Дадалася другая сэрыя
601 2012-09-23 16:58:50
Працяг: Школа на санцапёку / Škola na výsluní / 2007 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
602 2012-09-23 16:48:30
Працяг: Мой родны горад / My Hometown / 1996 / SatRip (7 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дадаліся 6 сэрый
603 2012-09-18 06:48:13
Працяг: Бландзінка / Blondynka / 2010 / SatRip (6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Усяго 12 серый, адсутнічае 9 серыя.
Так, 9 няма.
604 2012-08-23 19:30:40
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадаліся паўторы абласьцей
605 2012-08-23 19:23:22
Тэма: Удзельнікі турпаездкі / Učestnici zajezdu / 2006 / SatRip (5 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Чэхія
Жанар: камэдыя
Рэжысэр: Йіржы Вейдэлек (Jiří Vejdělek)
У ролях: Анна Поліўкава (Anna Polívková), Эва Голубава (Eva Holubová), Богуміл Клепл (Bohumil Klepl), Квета Фіялава (Květa Fialová), Яна Шцепанкава (Jana Štěpánková)
Пра фільм: Фільм зняты паводле рамана аднаго з найбольш папулярных чэшскіх пісьменнікаў Міхала Вівега. На Адрыятыку едзе група турыстаў, сярод якіх прываблівая дзяўчына Іялана, яе бацькі, якія перажываюць крызіс сярэдняга ўзросту і дзве жанчыны сталага веку: Хельга і Шарлота; зорка турыстычнай вандроўкі – сэксуальны спявак Макс, які хоча расслабіцца ад любоўных прыгод, пара геяў, эксурсавод Памэла і шмат іншых. Падчас вандроўкі ля мора ўсіх герояў чакае шэраг камічных і абсурдных сітуацый, сяброўскія і рамантычныя спатканні і шмат незабыўных хвілін...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.17 GiB
Працягласьць: 01:56:58.520
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
606 2012-08-15 11:35:51
Тэма: Прыехалі ўланы / Przybyli ułani / 2005 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Сыльвэстэр Хэнціньскі (Sylwester Chęciński)
У ролях: Збіґнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski), Кінґа Прайс (Kinga Preis)
Пра фільм: Напярэдадні чарговай гадавіны Варшаўскай бітвы 1920 году, у выніку якой Польшча абаранілася ад Чырвонай Арміі, мясцовыя ўлады рыхтуюцца да адкрыцця мемарыяльнай табліцы у памяць пра вызваленне вёскі ад бальшавікоў. Мясцовы крамнік Мар’ян хоча, каб табліцу адкрыў ягоны цесць. Аднак больш за ўсё ён марыць атрымаць ліцэнзію на продаж алкаголю... Фільм Хэнціньскага – гэта павучальная гісторыя пра тое, што варта спазнаваць мінуўшчыну праз жывых сведкаў падзей; тады не трэба будзе выдумляць «цікавых эпізодаў», каб упрыгожыць біяграфію дзядулі.
У 2006 годзе за галоўную мужчынскую ролю Збіґнеў Замахоўскі атрымаў узнагароду «Залатыя львы» на ХХХІ фестывалі польскіх мастацкіх кінафільмаў.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 585 MiB
Працягласьць: 00:57:02.960
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
607 2012-08-15 11:35:01
Тэма: CIA: таемныя войны (1947–1977) / C. I. A. Secret Wars (1947–1977) / 2008 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Францыя
Пра фільм: У цыкле фільмаў раскрываюцца некаторыя дэталі сакрэтных аперацыяў амерыканскае службы CIA, здзейсненых цягам першых трыццаці гадоў яе існавання па ўсім свеце: у Іране, Гватэмале, Конга, В’етнаме, Чылі, на Кубе. Стужка грунтуецца на «поглядзе ссярэдзіны» – на сведчаннях удзельнікаў падзеяў, у тым ліку высокапастаўленых службоўцаў CIA. Таемную дзейнасць службы ацэньваюць аналітыкі. У цыкле скарыстаны багаты архіўны відэаматэрыял.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.56 GiB
Працягласьць: 3 сэрыі па ~52 хв.
