1

Тэма: Пустыя хаты / 3-Iron / 2004 / DVDRip

Спампаваць: magnet link

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/f/fa/3iron2.jpg

Краіна: Паўднёвая Карэя
Жанр: Драма
Працягласць: 1:27:48

Рэжысёр: Кім Кі-Дук

У ролях: Джоў Хі, Лі Сын-Ен

Пра фільм: Самотны матацыкліст Та-сук расклейвае рэкламныя брашуры на дзверы хат і кватэр, захінаючы імі замочныя адтуліны. Пазней ён вяртаецца, каб праверыць, якія аб'явы знятыя, а якія дасюль вісяць: так Та-сук вызначае, якія з дамоў пустуюць. Затым ён адмыкае замок і пранікае ў хату. Та-сук жыве ў доме, пакуль не вяртаюцца гаспадары. Наўзамен ён выконвае невялікую працу па хаце: мые гаспадарскія рэчы, рамантуе зламаныя прылады. Аднойчы, пракраўшыся ў чарговую хату, Та-сук заўважае, што яна не пустая: тут знаходзіцца жонка гаспадара хаты Сун-ва. Пазней ён становіцца сведкам таго, як муж вяртаецца і б'е сваю жонку. Тады Та-сук ўмешваецца і збівае гаспадара дома пры дапамозе клюшкі і мячыкаў для гольфа, пасля чаго з'язджае. Сун-ва адпраўляецца з ім, і цяпер яны разам падарожнічаюць па пустых хатах. Паступова паміж імі ўзнікае дзіўная форма маўклівай сімпатыі аднаго да аднаго. Праз некаторы час галоўнага героя затрымлівае паліцыя, а яго сяброўка вымушана вярнуцца дадому.

Мова: карэйская (арыгінал), беларуская (субтытры)

Памер: 1,2 Гіб (1 251 306 851)
Відэа: h264 MPEG-4 AVC, 848x480, 24 fps, зменны бітрэйт
Аўдыё: 48 кГц, MP3 Stereo, 128 кб/сек

Здымкі экрана Паказаць
http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/ab/51d4467ea904db2901d7f76c4fc960ab.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/c2/6cdfb4a4e39093a19a69ac94f135ebc2.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/16/43c02946ae6d956bccb9805bef2be416.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/c2/2ba1fa54817e6920fbe9d175f994adc2.jpeg http://i48.fastpic.ru/thumb/2013/0716/c7/46a2f235dd695632062f41a3199dc6c7.jpeg

Дадатковая інфармацыя: раздаю толькі па начах, выбачайце. Наконт назвы. Арыгінальная карэйская назва - 빈집, чытаецца Bin-jip, перакладаецца як "Пустыя хаты". У еўрапейскім пракаце - 3-Iron, перакладаецца як "Клюшка №3", і пад гэтай назвай фільм вядомы на захадзе. У расейскім пракаце - "Пустой дом". Я спыніўся на назве "Пустыя хаты".

Глядзець анлайн: https://vk.com/video-55012165_165916653

Апошні раз адрэдагавана meequz (2015-06-17 01:13:15)

Прычэпкі допісу

3-Iron (Pustyia haty).torrent 46.97 кБ, 34 спампоўванняў з 2013-07-15 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.