1.226

(14 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://tracker.torrent.by:6969/file?inf … 3%C0%AB%96

1.227

(14 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)


Назва: Катынь
Жанр: Мастацкі, драма
Рэжысёр: Аджэй Вайда
У ралях: Andrzej Chyra, Maja Ostaszewska, Artur Zmijewski, Danuta Stenka, Jan Englert, Magdalena Cielecka, Agnieszka Glinska, Pawel Malaszynski, Wladyslaw Kowalski, Antoni Pawlicki, Agnieszka Kawiorska, Сяргей Гармаш, Joachim Paul Assböck, Waldemar Barwinski, Stanislawa Celinska, Krzysztof Kolberger
Год: 2007
Краіна: Польшча
Мова: Беларуская
Працягласьць: 01:56:32
Фармат: avi
Памер: 1317MB (1381914624 bytes)
Якасьць: BDRip
Відэа:  Xvid 720x400 25.00fps
Аўдыё: Dolby AC3 48000Hz stereo 256kbps

Аб фільме: Фільм выдатнага польскага рэжысера, знятага па аповесьці Анджэя Мулярчыка «Post Mortem. Катынская аповесьць". Фільм распавядае пра знішчэнне палякаў ў Катынскім лесе ў 1940 годзе.
Дарэчы, фільм зняты пры асабістай падтрымцы прэзідэнта Польшы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі Качыньскай.

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ПРЭЗІДЭНТА ПОЛЬШЧЫ І ЎСІХ ЗАГІНУЎШЫХ У АВІЯКАТАСТРОФЕ ПАД СМАЛЕНСКАМ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА...

Здымкі экрана Паказаць
http://bayimg.com/image/lamamaacg.jpg

1.228

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Так, нешта хлопцы лянуюцца. А гук ты сам зводзіў ?

Гэта толькі ў мяне праблемы з гукам ? vlc і xine адразу нейкую фігню прайграе, mplayer - пасьля пракруткі

У пятніцу, 23 красавіка, а 19-й гадзіне ў Галерэі Ў адбудзецца прагляд фільму Amazing Grace ("Цудоўна ласка"). Фільм агучаны па-беларуску.

Крыху пра фільм. Гэта рэальная гісторыя Уільяма Уілберфорса. Галоўнай справай яго жыцця стала барацьба ў брытанскім парламенце за адмену гандлю людзьмі і нявольніцтва.

На пачатку гэта падавалася амаль неверагодным - гандляры людзьмі мелі занадта вялікую ўладу і грошы, каб іх можна было лёгка зрынуць. Потым, калі Уільям пачаў набліжацца да перамогі, вайна з Францыяй рэзка перамяніла сітуацыю і пабурыла ўсё, што так цяжка далося. Аднак ён не згубіў веры...

Фільм поўны вельмі прыгожых і кранальных сцэнаў. Гульня актораў выдатная.

А галоўнае: кіно пра тых, хто не губляе надзею, нават калі шэрасць вакол безнадзейна непераможная...

http://community.livejournal.com/minsk_by/6503613.html

1.231

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:50:31

Рэжысэр: Віктар Корзун

Пра фільм: Рыгор Барадулін – жывы класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, – быў блізкім сябрам Васіля Быкава, званага «сумленнем нацыі», і Уладзіміра Караткевіча – аўтара самых вядомых твораў на гістарычную тэматыку.

Вясковы хлопец, ён стаў гонарам народу. Заўсёды стаўленне да яго з боку ўладаў было неадназначнае, а цяпер ён стаў для уладаў апазіцыянерам. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежыць ад кан’юнктуры часу, бо сам уплывае на час. Эпоха Барадуліна сягае ад 40-х гадоў аж да сёння. Што гэта былі за часы? Чым жылі людзі і літаратура?...

«Эпоха Барадуліна». Новы дакументальны фільм пад такою назваю распавядае пра насычанае жыццё дзядзькі Рыгора. Праз творчасць паэта ў ёй адлюстроўваюцца найважнейшыя моманты найноўшай гісторыі. Карціна паўстала ў выніку доўгай працы яго стваральнікаў: прадзюсера Касі Камоцкай ды сцэнарыста і рэжысёра Віктара Корзуна.

«Эпоха Барадуліна» – гэта спалучэнне унікальных відэакадраў ды фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць найважнейшыя моманты найноўшай беларускай гісторыі ў жыцці ды творчасці паэта.

РЫГОР БАРАДУЛІН, НАРОДНЫ ПАЭТ БЕЛАРУСІ:
«25 сакавіка – Дзень нашай Волі. Гэта дзень, калі сок ірве кару, калі рэкі ўскрываюцца ад ільду».
КАСЯ КАМОЦКАЯ, ПРАДЗЮСЕР ФІЛЬМУ:
«Самае вялікае ўражанне – гэта ўражанне ад самога Барадуліна, ад яго жвавага розуму і вельмі дакладных метафараў і словаў».

