpg


Назва: Кароль Туманнага лесу / Le Roi De La Forêt Des Brumes
Год: 2002
Краіна: Францыя
Жанр: мультыплікацыя
Рэйтынг IMDB: -
Працягласьць: 0:29:54
Пераклад: Прафэсійны (шматгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Жан-Жак Прунэ (Jean-Jacques Prunès)

Пра фільм: Кітай, 1930 год, ідзе вайна. Малады Эшлі Андэрсан вымушаны ўцякаць з тыбецкім лекарам. Згубіўшыся ў Гімалаях, яго ратуе племя Еці... (Паводле Michael Morpurgo "Le Roi de la forêt des brumes")

Мова: беларуская (прафэсійны шматгалосы пераклад)
Агучваюць: Сьвятлана Цімохіна, Аляксандар Кашпераў, Аляксандар Васько

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x368, 25fps, 1028Kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128Kbps
Памер: 250 Mb (263.169.768 байтаў)


Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

36

(3 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

http://pmcdn.priceminister.com/photo/876822823_ML.jpg


Назва: Елка / Verte
Год: 2002
Краіна: Францыя
Жанр: мультыплікацыя
Рэйтынг IMDB: -
Працягласьць: 0:25:38
Пераклад: Прафэсійны (шматгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Сэрж Элісальд (Serge Élissalde)

Пра фільм: Вядзьмарка Ўрсула ў роспачы: яе дачка Елка не жадае быць чараўніцаю. Яна з большым задавальненьнем сябруе з аднакляснікам Суфі і мае дакучлівую ідэю - знайсьці свайго бацьку... (Паводле раману Marie Desplechin)

Мова: беларуская (прафэсійны шматгалосы пераклад)
Агучваюць: Наталя Качаткова, Георгі Маляўскі, Аляксандар Кашпераў, Сьвятлана Цімохіна

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 640x480, 25fps, 1222Kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128Kbps
Памер: 250 Mb (263.168.814 байтаў)


Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

37

(19 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадалася 5 сэрыя.

Дадалася 8 сэрыя

Vitaut, на наступным тыдні зраблю - абяцаю! Цяпер зусім няма часу...  sad

40

(23 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/thumb/8/84/Agatha_Christie%27s_Poirot.jpg/280px-Agatha_Christie%27s_Poirot.jpg
Назва: Пўаро Агаты Крысьці / Agata Christie's Poirot

Краіна: Вялікая Брытанія
Жанр: дэтэктыўны сэрыял
Рэйтынг IMDB: 8.9/10
Працягласьць: 18 сэрый па ~50 хв.
Пераклад: Прафэсійны (двухгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Эдўард Бэнэт (Edward Bennett)
Акторы: Дэйвід Сушэ (David Suchet), Г’ю Фрэйзэр (Hugh Fraser), Філіп Джэксан (Philip Jackson)

Пра фільм: У Лондане 1930-х гг. знакаміты прыватны дэтэктыў з Бельгіі Эркюль Пўаро (што вызначаецца надзвычайнаю «сціпласцю», любоўю да кулінарыі ды французскім акцэнтам) расследуе заблытаныя злачынствы, якім могуць даць рады толькі ягоныя «маленькія шэрыя клеткі». У гэтым яму дапамагаюць сапраўдны англійскі джэнтльмен капітан Гэйстынґс, скептычны і з’едлівы інспектар Скотлэнд-Ярду Джэп і верная сакратарка спадарычна Лэман... Серыял зняты паводле класічных ужо твораў славутай англійскай пісьменніцы Агаты Крысці і лічыцца найлепшаю ў гісторыі экранізацыяй прыгодаў Пўаро.

Мова: беларуская (прафэсійны двухгалосы пераклад)

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа кодак: XviD
Відэа: 688x516, 25fps, ~1550Kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128Kbps
Памер: 10.66GiB

Сэрыі:
Сэзон 1:
01. Прыгода з клэпгэмскай кухаркай (The Adventure of the Clapham Cook)
02. Забойства ў спальным раёне
03. Выпадак Джоні Ўіўэрлі
04. 24 дразды
05. Кватэра на чацвёртым паверсе
06. Родэскі трохкутнік
07. Праблема на моры
08. Неверагодны крадзёж
09. Жалудовы кароль
10. Сон
Сэзон 2:
01. Дом на мысе
02. Дама пад вэльмам
03. Страчаная шахта
04. Корнуэльская таямніца
05. Знікненьне спадара Дэйвенхайма
06. Падвойны грэх
07. Прыгоды з таннай кватэрай
08. Выкраданьне прэм'ер-міністра
09. Прыгода з Зоркай Захаду


Раздача вядзецца шляхам дадаваньня новых сэрыяў

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

41

(19 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаліся 3 і 4 сэрыі.

На ўсе пытаньні адкажу пазьней.

42

(58 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

abask, цікава, як хутка тады прыкрыюць Баравік? А дэканаў-загадчыкаў пазвальняюць ці зробяць вымовы?

Няўжо ніхто не разумее, якой бы высакароднай не была наша мэта, мы займаемся пірацтвам? Нават грантасмокі "Будзьма" не захацелі падстаўляцца.

Усё афіцыйнае для нас зачынена, трэба шукаць альтэрнатыўныя шляхі.

