Спадарства, я паспрабаваў канвэртаваць некаторыя дакументалкі, і не спадабаліся мне чорныя палосы. Але, зрабіць crop - гэта яшчэ палова справы. Трэба каб пасьля гэтага захаваліся суадносіны бакоў(aspect ratio). І вось тут вылазіць бокам фармат .avi, які не падтрымлівае aspect ratio наогул, а ў тэлевізійным памеры кадраў PAL 720x576 - піксэлы не квадратныя.
  Але, амаль усе плэеры на кампе спрабуюць паказаць відэа з квадратнымі піксэламі, калі гэта .avi. Такім чынам, трэба рабіць відэа фармата 720*540. Але гэта абмежаваньне толькі avi+xvid+mp3.

  А можа не патрэбны нам той avi ? Можа лепш канвэртаваць фільмы у mp4+h264+ac3 без усялякіх зьменаў памеру ? І якасьць будзе значна лепшая. Нажаль webm+vp8+ogg яшчэ не настолькі пашыраны.

Так, не ўсё напісаў. wink
Гэта дзьве назвы аднаго твора.

Назва рамана "Леаніды не вернуцца да Зямлі" - першапачатковая, і У.Караткевіч заўсёды так яго называў, у тым ліку і ў запісных кніжках апошніх гадоў жыцця.
Упершыню пад назвай "Нельга забыць" апублікаваны ў часопісе "Полымя", 1962, № 5, 6.
http://www.uladzimir-karatkevich.com/bi … nelga.html

Радыёспектакль паводле рамана Уладзіміра Караткевіча

Кампазітар Алег Залётнеў
Інсцэніроўка Тамары Абакумоўскай
Вядучы Валерый Анісенка
Ролі выконваюць:
Андрэй – нар.артыст СССР Віктар Тарасаў
Ірына – Галіна Кухальская
Яніс Вайвадс – засл. артыст РБ Аляксандр Дзянісаў
Маці Андрэя – нар.артыска СССР Стэфанія Станюта
Марыя – нар. артыстка РБ Вольга Клебановіч
Муж Ірыны – Валянціна Дземяненкова
Прафесар – Канстанцін Сінкевіч
Вахцёрка – Паліна Ротэр
Запіс 1985

Памер: 258MB
Крыніца: http://community.livejournal.com/karatk … 26624.html

http://bayimg.com/image/eanppaacb.jpg

Жанр: мультфільм
Рэжысэр: Міхаіл Тумеля
Год: 2010
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская

Працягласьць: 4 сэрыі па ~7хв.

Памер: 163 МБ
Video: 720x576 25.00fps ~1200Kbps
Audio: MPEG Audio Layer 3 48000Hz stereo 128Kbps

Крыніца: http://minskiy-virtual.livejournal.com/50939.html

1.180

(8 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

2 2914919: дзякуй

1.181

(8 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Тут(http://signis.by/sig/component/option,com_jmovies/Itemid,98/task,detail/id,222/) кажуць - 2007

Файл .awb для Nokia Audiobook ад lightinaugust

файлы сканвертаваныя пры дапамозе Nokia Audiobook Manager

Памер: 37МБ

1.183

(8 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://signis.by/sig/images/jmovies/img_pictures/2009_red_church.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:52:06
Рэжысэр: Уладзімір Арлоў
Аўтары сцэнарыя: кс. Уладзіслаў Завальнюк, Уладзімір Арлоў
Вытворчасьць: Чырвоны касьцёл

Пра фільм: Фільм апавядае пра шчаслівы і гаротны лёс выдатнага эканаміста, палітычнага і грамадскага дзеяча, экуменіста Эдварда Вайніловіча. Пасля смерці дзяцей ён на ўшанаванне іх памяці будуе ў Мінску касцел Святых Сымона і Алены. Падчас рэвалюцыі ён пакідае разрабаваны маёнтак і збягае ў Польшчу, дзе і памірае.Праз 80 год труна з яго прахам была з Быдгашчу перавезена ў Мінск і пры 10-тысячным зборы вернікаў перахавана

Пра Чырвоны Касьцёл глядзі таксама История покушений на Красный Костёл

Мова: беларуская
Памер: 572 MiB
Працягласьць: 00:52:07.120
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

1.184

(17 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дададося "Цётка"

1.185

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадалося Беражное

1.186

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся 26,30,47

Так, сапраўды. Выправіў.