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
608 2012-08-15 11:32:20
Працяг: Город Лида – видео ролик (14 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Дажынкі-2010 Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Ліда. Беларусь
В составе ДВД фильма:
http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3773449
Гэта не сюды, гэта ў http://by-trash.livejournal.com
609 2012-08-10 11:49:55
Працяг: Польскія казкі і паданьні / Baśnie i bajki polskie / 2006 / SatRip (14 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Дадаліся 16 сэрый
610 2012-08-10 11:45:01
Працяг: Нодзі ў Краіне цацак / Noddy in Toyland / 2009 / SATRip (21 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Дадаліся 39 сэрый
611 2012-08-09 11:01:00
Працяг: Мядзьведзікі / Méďové+Méďové II / 2001 / SatRip+DVDRip (6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дадаліся ўсе астатнія сэрыі.
Стэфану Эрыксану прысьвячаецца
612 2012-08-09 11:00:46
Працяг: Прыгоды пана Міхала / Przygody Pana Michała / 1969 / DVDRip (5 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Калі чакаць 2-ю серыю?
Ня ведаю
613 2012-08-09 10:59:44
Працяг: Мядзьведзікі / Méďové+Méďové II / 2001 / SatRip+DVDRip (6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дадаліся ўсе астатнія сэрыі.
614 2012-08-07 14:53:29
Тэма: Васіль Быкаў. Апошнія дні / 2008 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Пра фільм: Апошнія гады свайго жыцця сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў разам з жонкаю пражылі не ў Беларусі. Ён быў адкрытым праціўнікам аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Чаму Быкаў пакінуў Беларусь? Чаму не мог вярнуцца і пры якіх абставінах вярнуўся? Якімі былі ягоныя апошнія дні. Пра гэта ў фільме расказваюць сведкі, тыя людзі, што былі побач з ім некалькі месяцаў у Празе, а пасля – апошнія дні ў Менску. У фільме выкарыстаныя відэа- і фотаматэрыялы, якія нідзе раней не прэзентаваліся.
Мова: беларуская
Памер: 261+260 MiB
Працягласьць: 00:25:29.408+00:25:20.576
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:uq2uZKoflig
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:PYghCIhywRE
615 2012-08-07 14:52:09
Тэма: У каго я ўрадзіўся / W kogo ja się wrodziłem / 2001 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Фільм з цыклу «Польскія святы»
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Рышард Буґайскі (Ryszard Bugajski)
У ролях: Анджэй Анджэеўскі (Andrzej Andrzejewski), Кшыштаф Кольбэрґер (Krzysztof Kolberger), Эміль Карэвіч (Emil Karewicz), Маґдалена Куморэк (Magdalena Kumorek)
Пра фільм: Трагікамічная аповесць пра хуткаплыннасць жыцця і наканаванасць лёсу. Прадстаўнікі трох пакаленняў – дзед, бацька і сын – збіраюцца разам, на прыняцці з нагоды Дня бацькі, якое ладзіць малодшы з іх. Усе выдатна ведаюць, што разам будуць нядоўга, бо бацькам цяжка хворы. Усведамленне гэтага факту шмат чаму навучыць усіх траіх, дапаможа спазнаць іншыя вартасці, зразумець сэнс жыцця і пераадолець усе перашкоды, што стаяць між імі, выбачыць адно аднаму ўсе крыўды.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 611 MiB
