501

(0 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://img689.{imageshack}.us/img689/8104/fhzx.jpg

Краіна: Аўстрыя–Нямеччына

Рэжысэр: Гольґер Бартэль (Holger Barthel)

У ролях: Гаральд Красніцэр (Harald Krassnitzer), Штэфан Флемінґ (Stefan Fleming), Катарына Штэмбэрґер (Katharina Stemberger)

Пра фільм: Томас Штыклер рана пакінуў свой родны горад Руст у аўстрыйскім Бурґенляндзе і зрабіў кар’еру за мяжою. Калі кіраўніцтва кампаніі высокіх тэхналогіяў, у якой ён працуе дырэктарам вытворчасці, пастанаўляе перанесці завод у Вугоршчыну, Томас звальняецца. У гэты дзень ён прыходзіць дамоў раней і заспявае жонку Ёгану ў абдымках сябра і калегі – Торстэна Шміта. Гэта апошняя кропля: Томас разумее, што надышоў час сур’ёзна падумаць пра сваё жыццё і будучыню; дзеля гэтага ён і вяртаецца ў родны горад.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 5.6 GiB
Працягласьць: 13 сэрый па 40 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

502

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img208.{imageshack}.us/img208/7917/2b6j.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ян Грыняк (Jan Hryniak)

У ролях: Маґдалена Целецка (Magdalena Cielecka), Яцэк Панедзялэк (Jacek Poniedziałek), Марэк Кондрат (Marek Kondrat)

Пра фільм: Павэл і Эва – тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення, якое без комплексаў рэалізоўвае ўласныя амбіцыі. Ён – без рэшты адданы працы, прагматычны, скіраваны на поспех. Яна – прывабная, інтэлігентная, поўная абаяльнасці, крыху стомленая тым, што паміж ёю і працаю муж часцей выбірае апошнюю. Але, здаецца, Эва пагадзілася са сваёй роляю: быць у ценю паспяховага мужа-бізнесоўца. Але паміж імі ўжо няма тых пачуццяў, што былі некалі. Мы знаёмімся з Паўлам і Эваю, калі яны адпачываюць на яхце, і гэты адпачынак мае дапамагчы вярнуць тое, што калісьці іх яднала. Сужэнцы сустракаюць сталага мужчыну, які якраз падводзіць горкі рахунак свайго жыцця. Багацце ягонага досведу пераважвае цынізм і расчараванне маладых. З жадання дапамагчы новым знаёмым, спадарожнік даволі радыкальнымі метадамі, але ўсё ж змушае пару пераасэнсаваць сваё жыццё і шлюб.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 958 MiB
Працягласьць: 01:36:27.192
Відэа : XviD, 608x336, 25.000 fps, 1 248 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Зараз працуе ? Калі не - глядзіце праблемы на вышым баку.

http://www2.coucoucircus.org/audios/images-da/millepepin.jpg

Краіна: Францыя
Жанар: анімацыйны серыял для дзяцей

Рэжысэр: Жак Брэтадо (Jacques Bretaudeau) і Люк Вінчыґуэра (Luc Vinciguerra)

Пра фільм: Маленькі рыцар Пятрусь гербу «Тры Яблыкі» і ягоныя сябры – падкухцік Пончык і клоўн Званочак – падарожнічаюць па свеце. Яны шукаюць прыгодаў і чыняць добрыя справы.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.9 GiB
Працягласьць: 13 сэрый па 12 хв.
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 500 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

505

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img209.{imageshack}.us/img209/9981/2bje.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Міхал Квеціньскі (Michał Kwieciński)

У ролях: Анна Раманоўска (Anna Romanowska), Кшыштаф Кершноўскі (Krzysztof Kiersznowski), Барташ Апаня (Bartosz Opania), Кінга Прэйс (Kinga Preis), Малгажата Бучкоўска (Małgorzata Buczkowska), Лукаш Сімлят (Łukasz Simlat), Станіслаў Брудны (Stanisław Brudny), Дарота Хатэцка (Dorota Chotecka)

Пра фільм: Героі фільму – жыхары правінцыйнага польскага мястэчка, якія становяцца статыстамі ў фільме кітайскай вытворчасці. Гэта звычайныя людзі, якія не адрозніваюцца нічым асаблівым, няшчасныя, са сваймі праблемамі, аднак яны пакорліва зносяць удары лёсу. Кожны з герояў па-свойму пераадольвае ўласныя жыццёвыя дылемы. Для іх роля статыстаў у фільме– спроба ўцячы ад тугі штодзённасці, а можа, уцячы ад клопатаў ці проста апынуцца сярод іншых людзей ды перажыць штосьці новае.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.12 GiB
Працягласьць: 01:54:42.072
Відэа : XviD, 624x352, 25.000 fps, 1 248 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Ідзе раздача амаль увесь дзень. Нехта нават пампуе smile

http://img835.{imageshack}.us/img835/5351/xsq5.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Даґ Лаймэн (Doug Liman)