Ліцэнзіі датычацца толькі фільмаў, а свае праграмы яны выкладваюць далёка не ўсе.

http://gdb.rferl.org/09877B33-2667-4B51-A0AC-7317E4355407_mw270_s.jpg

У 2002 годзе ў студыі "Свабоды" Быкаў начытаў свае ўспаміны “Доўгая дарога дадому”.

Мова: беларуская

Працягласьць: 18 частак па ~25 хв.

Памер: 129МБ

Крыніца: www.svaboda.org

У Белсата з гэтым праблемы, бо, наколькі я ведаю, яны сядзяць пад Тэлевізіяй Польскай, і уся тэхнічная праца - гэта палякі, якім гэта нафіг не патрэбна.

1.191

(46 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаў "Фільм 40. Спрадвечная талака"

Мова: беларуская
Працягласьць: 00:37:21 + 00:28:13
Памер: 56 Мб

Мова: беларуская
Працягласьць: 00:32:35
Памер: 29 Мб
Чытае: Уладзімір Рагаўцоў

Мова: беларуская
Працягласьць: 00:22:53
Памер: 19 Мб
Чытае: Алег Вінярскі

1.195

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Вытворцы розныя, фармат - адзіны. Гэта прыкладна як mp3. Кодэкаў шмат, але, дэкодэр разумее.

Linux - напрыклад для H.264: http://catalog.onliner.by/media/~fp[codecs_media][0]=h264~add=0~where=actual~currency=USD~city=minsk~sort_by=price/

1.196

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Калі рабіць відэа з HDRip, якасьць будзе значна лепшая, чым калі відэа робіцца з DVDRip, нават з аднолькавым бітрэйтам.

DivX, XviD - кодэкі розныя, фармат - адзіны. То бок дэкодэр можа паказваць відэа, зробленае xvid ці divx. А вось як гэта апрацоўвае hardware player - асобнае пытаньне. Наогул, гэта галоўная праблема DVD-прайгравальнікаў - незнаёмыя фарматы. Насамрэч, зараз ужо шмат прайгравальнікаў, якія ўтрымліваюць звычайны Linux, і таму не маюць ніякіх праблем з фарматамі. Праз паўгады будзем ужо глядзець відэа ў фармаце WebM+VP8+Ogg wink

1.197

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

3 сэрыі на DVD - непатрэбныя, але, якасьць тых 200МБ(ці 300) вельмі залежыць ад зыходніка. Паглядзі на HDRip, якія выкладвае pampounia, і тыя ж фільмы ў DVDRip - якасьць значна лепшая. То е ж самае будзе і з DVDRip і TVRip.
  Усе сэрыі ў гэтай раздачы я рабіў з кодэкам xvid. Паглядзі, калі ласка, які кодэк падтрымлівае твой ДВД-прайгравальнік, і якія кодэкі ў тых сэрыях, якія не паказваюцца. Гэта лепш зрабіць праз http://mediainfo.sourceforge.net/
  Часам адзін кодэк можа пазначацца рознымі назвамі, напрыклад DivX, XviD, DX50, xvid, XVID. Гэта тое ж самае, але hardware player можа не разумець. Таму, можа хопіць выправіць назву кодэка, без усялякага канвэртаваньня.

1.198

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся Радамля, Расна. Першы файл не зьмяніўся - толькі наўзва.

1.199

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Чакайце, з аднаго кодэка ў іншы перакадаваць - губляецца якасьць. Але, можа ў тых файлах не кодэк, а толькі загаловак трэба выправіць. Які там кодэк, кажаш ?
  Да таго ж, на community.livejournal.com/m_order таксама казалі, што ёсьць запіс лепшай якасьці яшчэ недзе, і Pastarunak на http://www.torrent.by/topic/195/ пісаў пра тое ж.
  Таму, трэба каб нехта сьпісаўся з усімі удзельнікамі і высьветліў, якія сэрыі дзе ёсьць у лепшай якасьць. 2vandrouny: зробіш ?
  Я пішу ў найлепшай якасьці, што даступна ў трансляцыі - лічбу з zala, таму, буду пакуль выкладваць новыя сэрыі.

1.200

(17 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://bayimg.com/image/aamdpaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: сэрыі па ~25 хв.

