826

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://webspace.webring.com/people/ub/brzostek/dvd/TheDebt.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: трылер
Працягласьць: 01:37:48

Рэжысэр: Кшыштаф Краўзэ (Krzysztof Krauze)

Пра фільм: Адам і Стэфан шукаюць дадатковага паручыцеля, каб атрымаць крэдыт у банку для адкрыцця ўласнай справы. Былы сусед Стэфана Герард - цяпер паспяховы бізнесмен - прапаноўвае ім дапамогу ў абмен на высокі адсотак ад прыбытку. Калі сябры адмаўляюцца ад яго ўдзелу ў пагадненні, Герард патрабуе з іх грошы за свае паслугі і для гэтага выкарыстоўвае самыя жорсткія і зневажальныя метады ...

Фільм заснаваны на сапраўднай крымінальнай справе маладых бізнесменаў Артура Брылінскага і Славаміра Сікоры, якія ў сакавіку 1994 года забілі двух вымагальнікаў, якія патрабавалі ад іх пагашэння фіктыўнай запазычанасці.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.18GiB
Відэа: Xvid, 608x368, 25 fps, 1547kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Mono, 160 kbps

http://img22.{imageshack}.us/img22/4175/a3f0257300.gif

Краіна: Польшча
Жанар: фантастычная камэдыя
Працягласьць: 01:56:20

Рэжысэр: Юліуш Махульскі (Juliusz Machulski)

Пра фільм: Займальны фільм з бліскучай гульнёй акцёраў Ежы Штура і Альгерда Лукашэвіча і працай вядомага рэжысёра Юліюша Махульскага ("Ва Банк").
Ачуняць пасля замаразкі праз 60 гадоў у грамадстве прыгожага полу, адзінага пакінутага на Зямлі пасля атамнай вайны - справа дзўіная. І ўсё ж нашы героі - спрытны лавелас Макс і інтэлігент Альберт бліскуча выходзяць з гэтай сітуацыі, вярнуўшы "Новым амазонкам" прыгожую, чыстую планету і зноўку навучыўшы іх каханню ...
У савецкім пракаце фільм ішоў у "абрэзаным" варыянце пад назвай "Новыя амазонкі".

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.20GiB
Відэа: H.264, 704x528, 25 fps, 1340kbps
Аўдыё: 48 kHz, AAC Mono, 128 kbps

828

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/thumb/0/0a/Rejs_dvd.JPG/220px-Rejs_dvd.JPG

Краіна: Польшча
Жанар: сатырычная камэдыя
Працягласьць: 01:06:45

Рэжысэр: Марэк Півоўскі (Marek Piwowski)

Пра фільм: На параход, які рыхтуецца да чарговага турыстычнага рэйсу па Вісле, пранікае безбілетны пасажыр, і капітан вырашае зрабіць гэтага чалавека "інструктарам па культуры", гэта значыць, папросту кажучы, масавіком-забаўнікам. Спачатку нясмела, а потым усё смялей, адчуўшы ўладу «культработнік» бярэцца за справу. Намаганнямі новага члена экіпажа судна «Няптун» ператвараецца ў нейкую мадэль сацыялістычнага грамадства тых гадоў: сходы, галасаванні, абранне «савета рэйса», інтрыгі, стукацтва, подхалимаж, спробы паўплываць на пракурора-пенсіянера, які плыве на судне, «мастацкага савета» з любой нагоды, дэмагогія і пустопорожняя балбатня, ідэалагічная прамыванне мазгоў пасажыраў ...

Мова: беларуская

Памер: 1.02 GiB
Відэа: Xvid, 704x432, 25 fps, 2008kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Mono, 160 kbps

829

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

valera напісаў:

Калі папарокацца ў гукавым рэдактары, то можна. Фільтр Noise Reduction (здаецца так, бо пішу па памяці).

Тэарэтычна я гэта ведаю. А практычна фігня атрымліваецца smile

830

(2 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Я выкладаю фільмы з большага ў AVI фармаце, з XVID+MP3.
Добра, але ужо шмат часу існуюць здачна лепшыя варыянты, дзе якасьць значна лепшая на звычайным памеры файлаў - WEBM(VP8+Vorbis) альбо MP4(h264+AAC).
Кампутары зараз паказваюць усе гэтыя фарматы без аніякіх праблем, пытаньне толькі ў жалезных прайгравальніках. Новыя, здаецца, амаль усе падтрымліваюць h264, але пакуль не падтрымліваюць VP8.
Яшчэ плюсы - новыя фарматы можна глядзець в анлайне без аніякіх перакадаваньняў.

