Навошта такія цяжкія рыпы рабіць? 720p цудоўна ўлазіць у 2-3 Гб у h264.

Vital1990 напісаў:

Па ляЗЕ! smile

Так, сапраўды:(

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/uk/5/53/Blade_Runner_poster.jpg

Краіна: ЗША
Жанр: Навуковая фантастыка, антыўтопія
Працягласць: 1:57:36

Рэжысёр: Рыдлі Скот

У ролях: Харысан Форд, Рутгер Хаўэр

Пра фільм: Амерыканская навукова-фантастычная неануар-антыўтопія 1982 года. Пераробленая экранізацыя рамана Філіп К. Дзіка 1968 года "Ці мрояць андроіды пра электраавечак".

Фільм паказвае Лос-Анджэлес лістапада 2019 года, у якім генетычна спраектаваныя рэпліканты, на выгляд неадрозныя ад людзей, вырабляюцца магутнай карпарацыяй Тайрэл і іншымі мега-карпарацыямі па ўсім свеце. На Зямлі рэпліканты забаронены, іх выкарыстоўваюць толькі для небяспечных ці брудных задач у калоніях Знешняга Свету. Рэплікантаў, якія збягаюць на Зямлю, высочваюць і забіваюць ("адпраўляюць у адстаўку") асобныя атрады паліцэйскіх, так званых "бегуноў па лязу" - блэйдранераў (Blade Runners). Сюжэт паказвае рызыкоўную групу рэплікантаў, што нядаўна ўцяклі і хаваюцца ў Лос-Анджэлесе, і спрактыкаванага блэйдранера Рыка Дэкарда, які неахвотна згаджаецца прыбраць іх.

Мова: англійская (арыгінал), беларуская (субтытры)

Памер: 2,4 Гб (2 366 333 455 байтаў)
Відэа: h264 MPEG-4 AVC, 1152x480, 24 fps
Аўдыё: 48 кГц, MPEG AAC

Здымкі экрана Паказаць

http://i72.fastpic.ru/thumb/2015/0618/ce/d9c06b493d2cd9aa7da4f68320ac6ace.jpeg http://i71.fastpic.ru/thumb/2015/0618/64/809302e052be2d88ea0b8edb229f5864.jpeg http://i72.fastpic.ru/thumb/2015/0618/12/5629fa139617012cce3740a45eb14f12.jpeg http://i72.fastpic.ru/thumb/2015/0618/73/4c8b77553028a36b8535c248c3a5c973.jpeg http://i70.fastpic.ru/thumb/2015/0618/2a/0ae22494e8d1c9ce283e269925f5eb2a.jpeg

Дадатковая інфармацыя: Магу надоўга знікаць з раздачы, але рана ці позна вярнуся - чакайце.

Глядзець анлайн: https://vk.com/video-55012165_171638833 (выдалілі на запыт праваўладальнікаў. Калі падкажаце іншы відэахостынг, перазалью).

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/f/fa/3iron2.jpg

Краіна: Паўднёвая Карэя
Жанр: Драма
Працягласць: 1:27:48

Рэжысёр: Кім Кі-Дук

У ролях: Джоў Хі, Лі Сын-Ен

Пра фільм: Самотны матацыкліст Та-сук расклейвае рэкламныя брашуры на дзверы хат і кватэр, захінаючы імі замочныя адтуліны. Пазней ён вяртаецца, каб праверыць, якія аб'явы знятыя, а якія дасюль вісяць: так Та-сук вызначае, якія з дамоў пустуюць. Затым ён адмыкае замок і пранікае ў хату. Та-сук жыве ў доме, пакуль не вяртаюцца гаспадары. Наўзамен ён выконвае невялікую працу па хаце: мые гаспадарскія рэчы, рамантуе зламаныя прылады. Аднойчы, пракраўшыся ў чарговую хату, Та-сук заўважае, што яна не пустая: тут знаходзіцца жонка гаспадара хаты Сун-ва. Пазней ён становіцца сведкам таго, як муж вяртаецца і б'е сваю жонку. Тады Та-сук ўмешваецца і збівае гаспадара дома пры дапамозе клюшкі і мячыкаў для гольфа, пасля чаго з'язджае. Сун-ва адпраўляецца з ім, і цяпер яны разам падарожнічаюць па пустых хатах. Паступова паміж імі ўзнікае дзіўная форма маўклівай сімпатыі аднаго да аднаго. Праз некаторы час галоўнага героя затрымлівае паліцыя, а яго сяброўка вымушана вярнуцца дадому.

Мова: карэйская (арыгінал), беларуская (субтытры)

Памер: 1,2 Гіб (1 251 306 851)
Відэа: h264 MPEG-4 AVC, 848x480, 24 fps, зменны бітрэйт
Аўдыё: 48 кГц, MP3 Stereo, 128 кб/сек

Здымкі экрана Паказаць
http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/ab/51d4467ea904db2901d7f76c4fc960ab.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/c2/6cdfb4a4e39093a19a69ac94f135ebc2.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/16/43c02946ae6d956bccb9805bef2be416.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/c2/2ba1fa54817e6920fbe9d175f994adc2.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/c7/46a2f235dd695632062f41a3199dc6c7.jpeg

Дадатковая інфармацыя: раздаю толькі па начах, выбачайце. Наконт назвы. Арыгінальная карэйская назва - 빈집, чытаецца Bin-jip, перакладаецца як "Пустыя хаты". У еўрапейскім пракаце - 3-Iron, перакладаецца як "Клюшка №3", і пад гэтай назвай фільм вядомы на захадзе. У расейскім пракаце - "Пустой дом". Я спыніўся на назве "Пустыя хаты".

Глядзець анлайн: https://vk.com/video-55012165_165916653

5

(6 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

>2011-03-03
>Mulholland Drive / 2001 / DVDRip -  будзе неўзабаве

Усё? Кіна ня будзе?