Працягласьць: 00:59:33.920
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
616 2012-08-07 14:49:02
Тэма: Паход вызваляльнікаў / Marsz wyzwolicieli / 2009 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Гжэгаж Браўн (Grzegorz Braun)
Пра фільм: Аўтары фільму імкнуцца паказаць сапраўдныя прычыны беспрэцэдэнтнага разгрому злучэнняў Чырвонай Арміі ў першых баях з нацыстамі ў 1941 годзе. Шмат якія моманты грунтуюцца на кнігах Віктара Суворава, з якіх вынікае, што, напаўшы на СССР, Гітлер зрабіў прэвентыўны ўдар, каб апярэдзіць савецкі наступ, планаваны на ліпень 1941-га. Савецкае камандаванне рыхтавалася весці ваенныя дзеянні на польскай тэрыторыі...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 625 MiB
Працягласьць: 01:00:56.320
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
617 2012-08-07 14:48:33
Тэма: Костка / Pestka / 1995 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Польшча
Жанар: меладрама
Рэжысэр: Крыстына Янда (Krystyna Janda)
У ролях: Крыстына Янда, Даніель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski)
Пра фільм: У сучаснай меладраме паказваецца позняе каханне ўжо сталых людзей. У саракагадовай журналісткі і паэткі Агаты не склалася асабістае жыццё. Аднойчы яна знаёміцца з вядомым архітэктарам, бацькам дваіх дзяцей, чалавекам рэлігійным, які імкнецца не парушаць сваіх жыццёвых прынцыпаў. Паміж імі нараджаюцца глыбокія пачуцці, якія абое не ў стане спыніць. Агата не жадае разбіваць сям’ю Барыса, бо не можа ўявіць сябе ў ролі жонкі. І калі Барыс урэшце рашаецца разарваць з сям’ёю, яна адыходзіць ад яго назаўсёды.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 900 MiB
Працягласьць: 01:27:45.536
Відэа : AVC, 640x410, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
618 2012-08-07 14:46:59
Тэма: Грамадзянін Гавэл / Občan Havel / 2008 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Чэхія
Рэжысэр: Міраслаў Янэк, Павэл Коўтэцкі
Пра фільм: Фільм зазірае за кулісы палітычнага і прыватнага жыцця Вацлава Гавэла часоў ягонага прэзідэнцтва. Камера паказвае ягонае хваляванне на першых прэзідэнцкіх выбарах і пакуты падчас рэпетыцыяў першай прэзідэнцкай прамовы. Цікаўнае вока назірае за ім і ў моманты прыватнага жыцця, калі ён злуецца з-за дрэнна пашытых кашуляў або збіраецца класціся ў шпіталь. У фільме раскрываюцца і некаторыя таямніцы чэшскай палітыкі: хто пасадзіў Жака Шырака побач з першаю дамаю? Якія складанасці ўзнікалі пры фармаванні ўрадаў?
Як і ў жыцці Вацлава Гавэла, у фільме важную ролю граюць абедзве ягоныя жонкі, Олга і Дагмар, а таксама сябры і паплечнікі, чэшскія і замежныя палітыкі ды музыкі. Фільм пачаў здымацца ў 1992 г. і адлюстраваў жыццё першага чэшскага прэзідэнта цягам наступных трынаццаці гадоў. У стужцы з’яўляюцца Мэдлен Олбрайт, Біл Клінтан, Кіт Рычардс, Мік Джэгер, Жак Шырак і Джордж Буш Старэйшы.
23 снежня свет развітаўся з Вацлавам Гавэлам – першым прэзідэнтам Чэхіі ды сябрам дэмакратычнай Беларусі, які памёр 16 снежня на 76-м годзе жыцця.