Пра фільм: Кожнае пакаленне стварае свой свет падзей, вераванняў, каштоўнасцяў і здабыткаў, пераймае, па магчымасці, вопыт папярэднікаў. Кожнае ж наступнае пакаленне імкнецца вывучыць гісторыю сваіх продкаў, адшукаць іх таямніцы, разгадаць іх сакрэты. Аднак у гэтым бясконцым руху гісторыі вельмі многае страчваецца, асобнае забываецца і скажаецца. У выніку мы з вамі пачынаем усё больш востра адчуваць дысгармонію ў гэтым свеце, бо на многія пытанні гісторыі не можам даць пэўнага адказу. Ды ніколі не позна пайсці па шляху да спазнання таямніц мінуўшчыны.

Тэлепраект "Лабірынты" - цыкл дакументальных перадач пра малавядомыя ці зусім невядомыя старонкі з гісторыі і культуры беларускага народа. Назва праграмы - "Лабірынты" - сімвалічная, бо разам з яе вядучым Алесем Матафонавым і ўсёй здымачнай групай гледачы маюць магчымасць паблукаць па зарослых сцежках мінулага нашай Бацькаўшчыны, пранікнуць у загадкавы свет вераванняў і традыцый продкаў, сфармуляваць адказы на пытанні, пастаўленыя самой гісторыяй. А ўсе набытыя падчас перадачы веды дапамогуць з’арыентавацца ў складаных лабірынтах часу, узнавіць страчаныя некалі сувязі паміж пакаленнямі.

Па словах аўтара і рэжысёра перадачы Алеся Матафонава, агульная ідэя ўсіх фільмаў цыкла "Лабірынты" - гэта найперш вывучэнне таямніц нашай гісторыі. Натуральна, што прадметам журналісцкага даследавання стваральнікаў перадачы сталі міфалогія, фальклор, цуды і цікавыя з’явы, з якіх закладваўся падмурак беларускай ментальнасці, пачыналася багатая і разнастайная гісторыя нашага народу.

Аўтар "Лабірынта " выказаў цікавую думку пра тое, што невялікія перадачы, якія складаюць праграму, можна назваць фільмамі-эсэ, фільмамі ў пэўнай ступені суб'ектыўнага характару. Сапраўды, гледачы будуць знаёміцца з аўтарскай пазіцыяй адносна пастаўленай праблемы. Тым не менш, яны не адчуюць недахопу інфармацыі ці аднабаковасці яе падачы, бо раскрыццё кожнай тэмы будзе заўсёды падмацавана звесткамі самага рознага кшталту - ад сведчанняў саміх міфаў да меркаванняў, выказаных сучаснымі даследчыкамі ў сваіх навуковых працах.

Прыемна ўражвае таксама плошча ахопу здымак. Творчая група перадачы "Лабірынты" не абмяжоўвалася пэўнай мясцовасцю. Крок за крокам даследавалася Беларусь з захаду на ўсход, з поўначы на поўдзень. Удзельнікамі праграмы станавіліся самыя розныя людзі, жыхары асобных мясцовасцяў, навуковыя супрацоўнікі пэўных дзяржаўных устаноў і інстытутаў, даследчыкі гісторыі і культуры Беларусі.

Сэрыі:
Драўляныя храмы Прыкарпацьця. (1,2)
Цётка(Алаіза Пашкевіч). Паводле кніг Лідзіі Арабей
Маёнтак Таўстых у Беларусі
Ваенная слава і бясслаўе Быхаўскага замку
Невядомая Літва(1,2)
Каханьне ў жыцьці й творчасьці Максіма Багдановіча (2 сэрыі)
Лявон Вітаўт-Дубейкаўскі
Мураваныя замкі старажытнай Літвы (2 сэрыі)
Лабірынты мастацкай культуры Заходняй Беларусі (2 сэрыі)
Гісторыя беларускага фотамастацтва (4 сэрыі)
Эдуард Вайніловіч
Гаспадыня Марыя Патоцкая
Крэпасьць над Днястром
Пра што пяюць арганы
Зачараваныя замкі паннаў Горват
Лабірынты гісторыі беларускіх татараў (4 сэрыі)
Камянец-Падольскі
Сеча пад Хоцінам, або апошні бой гетмана
Фантомы і рэаліі
Чарэя Оскара Мілаша
Чарэйскае княства князёў Сапегаў
Ключ Літвы
Сьвятыя крыніцы

Мова: беларуская
Памер: 11.53GB

Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, ~1500kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://bayimg.com/image/bamdnaaco.jpg