Тры гады руплівай працы аўтараў, сотні гадзінаў прагледжаных архіўных здымак, шматлікія сустрэчы з галоўным героем фільму – усё гэта «Эпоха Барадуліна».

ВІКТАР КОРЗУН, РЭЖЫСЁР ФІЛЬМУ:
«Я спадзяюся, што чалавек, які паглядзіць фільм, адкрые найперш Барадуліна як чалавека, бо яго проста так звонку не ўбачыць. Па-другое, можа быць, адкрые хаця б нейкія творы для сябе паэтычныя. А пасля ўжо як атрымаецца, як каму што дадзена. Ну і, можа быць, задумаецца пра свой час, пераацэніць...»

Дзядзька Рыгор – жывы класік беларускай літаратуры, намінант на Нобелеўскую прэмію, народны паэт Беларусі, вынікам творчасці якога сталіся амаль 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін – цэлая эпоха ў найноўшай гісторыі нашай краіны, частка якой і паказаная ў стужцы.

Мова: беларуская

Памер: 447mb
Відэа: DX50, 656x480, 25 fps, ~1100 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты

1.232

(6 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://tracker.torrent.by:6969/file?inf … L%13%B9%E3

1.233

(6 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://bayimg.com/image/bammlaaca.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:22:34

Рэжысэр: Віктар Корзун

Пра фільм: У 23-хвіліннай стужцы - даўжэзная чарга на разьвітаньне з Быкавым, жалобнае бел-чырвона-белае шэсьце па праспэкце Скарыны. А за кадрам - "Магутны Божа" і голас самаго пісьменьніка: Быкаў разважае пра свабоду чалавека і народу, пра нацыянальнае.

- Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным.

Свабодная нацыя і свабоднае грамадства, канечне, ніколі не адмовяцца ад свабоды.

У гэты час адбываюцца катастрафічныя працэсы, агулам - зьнікненьне народа.

І ўрэшце Беларусь пойдзе па сваім гістарычным шляху, як усе, толькі страціўшы на гэтым шляху можа пяць, можа дзесяць, а можа і сто гадоў.

Трэба запасьціся цярпеньнем. І за кожнай няўдалай спробай бачыць наступную, і зьбіраць для яе сілы.

Мова: беларуская

Памер: 232mb
Відэа: DX50, 720x526, 25 fps, ~1298 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты

Там трэкер няправільна прапісаны. У мяне таксама, праз DHT і Peer Exchange нешта знайшлося wink Але, трэба выправіць

нажаль, на http://tracker.torrent.by:6969/ стары файл. І выдаліць - немагчыма. Чакаем admin'а.

1.236

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

dzidzitop напісаў:

Гэта ўжо знак непрафэсыйнасьці - перакладаць з перакладу.

Не, там усё добра. Перакладалі расейскі тэкст, які быў у польскім арыгінале - размовы савецкіх.

1.237

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Ну што спадарства, надзіва, пераклад даволі добры. І расейскі тэкст перакладалі. Калі б не "Мінск", "рэжысёр", то падумаў бы што [упоминание удалено] пераклад wink - "ровар" замест "веласіпед", "а 16" замест "у 16", "спадарства", яшчэ некаторыя рэчы.
  Хутка дадазім гук у фільм.

1.238

(74 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Якасьць амаль ня будзе згублена. Xvid(avi) значна лепш сьціскае відэа, чым MPEG-2(DVD). А памер значна меньшы будзе.
Я ня ведаю людзей, якія могуць адрозьніць зыходны DVD ад добрага avi.

1.239

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Ну, кажуць на беларускай. Насамрэч, калі ёсьць дастаткова рэсурсаў, перакласьці фільм не вялікая праблема. Хутчэй за ўсё, будуць перакладаць толькі польскі тэкст, а расейскі пакінуць. А калі яны наплююць на якасьць перакладу(а хутчэй за ўсё так і будзе) - так там працы наогул на адзін дзень.

1.240

(74 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

mash-by-mash напісаў:

megaafigennae спадарства,
а што рабіць у такіх выпадках як піша vandrouny ?

Тут няма сэнсу выкладваць усе 3 гіга. Трэба зрабіць .avi з гэтага DVD(1/6DVD=~700мб ці 1/3DVD=~1400), і рабіць раздачу ўжо гэтага avi.

Для тых, хто ніколі гэта не рабіў, самы просты і даволі прыстойны софт - AutoGordianKnot пад win. Для лінукса - mencoder.