43

(19 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Калі заўважыце пры праглядзе нейкія хібы зь відэа ці гукам, калі ласка, адпішыцеся тут. Дзякуй!

44

(19 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://img.hotmoviesale.com/dvds/HEN-D4085D/1/Pippi-Longstocking-Tv-Series.jpg

Назва: Піпі Доўгаяпанчоха / Pippi Långstrump / Pippi Longstocking
Год: 1969-1970
Краіна: Швэцыя-Нямеччына
Жанр: дзіцячы сэрыял
Рэйтынг IMDB: 7.1/10
Працягласьць: 21 сэрыя па ~27 хв.
Пераклад: Прафэсійны (двухгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Оле Гэльбом (Olle Hellbom).
Акторы: Інґер Нільсан (Inger Nilsson), Пэр Сундбэрг (Pär Sundberg), Мар'я Пэрсан (Maria Persson).

Пра фільм: У мястэчку селіцца дзіўная дзяўчынка, якую клічуць Піпі Доўгаяпанчоха. Ейныя суседзі Томі ды Аніка проста шчасьлівыя! Праўда, гарадзкія ўлады хочуць адправіць Піпі ў дзіцячы дом. Але зь ёю не спраўляюцца нават паліцыянты!..

Мова: беларуская (прафэсійны двухгалосы пераклад)
Агучваюць: Руся і Алег Гарбуз

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа кодак: XviD
Відэа: 720x544, 25fps, ~1100Kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128Kbps
Памер: 5.57 GiB

Сэрыі:
01. Піпі пасяляецца ў віле Гармідар
02. Новыя сябры Піпі
03. Піпі робіцца шукратарам
04. Піпі ідзе ў вандроўку
05. Піпі і прывіды
06. Піпі ідзе ў цырк
07. Піпі вучыць табліцу вожканьня
08. Піпі і каляды
09. Піпі ды Шпунк
10. Піпі падарожнічае на паветраным шары
11. Піпі ды бутэлечная пошта
12. Развітаньне з Піпі
13. Піпі сядае на карабель
14-17. Піпі і піраты
18-21. Падарожжа

Раздача вядзецца шляхам дадаваньня новых сэрыяў

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Вялікі дзякуй маёй старэйшай дачцэ за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтай раздачы!

45

(70 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

andgav01, рыхтуем.

vasilok напісаў:

Гэта тое ж самае толькі з большым экранам?

Гэта з нашмат лепшымі карцінкаю і гукам. А так - фільм той жа самы.

Файнаму фільму - добрая якасьць.

+ вялікі дзякуй Vitaut'у за гук!

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/f/fe/Gladiatorteaser.jpg


Назва: Глядыятар / Gladiator
Год: 2000
Краіна: ЗША
Жанр: гістарычная драма
Рэйтынг IMDB: 8.4/10
Працягласьць: 02:33:51
Пераклад: аматарскі (шматгалосы)
Cубтытры: няма

Рэжысэр: Рыдлі Скот (Ridley Scott)
Акторы: Расэл Кроў (Russell Crowe), Хўакін Фінікс (Joaquin Phoenix), Коні Нільсэн (Connie Nielsen)

Пра фільм: ...

Мова: беларуская (аматарскі шматгалосы пераклад)

Якасьць: HDTVRip
Фармат: AVI
Відэа кодак: XviD
Відэа: 720x400, 23.98fps, 1928 kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3, 256 kbps
Памер: 2,35 Gb (2.533.919.126 bytes)


Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/

Vitaut, можам узяцца за ўсё. Ляжа гук добра - хутка зробім, не - давядзецца пачакаць. Можам дамовіцца пра сустрэчу ці гукавыя файлы неяк перакінуць. Хоць Вы на нас і зуб маеце... )))

50

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://moviezlinks.com/wp-content/uploads/2011/01/Inland-Empire.jpg


Назва: Inland Empire
Год: 2006
Краіна: ЗША - Францыя - Польшча
Жанр: містычны трымценьнік
Рэйтынг IMDB: 7.0/10
Працягласьць: 2:52:22
Пераклад: Прафэсійны (двухгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Дэйвід Лінч (David Lynch)
Акторы: Лора Дэрн (Laura Dern), Джэрэмі Айранз (Jeremy Irons), Джулія Орманд (Julia Ormond)

Пра фільм: Псыхалягічна-містычны трымценьнік. Inland Empire - мясцовасьць недалёка ад Галівуду, дзе ляжыць мястэчка, названае ў гонар багіні садоў Памоны. Тут разгортваецца таямнічая гісторыя пра жанчыну, якая трапляе ў небясьпечную сытуацыю. Перад гледачамі паўстае клясычны твор жанру, дзе ёсьць і каханьне, і містыка, і змаганьне дабра са злом.

Мова: беларуская (прафэсійны двухгалосы пераклад)

Якасьць: DVDRip
Фармат: AVI
Відэа кодак: XviD
Відэа: 720x384, 25fps, 1337 kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3, 256 kbps
Памер: 1,92 Gb (2.072.449.994 bytes)


Здымкі экрана Паказаць
http://pics.livejournal.com/pampounia/pic/0001dqf2.png


Раім на адзін DVD5-дыск (фільмы Дэйвіда Лінча):
Mulholland Drive / 2001 / DVDRip -  будзе неўзабаве
Inland Empire / 2006 / DVDRip


Крыніца: http://pampounia.livejournal.com/