1

Тэма: Грамадзянін Гавэл / Občan Havel / 2008 / SatRip

Спампаваць: magnet link

http://img402.{imageshack}.us/img402/3387/20111223160707.jpg
Краіна: Чэхія

Рэжысэр: Міраслаў Янэк, Павэл Коўтэцкі

Пра фільм: Фільм зазірае за кулісы палітычнага і прыватнага жыцця Вацлава Гавэла часоў ягонага прэзідэнцтва. Камера паказвае ягонае хваляванне на першых прэзідэнцкіх выбарах і пакуты падчас рэпетыцыяў першай прэзідэнцкай прамовы. Цікаўнае вока назірае за ім і ў моманты прыватнага жыцця, калі ён злуецца з-за дрэнна пашытых кашуляў або збіраецца класціся ў шпіталь. У фільме раскрываюцца і некаторыя таямніцы чэшскай палітыкі: хто пасадзіў Жака Шырака побач з першаю дамаю? Якія складанасці ўзнікалі пры фармаванні ўрадаў?
Як і ў жыцці Вацлава Гавэла, у фільме важную ролю граюць абедзве ягоныя жонкі, Олга і Дагмар, а таксама сябры і паплечнікі, чэшскія і замежныя палітыкі ды музыкі. Фільм пачаў здымацца ў 1992 г. і адлюстраваў жыццё першага чэшскага прэзідэнта цягам наступных трынаццаці гадоў. У стужцы з’яўляюцца Мэдлен Олбрайт, Біл Клінтан, Кіт Рычардс, Мік Джэгер, Жак Шырак і Джордж Буш Старэйшы.

23 снежня свет развітаўся з Вацлавам Гавэлам – першым прэзідэнтам Чэхіі ды сябрам дэмакратычнай Беларусі, які памёр 16 снежня на 76-м годзе жыцця.
Вацлаў Гавэл, чэшскі палітык, драматург і рэжысёр, быў дысідэнтам і змагаўся супраць савецкага панавання. У 1989 г. у Чэхаславаччыне адбылася «аксамітная рэвалюцыя», якая завершыла эпоху камунізму, а Вацлаў Гавэл зрабіўся яе сімвалам. Ён верыў, што праўда і каханне мусяць перамагчы хлусню і нянавісць.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.22 GiB
Працягласьць: 02:01:54.640
Відэа : AVC, 640x380, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Hramadzianin_Havel.2008.SatRip.mp4.torrent 12.68 кБ, 37 спампоўванняў з 2012-08-07 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Грамадзянін Гавэл / Občan Havel / 2008 / SatRip

раздайте кто,плиз.