Вацлаў Гавэл, чэшскі палітык, драматург і рэжысёр, быў дысідэнтам і змагаўся супраць савецкага панавання. У 1989 г. у Чэхаславаччыне адбылася «аксамітная рэвалюцыя», якая завершыла эпоху камунізму, а Вацлаў Гавэл зрабіўся яе сімвалам. Ён верыў, што праўда і каханне мусяць перамагчы хлусню і нянавісць.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.22 GiB
Працягласьць: 02:01:54.640
Відэа : AVC, 640x380, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
619 2012-08-07 14:46:29
Тэма: Белы ветразь над Прыпяццю / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Краіна: Беларусь
Рэжысэр: Уладзімір Колас
Пра фільм: Тры сябры, вядомыя беларускія мастакі, паплылі па палескай рацэ Прыпяць на ўсход, з Мазыра ў Чарнобыльскую зону. Па дарозе яны мінаюць прыгожыя палескія краявіды, дзяцей, якія купаюцца ў рацэ, і людзей, якія вудзяць рыбу. Аднак чым бліжэй яны падплываюць да Чарнобыльскай АЭС, тым вышэйшы ўзровень радыеактыўнасці. Прайшло 22 гады з ядзернай катастрофы, але нябачная смерць, якую прынёс з сабою Чарнобыль, паўсюль. Белы ветразь Уладзіміра Коласа гэта кантраст унікальнай прыроды і заняпаду, які Беларусь зазнала ў выніку ядзернага Чарнобылю і Чарнобылю духоўнага занядбання нацыянальнай культуры. Адначасова глядач становіцца сведкам ачышчэння, праз якое праходзяць героі ў сваім падарожжы.
Мова: беларуская
Памер: 547 MiB
Працягласьць: 00:53:17.720
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
620 2012-08-07 14:37:58
Працяг: Windows 7 - Беларуская лакалізацыя (12 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)
Панове, не пампуецца!
Ня ведаю, навошта такія маленькія файлы на торэнты цягнуць ?
Пампуйце з зыходніка: http://mounik.org/w/Windows
621 2012-07-31 16:00:06
Працяг: Школа з тэатральным ухілам / Коласаўскі тэатар(Віцебск) / TVRip (2 адказаў, апублікавана ў Тэатар)
Вернитесь кто-нибудь на раздачу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Раю спампаваць торэнт-файлы для ўсіх спектакляў наноў. Будзе значна хутчэй цягнуцца.
622 2012-07-02 11:18:55
Тэма: Бландзінка / Blondynka / 2010 / SatRip (6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Мірослаў Ґраноўскі (Mirosław Gronowski)
У ролях: Юлья Петруха (Julia Pietrucha), Маґдалена Шэйбаль (Magdalena Szejbal), Міхал Лесень (Michał Lesień), Павэл Дэлёнґ (Paweł Deląg), Пётр Ґансоўскі ( Piotr Gąsowski)
Пра фільм: Бландзінцы Сыльвіі Кубус (Юлья Петруха) крыху больш за 25. Паводле адукацыі яна ветэрынар. Дынамічная, прыгожая, цёплая і шчырая дзяўчына на першы погляд падаецца крыху наіўнаю і даверліваю, хоць насамрэч Сыльвія рашучая і настойлівая. Яна жыве з перакананнем, што ў людзях больш добрага, чымся дрэннага, а ў жыцці кіруецца простым і ўніверсальным крэда: «Быць не абы-кім, рабіць не абы-што і не абы-дзе». Уцёкшы з Варшавы, Сыльвія знаходзіць у вёсцы Маякі значна больш, як толькі адпачынак ад гарадскога жыцця. Гісторыя пошуку самой сябе – драматычная вось, вакол якой і разгортваюцца падзеі серыялу.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Працягласьць: 13 сэрый па ~45 хв.
Памер: 5.72 GiB
Відэа: AVC, 640x360, 25 fps, 1300kbps
Аўдыё: 48 kHz, AAC, 128 kbps
623 2012-07-02 11:11:00
Працяг: Пекла. Неба / Piekło. Niebo / 2005 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Спадарства, калі ласка, дапамажыце. 7,6 адсоткаў запампавалася і ўжо некалькі дзён як усё спынілася. А жаданне паглядзець усе фільмы з гэтага цыклу яшчэ засталося.
624 2012-07-02 11:10:51
Працяг: Белая сукенка / Biała sukienka / 2003 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Шаноўныя, мо хто-небудзь дапаможа дапампаваць. Восемь з паловай адсоткаў і ні з месца. Загадзя ўдзячны.
625 2012-06-28 17:05:37
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадаліся:
Віцебская вобласьць.Пастаўскі раён.Лынтупы
Гомельская вобласьць.Салігорскі раён.Парычы
Берасьцейская вобласьць.Пінскі раён.Парэчча