Тэма: BB-code для ўстаўкі Flash
Прапаную зрабіць магчымым дадаванне флэшавых аб'ектаў сродкамі BB-тэгаў. Навошта? А каб можна было онлайн-плэер у апісанне раздачы ўстаўляць. Захацеў карыстальнік спампаваць нешта - а не ведае, трэба яму тыя шалёныя мегабайты ці не. Вось такім у дапамогу - трэйлер. Альбо іншая непрыемная сітуацыя: ніхто не раздае. А тут чалавеку ў якасці альтэрнатывы будзе онлайн-версія. Націскае юзэр "плэй" ды глядзіць пад каву зімовым вечарам любімы серыяльчык, чакаючы, пакуль нехта стане на раздачу. І нервы карыстальніка цалейшыя, і баравіку рэспекты ![]()