Таму пытаньне : ці глядзіце вы(ці вашыя знаёмыя) фільмы недзе нейкім чынам акрамя кампа ? Калі глядзіце - ці ёсць на гэтым жалезьзі падтрымка H.264 ?

Карацей, ці мае сэнс корпацца з старым фарматам avi, альбо пачаць выкарыстоўваць нешта больш сучаснае, што дае лепшую якасьць ?

831

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Спадарства, як бачыце, якасьць гуку 8 канала ня вельмі добрая - чуецца фон, асабліва калі ў сценах дзе цішыня.
Ці можна гэты фон неяк прыбраць ?

832

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадался:

Гомельская вобласьць
Гарадзенская вобласьць.Карэліцкі раён.Вобрына
Берасьцейская вобласьць.Столінскі раён.Манькавічы
Берасьцейская вобласьць.Берасьцейскі раён.Малыя шчытнікі

ЦІкава, але чаму абраныя такія дзіўныя фарматы ? DVD5 - занадта вялікі, 700Mb - значна губляецца якасьць. Дарэчы, на тым жа rutracker ёсьць раздача на 1.37G.

834

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img823.{imageshack}.us/img823/2835/nap20110108234301.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 01:40:00

Рэжысэр: Войцех Смажоўскі (Wojciech Smarzowski)

Ролі выконваюць: Мар’ян Дзендзель (Marian Dziędziel), Тамара Арцюх (Tamara Arciuch), Бартломей Топа (Bartłomiej Topa), Мацей Штур (Maciej Stuhr)

Пра фільм: Фільм пачынаецца сцэнаю цырымоніі шлюбу дачкі мясцовага багатыра Веслава Войнара, Касі, і Януша. Для бацькі нявесты вяселле робіцца добраю нагодаю падкрэсліць сваю значнасць і пахваліцца заможнасцю. У якасці шлюбнага падарунку ён дорыць маладым прыгнаны з Нямеччыны аўтамабіль. Дзеянне фільму няўхільна набліжаецца да катастрофы. І хоць Войнар не шкадуе сродкаў, абы толькі не нарабіць сораму сям’і і давесці вяселле да канца, у выніку траціць усё – жонку, дачку, грошы. Рэжысёр высмейвае польскі менталітэт, найперш – імкненне пусціць пыл у вочы: няшмат змянілася з часоў стварэння вядомай аднайменнай п’есы Станіслава Выспяньскага.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер:
Відэа: Xvid, 704x384, 25 fps, 1610kbps
Аўдыё 1: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Аўдыё 2: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Фільм мае 2 аўдыё-стужкі перакладаў - ад Белсату і 8 каналу

835

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

AlM напісаў:

с апреля не могу докачать!

Спраўдзіце, ці ўсё вы зрабілі як напісана на https://baravik.org/topic/750/

http://1.fwcdn.pl/po/74/04/117404/6975765.2.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 01:31:00

Рэжысэр: Януш Заорскі (Janusz Zaorski)

Пра фільм: Гісторыя пра каханне, якое ніколі не прыходзіць запозна, а пачуццё можа нарадзіцца нават тады, калі яго ўжо не чакаеш. Падзеі фільму разгортваюцца на пачатку 1960-х. Мікалай Бесаґа – чалавек жалезных прынцыпаў, сумленны і пабожны, хоць крыху імпульсіўны. Удавец і былы салдат, падчас вайны ён быў цяжка паранены. Тады Мікалай пакляўся Божай Маці, што, калі выжыве, пабудуе Збавіцельцы каплічку. Мінулі гады. «Цудам ацалёны» бачыць, што, відаць, прыйшоў час паміраць, і вырашае хутчэй выканаць абяцанне. Бярэцца ён за гэта ў часы, калі дачыненні паміж касцёлам і дзяржаваю напружаныя, да таго ж сын Мікалая – высокапастаўлены партыйны дзеяч. Тым часам вёску ўсхвалявала навіна: 20 зняволеных жанчын – зладзеек і прастытутак – прыехалі на рэсацыялізацыю ў мясцовы калгас. Сярод іх -- Лёля Катафалк, яна адна адгукаецца на ініцыятыву «цудам ацалёнага» і трымае ягоны бок да самага канца. Мікалай не застаецца абыякавым...

