1

Тэма: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

Спампаваць: magnet link

Назва: Масакра
Рэжысёр: Андрэй Кудзіненка
Вытворца: Беларусьфільм
Год: 2010
Жанр: Мастацкі, бульба-хорар
Працягласць: 01:37:59
Мова: Беларуская, руская, польская
Ролі выконваюць: Андрэй Назімаў, Зміцер Міллер, Марыя Курдзяневіч, Аляксандр Колбышаў, Вячаслаў Паўлюць, Паліна Сыркіна, Сяргей Уласаў, Аксана Лясная, Алена Адзінцова, Генадзь Фамін, Філіп Філімонаў, Аляксандр Кашпераў, Іван Мацкевіч, Аляксей Сянчыла, Святлана Зелянкоўская, Сяргей Журавель, Алег Гарбуз.
Хэш: 4adc7f051386e5148b2ff9bff01b77312d3cc992
Першакрыніца: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3777877

http://i29.fastpic.ru/big/2011/1017/c9/40b71dc3becbe76a345177dd7d724bc9.jpg

Пра фільм:
У загадкавы маёнтак графа Ўладзіміра Пазуркевіча прыбывае Мікалай Казанцаў - малады чалавек, які мае намер вучыцца выяўленчаму мастацтву ў Італіі, аднак, не маючы сродкаў, рызыкнуў на авантуру. Казанцаў прадставіўся прафесарам і спрабуе рабіць выгляд, што вывучае багатую бібліятэку графа, а паралельна паспявае актыўна заляцацца да нявесты Пазуркевіча, прыгажуні Ганны. Але дзіўныя падзеі ў маёнтку зацягваюць госця ў вір містычнай і жудаснай гісторыі. Ідэя фільму адштурхоўваецца ад гатычнай навэлы Праспэра Мэрымэ ”Локіс” (Локіс – гэта мядзьведзь па-літоўску), сюжэт якой грунтуецца на славянска-балцкім фальклоры. Самая адметная рыса сцэнару: кожны з герояў гаворыць на сваёй мове. Граф і нявеста размаўляюць па-польску, госці-чыноўнікі — па-расейску, а сяляне — на беларускай. У арыгінале была нямецкая, польская і жмудзінская, бо падзеі адбываюцца не ў Літве-Беларусі, а ў той, якая сёння завецца Літвою. Рэжысёр Андрэй Кудзіненка вызначыў жанр фільма "Масакра" як "бульба-хорар".

Якасць: DVD5
Памер: 4.22 Gb (4 403 868 кілабайтаў)
Фармат: DVD
Відэа: MPEG2, 720x576, 25 fps, ~5.58 Mbps
Аўдыё: 48 kHz Stereo, Dolby AC3, 320 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://i29.fastpic.ru/big/2011/1017/ce/1f2d7c93cee7f8d4bee15de3110c51ce.png
http://i29.fastpic.ru/big/2011/1017/3b/b54a90efc152ff1c9dc6e10e3c8fc53b.png
http://i32.fastpic.ru/big/2011/1017/92/c1e73bbee07d1c7cde2ae28822e4a592.png
http://i32.fastpic.ru/big/2011/1017/3c/76a7f53e647258565a0c9def99c4c53c.png

Трэйлер Паказаць

Глядзець онлайн "Масакра" на http://vk.com

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: http://www.youtube.com/watch?v=-RLOInCa2_I

Альтэрнатыўныя спасылкі:

magnet-спасылка (DVDRip, 702.41 Mb) Паказаць

magnet-спасылка (DVDRip, 1.37 Gb) Паказаць

Прычэпкі допісу

Masakra_Belarusfilm_(2010)_[www.baravik.org].torrent 22.28 кБ, 186 спампоўванняў з 2011-10-20 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

Ну вось, я ўжо паспеў набыць ліцэнзійны дыск... але фільм таго каштуе)

3

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

А ў avi фармаце ёсьць?

4

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

tutpochta напісаў:

А ў avi фармаце ёсьць?

Ёсць

5

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

О, даўно шукаў, дзякуй!

6

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

ЦІкава, але чаму абраныя такія дзіўныя фарматы ? DVD5 - занадта вялікі, 700Mb - значна губляецца якасьць. Дарэчы, на тым жа rutracker ёсьць раздача на 1.37G.

7

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

chtosci напісаў:

ЦІкава, але чаму абраныя такія дзіўныя фарматы ? DVD5 - занадта вялікі, 700Mb - значна губляецца якасьць. Дарэчы, на тым жа rutracker ёсьць раздача на 1.37G.

На той момант DVDRip'у лепшай якасці, акрамя як на 700Мб, не было (прынамсі, на рутрэкеры). Свой рып рабіць на гэты фільм сэнсу не бачу, бо відавочна, што на іншых рэсурсах яго б таксама выклалі, прычым, улічваючы кантэнт, са стабільна высокай колькасцю сідаў/лічаў. Нікога не хачу крыўдзіць, але ж пакарыстацца магчымасцямі больш масавых торэнт-суполак у сваіх сціплых мэтах лічу даволі выгоднай справай smile

Дадаў альтэрнатыўную спасылку на DVDRip памерам 1.37Gb, дзякуй за наводку.

з.ы. Мне фільм абсалютна не спадабаўся. Гульня актораў на ўзроўні недаробленых студэнтаў, вобразы ненатуральныя, буджэту, відавочна, вельмі бракавала, а сюжэт проста, даруйце, смокча ў таго ж "Локіса", знятага яшчэ ў 1970-м.

8

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

Дзякуй за раздачу, але фільм толькі хіба для калекцыі..Сюжэт беглая калька...

9

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

Рэжысер, які называе жанр бульба-хорарам, абражае свой твор

10

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

Калі магчыма параўнаць увогуле, дык "Дзікае паляваньне караля Стаха", "Сівая легенда", "Чорны замак Альшанскі" паводле Караткевіча, альбо нават "Шляхціц Завальня", як на мой розум, дык стаяць нашмат вышэй за "Масакру".

11

Працяг: Масакра / Беларусьфільм / 2010 / DVD5

гэта на расейскай мове?
На беларускай няма?