1.241

(74 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

dzidzitop, я думаю тут крыху іншы выпадак. Размова ідзе пра тое, каб перапісаць(не праз торэнт) і потым далучыцца да раздачы.

Насамрэч, усё даволі проста. Калі маеш фільм, які нехта раздае, і файлы аднолькавыя, можна проста пачаць пампаваньне, і як каталёг, дзе захоўваць фільм, даць каталёг дзе той фільм ужо існуе. І пачнецца раздача адразу.

1.242

(74 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Спадарства, а ци )сьць у кага [упоминание удалено] варыянт "Тутэйшых" ?

1.243

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

[ссылка удалена]

Фільм “Катынь” пакажуць 18 красавіка

Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі праграмаў Першага каналу беларускага тэлебачаньня.

Сёньня ў праграму былі ўнесены адпаведныя зьмены, і паказ фільму чакаецца ў нядзелю а 15:40.

Зьмены ўнесеныя ў зьвязку з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы, які загінуў у авіякатастрофе.

Раней паведамлялася, што гэты ж фільм пакажуць позна ўвечары 23 красавіка. У дырэкцыі праграмаў не выключаюць, што 23-га паказ фільму паўтораць.

1.244

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Карацей, спадарства, хто мае магчымасьць - пішыце  абявязкова wink Потым будзем думаць як дадаць дарожку ў фільм. Калі пераклад будзе варты, бо можа атрымацца так, што лепш ўжо без таго перакладу глядзець.

1.245

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

"Белтэлерадыёкампанія пераклала «Катынь» на беларускую мову [ссылка удалена]

Знакаміты фільм польскага рэжысёра Анджэя Вайды будзе паказаны ў пятніцу, 23 красавіка. Пачатак апоўначы — 00:00. Доўжыцца фільм будзе 1 гадзіну 55 хвілін."

Хто дадасьць беларускую дарожку ? wink

Дзякуй, добрая ідэя. Але, нажаль, няма тэхнічнай інфармацыі, як у mpc ці smplayer.

http://pics.livejournal.com/pampounia/pic/0000p9d8.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:00

Пра фільм: Чаму і надалей мы ня ведаем: хто, калі і каго расстрэльваў у Курапатах? Знайсьці праўду – наш сьвяты абавязак. Аднак ці зможам мы яе знайсьці? Не адзін год працавала дзяржаўная камісія. Але вынікі і высновы камісіі інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму. Чаму апошні рапарт засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес?..

Мова: беларуская

Памер: 260mb
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, ~1066 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты

http://bayimg.com/image/balcgaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:40+00:29:41

Рэжысэр: Сяргей Ісакаў

Пра фільм: Першы ў гісторыі дакументальны фільм пра Станіслава Булак-Балаховіча – першага генерала Беларускай Народнай Рэспублікі і генерала польскага войска. За часам ягонага жыцця, як і пасля трагічнай смерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, іншыя – пакутнікам і героем.

Вайсковую кар’еру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас І сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння аказаўся на баку «чырвоных». А потым са сваім палком перайшоў да «белых». Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 г. наладзіў стасункі з урадам БНР і папрасіў прыняць яго «на беларускую службу». На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваймі беларускімі аддзеламі Булак-Балаховіч прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 г. Пасля заключэння замірэння паміж Польшчаю і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-расейскую мяжу на Палессі ды здабыў Мазыр, дзе абвесціў сябе «начальнікам беларускай дзяржавы». Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнераў інтэрнавалі.

У 1939 г. генерал ізноў апрануў мундзір і другі раз у сваёй кар’еры вайскоўца бараніў Варшаву, гэтым разам – ад гітлераўскай навалы. Паводле афіцыйнай версіі, яго застрэлілі гестапаўцы ў акупаванай польскай сталіцы ў траўні 1940 г.

Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказу на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, – наш супольны герой.

Мова: беларуская

Памер: 346mb+348mb
Відэа: Xvid, 704x576, 25 fps, ~1340 kbps, ~1500 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты 1
снапшоты 2

1.249

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://bayimg.com/image/oalbcaaco.jpg

Краіна: Італія
Жанар: гістарычны, прыгоды
Працягласьць: 02:04:55

Рэжысэр: Джавані Пастронэ / Giovanni Pastrone

Ролі выконваюць: Lydia Quaranta (Cabiria), Umberto Mozzato (Fulvio Axilla), Bartolomeo Pagano (Maciste), Italia Almirante Manzini (Sofonisba), Teresa Marangoni (Croessa),  Alexandre Bernard (Siface), Vitale De Stefano (Massinissa),  Raffaele Di Napoli (Bodastoret), і інш.