У ролях: Мар’ян Апаня (Marian Opania), Эва Каспшык (Ewa Kasprzyk), Эдыта Юнґоўска (Edyta Jungowska), Славомір Пацэк (Slawomir Pacek), Віктар Збароўскі (Wiktor Zborowski)

Мова: беларуская

Памер: 1.14GiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

http://www.mylifetime.com/movies/sites/mylifetime.com/files/2010/04/15/mov-2641-286x160.jpg

Краіна: ЗША
Жанар: мастацкі
Працягласьць: 01:30:00

Рэжысэр: Джоў Какасі (Joe Cacaci)

Пра фільм: Пэці Янг нядаўна рассталася з мужам. Ейная дачка з’ехала вучыцца ў коледж. Пэці засталася адна ў доме. Каб не адчуваць самоту і каб мець грошы на аплату камунальных паслугаў, яна вырашыла здаць адзін пакой. Прыемная і мілая дзяўчына Лара прыходзіць у дом Пэці, і жанчыны падпісваюць кантракт. Спачатку ўсё ідзе добра, Пэці і Лара пачынаюць сябраваць. Але паступова дом Пэці перастае быць утульным і спакойным. Лара аказалася далёка не тою, за каго сябе выдавала.

У ролях: Ліндсэй Кроўз (Lindsay Crouse), Зоўі МакЛелан (Zoe McLellan), Дэн Ляурыя (Dan Lauria), Джэй Томас (Jay Thomas)

Мова: беларуская

Памер: 1.12GiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць:

Пра фільм: Галоўны герой фільму – Артуро Мары, асабісты фатограф Яна Паўла ІІ, – апавядае пра сваю працу і сваё жыццё, без рэшты аддадзеныя Папу Рымскаму. Ён раскрывае свае таямніцы: чаму ходзіць ува ўсім чорным, уключна з бялізнаю, чым захапляецца ў вольны час, чаму не выязджае на вакацыі даўжэй як на тыдзень, і навошта яму чатыры фотаапараты. Мы бачым таксама іншы бок – людзей, якім Артуро Мары ў выглядзе здымкаў даў памяць пра сустрэчу з пантыфікам. І, несумненна, праз гэты аповед мы бліжэй спазнаем самога Яна Паўла ІІ, які, як кажа ягоны фатограф, працаваў 365 дзён на год, не пакідаючы ані хвіліны для сябе.

Мова: беларуская

Памер: 668MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

839

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:29:07

Рэжысэр: Уладзімір Самойлаў

Пра фільм: Сяргей Законнікаў – асоба вельмі неадназначная. Селянін ад нараджэння, філолаг па адукацыі, паэт з паклікання. Працяглы час кіраваў аддзелам літаратуры Цэнтральнага Камітэту Кампартыі Беларусі. Аднак пасля распаду Савецкага Саюзу ён стаў на чале часопісу «Полымя», дзе з прыходам да ўлады Лукашэнкі друкаваліся тэксты, непрымальныя для новага гаспадар дзяржавы. За гэта паэт заплаціў пасадаю галоўнага рэдактара галоўнага літаратурнага часопісу краіны.
Сяргей Законнікаў – аўтар больш як 20 кніжак; на пачатку 1990-х яго ўганаравалі Дзяржаўнаю прэміяй; ён лаўрэат некалькіх замежных узнагародаў. Ягоныя творы вывучалі ў школе, але з цяперашняй школьнай праграмы іх выключылі. Законнікаў не згаджаецца з палітыкаю сённяшніх уладаў, выступае як публіцыста у недзяржаўных выданнях.
Фільм расказвае пра суіснаванне афіцыйнага і незалежнага саюзаў пісьменнікаў, пра былых працаўнікоў ЦК КПБ, пра атмасферу, якая цяпер пануе ў беларускім літаратурным асяроддзі.

Мова: беларуская

Памер: 363MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:38:23

Рэжысэр: Марцэль Лазіньскі (Marcel Lozinski)

Пра фільм: 18-гадовы маладзён вяртаецца ў парк, дзе малым хлопцам бегаў, ездзіў на самакаце і назіраў за птушкамі ды вавёркамі. А яшчэ ён задаваў розныя пытанні наведнікам парку. Часам гэта былі глыбокія пытанні – пра жыццё, пра смерць, пра каханне і адзіноту, а часам па-дзіцячаму забаўныя ды наіўныя. Ці сёння нешта засталося з тых фантазіяў, ці яны адышлі ў нябыт разам з дзяцінствам?

