1

Тэма: BB-code для ўстаўкі Flash

Прапаную зрабіць магчымым дадаванне флэшавых аб'ектаў сродкамі BB-тэгаў. Навошта? А каб можна было онлайн-плэер у апісанне раздачы ўстаўляць. Захацеў карыстальнік спампаваць нешта - а не ведае, трэба яму тыя шалёныя мегабайты ці не.  Вось такім у дапамогу - трэйлер. Альбо іншая непрыемная сітуацыя: ніхто не раздае. А тут чалавеку ў якасці альтэрнатывы будзе онлайн-версія. Націскае юзэр "плэй" ды глядзіць пад каву зімовым вечарам любімы серыяльчык, чакаючы, пакуль нехта стане на раздачу. І нервы карыстальніка цалейшыя, і баравіку рэспекты smile

2

Працяг: BB-code для ўстаўкі Flash

valera, калі можаш пісаць на PHP, то запрашаем.

3

Працяг: BB-code для ўстаўкі Flash

dzidzitop напісаў:

valera, калі можаш пісаць на PHP, то запрашаем.

Так, гатоў далучыцца.