Пра фільм: Легендарны эпік, адзін з першых, калі ня самы першы блёкбастэр, які і сёньня зьдзіўляе сваймі кінематаграфічнымі знаходкамі.
Створаны рэжысэрам Джавані Пастронэ паводле сцэнару знакамітага Габрыэле Д'Анунцыё, чыё імя  было скарыстана маладым рэжысэрам у якасьці лякаматыву для прасоўваньня фільму.
Сюжэт разгортваецца на тле падзей Другой Пунічнай вайны, і ўтрымлівае вывяржэньне вулкану, выкраданьне галоўнай гераіні (у дзіцячым узросьце) фінікійскімі піратамі, продаж яе на нявольніцкім рынку жрацу Малоха, цудоўнае выратаваньне з вогненнай пашчы статуі-ахвярніка, а  таксама - змаганьні, змовы, пляненьні і ўцёкі, гераізм, здрады, сьмяротныя небясьпекі і, вядома ж, каханьне...

Пасля вывяржэння вулкану дзяўчынка Кабірыя ("народжаная ў агні") разам са сваёй карміцелькай была захоплена карфагенскімі піратамі. На рынку рабоў іх набыў вярхоўны жрэц Ваала для ахвярапрыношання. Карміцелька паспявае папярэдзіць рымскага патрыцыя Фульвіуса Аксілу, які разам са сваім верным рабом асілкам Мачыстэ вызваляе дзяўчынку. Пакуль Ганібал пераходзіць Альпы, Кабірыю забірае царэўна Сафанізба, а Мачыстэ пакутуе ў карфагенскім палоне...

КАБІРЫЯ была не першай, але найбольш знакамітай гістарычнай стужкай эпохі нямога кіно. Фільм каштаваў вельмі значныя грошы  - 1 250 000 лір.
Падчас здымак спатрэбілася руплівая пабудова гістарычных дэкарацый для масавых сцэн у Храме, а таксама ўдзел тысяч статыстаў. Гэтая гістарычная меладрама была выканана ў духу маладога італійскага экспансіянізму, але ўтрымлівала і першыя элементы рэалізму. Сцэнар быў напісаны вядомым і таленавітым літаратарам Габрыэле Д'Анунцыё, што яшчэ больш прыцягнула ўвагу публікі.

Прэм'ера адбылася 18 красавіка 1914 года ў Рыме з арыгінальным музычным суправаджэннем ("Сімфонія агню"). Затым фільм прадэманстравалі ў Амерыцы, Францыі, Японіі і г.д. КАБІРЫЮ паўсюль будзе  суправаджаць гучны поспех.

Асаблівую цікавасць стужцы надае ўдзел  знакамітай дзівы (Італіа Манзіні) і сапраўднага грузчыка Барталамэа Пагано, першага Мачыстэ ў гісторыі кіно.
КАБІРЫЯ моцна паўплывала на сусветны кінематограф: амерыканскі ("Неталерантнасць", "Бэн-Гур"), нямецкі ("Метропаліс") і французскі ("Напалеон").
Цалкам адноўленая і нармалізаваная версія.

Спэцэфэкты для гэтага фільму выкананы Сэгунда Дэ Шамонам.
Працягласьць карціны на прэм'ерным показе ў 1914 г. складала 185 хв. Фільм быў рэстаўраваны і нармалізаваны ў 1990 г.
Арыгінальныя італьянскія інтэртытры прафэсійна перакладзеныя на беларускую мову ў манэры, максымальна набліжанай да стылю Габрыэле Д'Анунцыё.

Мова:  беларускія інтэртытры

Памер: 718mb
Відэа: Xvid, 720x480, 29.97 fps, ~693 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~96 kbps

снапшоты

http://img3.immage.de/19102a1untitled1.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакументальны
Працягласьць: 00:22:44

Рэжысэр: Віктар Аслюк

Пра фільм: У селі, де живуть одні старі, зростає тільки одна дитина та залишився тільки один колодязь.

Приз за кращий короткометражний док. фільм ( Єкатеринбург, Росія, 2003)
Спеціальна згадка журі МКФ (Лейпциг, Німеччина, 2003)
Приз екуменічного журі МКФ (Лейпциг, Німеччина, 2003)
Перший приз МAREMETRAGGIO (Трієст, Італія, 2004)
Гран-прі (Драма, Греція, 2004)
Спеціальний приз журі (Huesco, Іспанія, 2004)
Приз за кращий короткометражний фільм Cinema du Reel (Париж, Франція, 2004)
Приз кінокритики (Драма, Греція, 2004)
Приз за кращий документальний відеофільм (Порто, Португалія, 2005)
INPUT 2004 Барселона, Іспанія 2004
Диплом журі Тампере, Фінляндія 2004

Мова: беларуская

Памер: 229mb
Відэа: Xvid, 592x432, 25 fps, ~1295 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~104 kbps

http://img4.immage.de/1910015cthumbs20091019140035.jpg