Мова: беларуская

Памер: 496MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

841

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:19:35

Рэжысэр: Вольга Дашук

Пра фільм: Герой рэпартажу Сяргей Ханжакоў нарадзіўся ў 1942 г. на Калыме, у 21 год быў асуджаны за ўдзел у стварэнні антысавецкай арганізацыі. Пасля ўдалося пераехаць з бацькамі ў Менск. З дзяцінства ў яго сфармаваўся антысавецкі светапогляд, праз што ён зноў трапіў за краты. Адным з Сяргеевых учынкаў была спроба знішчыць «глушылку», каб яна не перашкаджала слухаць радыё "Свабода", пасля чаго ён зноў трапіў у папраўчы лагер – у Мардовіі. У 1973 г. Ханжакоў вяртаецца ў Менск, але як «палітычны» не мае шанцаў прасунуцца далей за пасаду галоўнага інжынера. Шпацыруючы па сталіцы, Сяргей расказвае, якія змены адбыліся за апошнія пяцьдзясят гадоў, паказваючы архіўныя фатаграфіі ды відэазапісы. Але шмат што і дагэтуль засталося непарушным. У будынку суда, дзе яго калісьці асудзілі, цяпер месціцца Вярхоўны Суд РБ. Сяргей прыходзіць туды на чарговы працэс супраць ворагаў новага рэжыму – ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Сам Сяргей Ханжакоў да гэтага часу не рэабілітаваны, але ён ніколі і не дамагаўся, каб дзяржава яго памілавала.

Мова: беларуская

Памер: 245MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:29:36

Пра фільм: Аўтары фільму на пераканаўчых фактах нядаўняй савецкай гісторыі паказваюць, якім чынам будавалася (а ў сённяшняй Беларусі і цяпер застаецца) моцная сістэма татальнага прыгнечання чалавечай асобы, пазбаўлення яе грамадзянскіх правоў і ўсякіх шанцаў на годнае жыццё. Ці настолькі непахісная гэтая сістэма?

Мова: беларуская

Памер: 376MiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

843

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Польшча
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:45:19+00:48:40

Рэжысэр: Юзэф Гэмбскі (Jozef Gebski)

Пра фільм: пра дзяцей у Гулагу

Мова: польская, беларуския субтытры

Памер: 575+617MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

844

(7 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадалася 13 сэрыя

845

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://profile.ak.fbcdn.net/hprofile-ak-snc4/27546_107582249263904_5985_n.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: дэтэктыўны сэрыял
Працягласьць: 13 сэрый па ~43 хв.

Рэжысэр: Томаш Шафраньскі (Tomasz Szafrański)

Пра фільм: Маладая паліцыянтка Ада Мельцаж прыязджае стажыявацца ў сталічную камендатуру. Гэтая навіна зусім не радуе камісара Вольскага, якому Аду прызначаюць у якасці напарніцы. Ада з імпэтам бярэцца за справы, ды гэтак спрытна, што камісару Вольскаму нават даводзіцца ратаваць новую падначаленую.

У ролях: Юстына Шнайдэр (Justyna Schneider), Марцін Босак (Marcin Bosak), Малґажата Кажухоўска (Małgorzata Kożuchowska), Пётр Ґрабоўскі (Piotr Grabowski), Анджэй Нэйман (Andrzej Nejman)

Мова: беларуская

Памер: 4.64GiB
Відэа: Xvid, 640x360, 25 fps, 1020kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

846

(5 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Дадалася 4 сэрыя

Файл зьмяніўся на лепшую якасьць з http://karatkievicz-by.livejournal.com/51837.html

Зьмяніў торэнт на файл лепшай якасьці(DVDRip замест TVRip)

Крыніца: http://karatkievicz-by.livejournal.com/51978.html

849

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

kolhozan напісаў:

Ну где новые серии? Сколько можно ждать, давайте шустрее уже заливайте.

Я так разумею, вы што-небудзь зрабілі каб у мяне быў час выставіць новыя сэрыі ?
Ці можа хаця б раздалі столькі ж як спампавалі ?

8 канал

2011.10.21    21.05-23.00    Свадьба
2011.10.22    18.45-20.40    "Огнем и мечом", 1-2 серии
2011.10.22    21.05-22.45    Закрой глаза
2011.10.23    18.45-20.45    "Огнем и мечом", 3-4 серии
2011.10.23    21.05-22.25    Рейс

Калі хто мае магчымасьць запісаць - пішыце.