У ролях: Брэд Піт (Brad Pitt) і Анджэліна Джалі (Angelina Jolie)

Пра фільм: Пражыўшы ў шлюбе «пяць ці шэсць гадоў», Джон Сміт і ягоная жонка Джэйн не здагадваюцца, чым насамрэч зарабляюць на жыццё іхныя «паловы», – пакуль не заступаюць адно адному дарогі. Кожны з іх мае 48 гадзінаў, каб зліквідаваць другога...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 1.98 GiB
Працягласьць: 01:59:58.450
Відэа : AVC, 1024x432, 23.976 fps, 2 200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

508

(3 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Дадалася 1 сэрыя

http://img62.{imageshack}.us/img62/5964/4bi4.jpg

Краіна: Францыя–Нямеччына–Брытанія

Рэжысэр: Роман Паланскі (Roman Polanski)

У ролях: Юан МакҐрэґар (Ewan McGregor), Пірс Броснан (Pierce Brosnan), Кім Кэтрал (Kim Cattrall), Алівія Ўільямз (Olivia Williams)

Пра фільм: «Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць «літаратурных наймітаў», творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову – мемуары былога прэм’ер-міністра Брытаніі Эдама Лэнґа. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае прафесійнага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнаю, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.92 GiB
Працягласьць: 02:08:29.736
Відэа : AVC, 1200x512, 23.976 fps, 1 968 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

510

(5 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Дадаліся 3 сэрыі

511

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img16.{imageshack}.us/img16/2488/3m1w.jpg

Краіна: Сербія–Францыя

Рэжысэр: Эмір Кустурыца (Эмир Кустурица/Emir Kusturica)

У ролях: Ураш Мілаванавіч (Урош Миловановић), Марыя Пэтраніевіч (Марија Петронијевић), Александар Бэрчэк (Александар Берчек), Жываін Маркавіч (Живојин Марковић), Мікі Манойлавіч (Мики Манојловић), Ліляна Благоевіч (Љиљана Благојевић).

Пра фільм: Жываін жыве разам з унукам Цанэ ў малой сербскай вёсцы. Перш як пакінуць гэты свет, дзед хоча, каб унук выканаў ягоны запавет. Цанэ выпраўляецца ў горад з трыма заданнямі: прадаць карову, а за ўгандляваныя грошы набыць абраз святога Мікалая, купіць сабе што-небудзь на памяць і знайсці ў горадзе нявесту. На першы погляд простыя заданні робяцца для вясковага хлопца сапраўдным выпрабаваннем. Да таго ж Цанэ пераходзіць дарогу мясцовай мафіі...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 1.88 GiB
Працягласьць: 02:02:25.792
Відэа : AVC, 720x548, 25.000 fps, 2 026 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

512

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Нагадваю, што каб вырашыць ці варта глядзець увесь сэрыял, дастатковы выцягнуць толькі пачатковыя, а не ўсе 52 сэрыі.

513

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://pics.livejournal.com/pampounia/pic/0001a2rf.jpg

Краіна: Польшча

Жанр: гістарычны сэрыял

Рэжысэр: Міхал Квеціньскі (Michał Kwieciński), Міхал Роса (Michał Rosa), Войцех Вуйцік (Wojciech Wójcik)

У ролях: Ян Энг’лерт (Jan Englert), Мацей Закасьцельны (Maciej Zakościelny), Якуб Вэсалоўскі (Jakub Wesołowski), Ян Вечаркоўскі (Jan Wieczorkowski), Антоні Паўліцкі (Antoni Pawlicki), Мая Асташэўска (Maja Ostaszewska), Эва Вэнцэль (Ewa Wencel), Катажына Гнкўкоўска (Katarzyna Gniewkowska), Крыштаф Стэльмачык (Krzysztof Stelmaszyk), Пётр Жураўскі (Piotr Żurawski).

