1

Тэма: зварот ад карыстальніка

Добры дзень.
Збіраюся напісаць артыкул для "Нашай Нівы", прысвечаны торэнтам, "баравікам" і гд ; )
Ці можна вам задаць некалькі пытанняў?

--
З павагаю, Юльян


------------------------------------------------


Yulyan пишет:

> -- Калі з'явіўся праект торэнт.бай у Беларусі?
У ліпені 2007 года

> -- Хто яго зрабіў? Хто падтрымлівае працу праекта?
Зрабіў я
падтрымлівае каманда зацікаўленых (гл. Мадэратары)

> -- Які спектр дадзеных можна спампаваць з вашага сайту? (можа назавеце якія прыклады нечага неардынарнага)
Праект ствараўся "для людзей неабыякавых да пытанняў развіцця роднай мовы і культуры. Павышэння нацыянальнай самасвядомасці."

Напрыклад: Крымінальнае чтыво

> -- Што самае папулярнае? Што звычайна пампуюць, што запампоўваюць? Якога характару?
Статыстыка тут: http://tracker.baravik.org:6969/


> -- Які адсотак (хаця б прыблізна) карыстальнікаў, якія сімпатызуюць беларускай мове/гісторыі?
99,9%


> -- На Вашую думку, торэнты з'яўляюцца значнай грамадскай і культурнай з'яваю?
Гэта значная з'ява, але часовая.

> -- Ці можа торэнт.бай выступаць у якасці навіновага парталу? Напрыклад, рэтрансляваць усе серыі "Хроснага бацьку"? smile
Калі гэта цікава для супольнасці Баравік (гл. пыт. 3), мы будзем гэта рэтрансляваць,
але наўрад праект перарасце ў навінавы партал. Ды іх і так дастаткова.


> -- Ці не баіцеся, што ў будучыні баравік.орг могуць забаніць у Беларусі з-за ўказу №60? Не баіцеся паўтарыць лёс айфолдэр.ру ды торрэнтс.ру ?
Баімся, таму сышлі ад дамена .by
На baravik.org указ 60 не распаўсюджваецца

> -- Ці канкуруеце Вы з сайтам torrents . by ?
не

> -- Ці ставіце якія ідэялагічныя мэты ў развіцці праекту?
Ідэалогія - гэта лагічная і псіхалагічная паводніцкая аснова сістэмы палітычнага кіравання.
Мы стараемся ўстрымлівацца ад палітыкі.

> -- Ці не думалі Вы звярнуцца да БелСату, каб ён падзяліўся сваім архівам фільмаў? На маю ўласную думку, гэта было б карысна і для вас і для БелСату.
Не думаю, што гэта рэальная ідэя, хоць думка вельмі цікавая.

>
>
> Дзякуй вялікі за адказы і паспяховай Вам працы! smile
Дзякуй за цікавасць да нашага сціплага праекта

2

Працяг: зварот ад карыстальніка

Наконт БелСату, можна паразважаць)))