Пра фільм: Серыял Польскай тэлевізіі пра лёс польскіх дыверсантаў часоў Другое сусветнае вайны, пра так званых «ціха-цёмных», якіх закідвалі ў Польшчу змагацца з гітлераўцамі.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 40, 8 GiB
Працягласьць: 89 сэрыі па ~50 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Зьмяніў сэрыі 10,11,12 -  лепшая якасьць

515

(0 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://img43.{imageshack}.us/img43/1765/o5xr.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Яцэк Бромскі (Jacek Bromski)

У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Пётр Махаліца (Piotr Machalica), Марэк Кондрат (Marek Kondrat), Віктар Збароўскі (Wiktor Zborowski), Тэрэса Будзіш-Кшыжаноўска (Teresa Budzisz-Krzyżanowska), Кшыштаф Кольбэрґер (Krzysztof Kolberger), Ёлянта Яцкоўска (Jolanta Jackowska), Анна Рамантоўска (Anna Romantowska).

Пра фільм: Пасля смерці Сталіна органы бяспекі арыштоўваюць польскага лётчыка, які па вызваленні краіны вярнуўся з Англіі. Ягоная жонка-англічанка спрабуе выехаць з Польшчы...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 3.9 GiB
Працягласьць: 6 сэрый ~ па 1 гадзіне
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Краіна: Польшча
Жанар: дэтэктыўная драма

Рэжысэр: Яцэк Бромскі (Jacek Bromski)

У ролях: Ян Урбаньскі (Jan Urbański), Збіґнеў Дунін-Казіцкі (Zbigniew Dunin-Kozicki), Данель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski), Крыстына Фэльдман (Krystyna Feldman), Ян Фрыч (Jan Frycz), Кшыштаф Ґлёбіш (Krzysztof Globisz), Мацей Казлоўскі (Maciej Kozłowski).

Пра фільм: Яйка – занядбаны хлопчык з няшчаснай сям’і. Прыклад жыццёвага поспеху для яго – быць угоншчыкам у элітарнай бандзе Макса. Ад крымінальнай кар’еры яго адгаворвае ўладальнік аўтамайстэрні, дзе ён працуе, былы баксёр. Яйка ж, каб здабыць павагу Макса, крадзе люксавы «Ягуар» знакамітага кампазітара. Гангстары ж рэагуюць не так, як ён планаваў, а пачынаюць яго пераследаваць. Фільм раскрывае неадпаведнасць юначых мараў рэчаіснасці крымінальнага свету.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.42 GiB
Працягласьць: 01:36:51.456
Відэа : XviD, 704x400, 23.976 fps, 1 962 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Дадалося 11 сэрый

http://img821.{imageshack}.us/img821/6629/mhsr.jpg

Краіна: ЗША–Нямеччына

Рэжысэр: Пітэр Касмінскі (Peter Kosminsky)

У ролях: Элісан Лоўмэн (Alison Lohman), Мішэл Файфэр (Michelle Pfeiffer), Робін Райт (Robin Wright), Рэнэ Зэлўэґер (Renée Zellweger), Патрык Ф’юджыт (Patrick Fugit), Коўл Гаўзэр (Cole Hauser), Святлана Яфрэмава (Svetlana Efremova), Ноўа Ўайл (Noah Wyle)

Пра фільм: Бестурботнае каліфарнійскае жыццё Астрыд і Інґрыд Мэґнусэн, дачкі і маці, перапыняецца, калі ў Інґрыд з’яўляецца каханак. Парушыўшы ўсе ўласныя правілы, яна ўрэшце аказваецца ў турме за забойства. Для Астрыд пачынаецца адысея па прыёмных сем’ях, падчас якой яна імкліва сталее, пераглядаючы ўсё тое, чаму вучыла яе маці.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.61 GiB
Працягласьць: 01:46:13.080
Відэа : XviD, 720x400, 25.000 fps, 2 025 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

http://img27.{imageshack}.us/img27/2567/qifp.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Антчак (Jerzy Antczak)

У ролях: Пётр Адамчык (Piotr Adamczyk), Данута Стэнка (Danuta Stenka), Бажэна Стахура (Bożena Stachura), Адам Варановіч (Adam Woronowicz), Сара Мюльднэр (Sara Müldner), Ядвіґа Бараньска (Jadwiga Barańska), Ежы Зэльнік (Jerzy Zelnik), Анна Радван (Anna Radwan), Аґнешка Сітэк (Agnieszka Sitek), Януш Ґаёс (Janusz Gajos).

Пра фільм: 1830 год. Дваццацігадовы Фрэдэрык Шапэн пакідае ахопленую паўстаннем Польшчу, каб пашукаць шчасця ў модным і фрывольным Парыжы. Дзякуючы зычлівым мецэнатам і ўплывовым сябрам, музыка становіцца зоркаю свецкіх салонаў, перад ім адкрываецца шлях да славы. У Парыжы Шапэн знаёміцца са скандальна вядомаю пісьменніцаю Жорж Санд. Доўгі і бурны раман дорыць геніям хвіліны асалоды і шчасця. Аднак хвароба музыкі, творчыя пакуты, рэўнасць і зайздрасць наканоўваюць вялікаму кампазітару трагічны фінал.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.33 GiB
Працягласьць: 02:03:51.778
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Дадаліся 113 114 117 118 сэрыі

521

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img703.{imageshack}.us/img703/1461/60ot.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Юліюш Махульскі (Juliusz Machulski)

Пра фільм: Юзэк Гарліца – малады гураль (жыхар Татраў), студэнт ангельскай філалогіі, знаёміцца з прыгожаю Кінгаю, якая цягам шасці месяцаў мусіць вывучыць ангельскую мову, каб уратаваць свайго зніклага жаніха-амерыканца. Сляды вядуць да амерыканскай і арабскай мафіі. Неўзабаве таямнічы сувязны кантактуе з Юзэкам, Мафія шукае валізу жаніха Кінгі. У ім знаходзіцца прылада для кіравання ядзернымі боегалоўкамі пад назваю Girl. З гэтага моманту Юзэк і Кінга сутыкаюцца з сапраўднымі непрыемнасцямі. Музыку да фільму выконваюць Twinkle Brothers, Trebunie Tutki, Piersi. Стужка атрымала Гран-Пры, узнагароду гледачоў, узнагароду за акторскі дэбют Паўла Кукіза на фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў "Гданьск-95".

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 991 MiB
Працягласьць: 01:30:16.354
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://img43.{imageshack}.us/img43/2905/rqma.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Робэрт Ґліньскі (Robert Gliński)

У ролях: Ёанна Жулкоўска (Joanna Żółkowska), Мар’я Сэвэрын (Maria Seweryn), Крыстына Янда (Krystyna Janda), Ванда Вілкамірска (Wanda Wiłkomirska), Ежы Штур (Jerzy Stuhr).

Пра фільм: Аповед пра выкраданне пачуццяў – гэтак акрэсліў фільм яго рэжысёр. Сямейныя і эмацыйныя повязі лучаць трох жанчын – маладзіцу, якая толькі робіць першыя крокі ў дарослым жыцці, ейную прыёмную маці ды маці біялагічную. Псіхалагічныя перапляценні трымаюць гледача ў напрузе да самага фіналу.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1 002 MiB
Працягласьць: 01:31:18.754
Відэа : AVC, 640x400, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://img189.{imageshack}.us/img189/1496/dc5b.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Радослаў Піваварскі (Radosław Piwowarski)

У ролях: Рафал Вэнґжыняк (Rafał Węgrzyniak), Крыстына Янда (Krystyna Janda), Богдан Смолень (Bohdan Smoleń), Кшыштаф Залескі (Krzysztof Zaleski), Ганна Скаржанка (Hanna Skarżanka), Здзіслаў Кузьняр (Zdzisław Kuźniar)

Пра фільм: Кранальны фільм пра маці і сына, якія намагаюцца разам ісці па жыцці, нягледзячы на нястачу грошай ды алкагольную залежнасць маці. Яна шукае падтрымання ў сваіх каханкаў, але ейнае найбольшая любоў – гэта сын, дзеля якога яна гатовая пайсці на ўсё. Фільму дадае прывабнасці бліскучая ігра выканаўцаў галоўных роляў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.00 GiB
Працягласьць: 01:33:25.580
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://img829.{imageshack}.us/img829/6114/6lvc.jpg

Краіна: Польшча

У ролях: Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska)

Пра фільм:

Аўтарскае кіно ў найлепшым выданні. Фільм-маналог, фільм-медытацыя.

Жанчына сталага веку Анеля жыве самотна ў вялікім доме. Але аднойчы яна пастанавіла здзейсніць сваю мару – пазбавіцца апошняга жыхара дому, які пасяліўся там пасля вайны. А сын тоіць ад Анелі, што хоча прадаць дом багатаму суседу, якому «драўляная халупіна» псуе краявід.

У галоўнай ролі ў фільме-маналозе знялася Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska), якую называюць сінонімам польскага кіно.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.12 GiB
Працягласьць: 01:44:27.767
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

525

(33 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

Вескаўня напісаў:

Вітаю.
Спадарства, ёсць трошкі цікавага медыа і жаданне падзяліцца, але няма магчымасці раздаваць...

З большага гэта тут ёсьць, але бачу новыя фільмы мастацкія. Ці можаце перадаць праз btsync і аформіць раздачу ?