1

Тэма: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

Спадарства!
Ёсць такі вядомы мультсерыял "Сімпсаны". Падумалася: а чаму б не паспрабаваць яго перакласці на беларускую мову?

Софт для перакладу ёсць. Матэрыял - таксама. Я ўзяў першую серыю новага, 22-га сезону - і пераклаў тэкст на родную мову прыкладна за 5 гадзін.

Такім чынам, патрэбныя галасы, людзі, якія хацелі б заняцца агучкай. Як мінімум, патрэбныя галасы для Гамэра, Мардж, Барта і Лізы. Ну і, скажам, адзін жаночы і адзін мужчынскі голас для астатніх эпізадычных роляў.
Каму цікавая такая ідэя?

P.S. І яшчэ патрэбны добры мікрафон. Можна, канешне, лавіць гук вэб-камерай, але якасць не вельмі. Таму, калі ў каго ёсць мікрафон для такой справы - таксама далучайцеся)

2

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

цікава

але складана.
для гуказапісу патрэбны і мікрафон і добрая комната, каб небыло шуму, небыло рэха - гэта не так лёгка як падаецца на першы погляд
а што рабіць з саундтрэкамі і шумамі акрамы галасоў?
Я неяк спрабаваў - абы што атрымалася.
да і чалавек што валодае усім гэтым непашкодзіць у якасці кіраўніка

добра мець нейкі кампрэссар і лімірэр... магчыма і на кампе.
трэба шмат часу на першых колькі серый

потым можа і пойдзе.
зноўтакі, гэта цалкам некамерцыйны праэкт

3

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

Ну, мая думка - мы проста крыху глушым арыгінальную гукавую сцежку - і накладаем свой пераклад. Песні, як мне падаецца, проста кідаем субтытламі ўнізе, не пераагучваем.
Ну, канешне, праект наўрадці стане камерцыйным. Але кіно ў Беларусі даўно перастала быць прыбытковым)

Нешта, на жаль, няма ахвотнікаў, не ведаю, мне падавалася, што іх будзе шмат. А мікрафон добры я пастараюся знайсці, усё ж такі ў БДУІРы вучуся)

4

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

vandrouny, парайцеся з Алесем Квіткевічам ([email protected]; МТС-707-79-89 - “Дзіўноты й памароцтвы”). Можа, ён нешта дапаможа, падкажа.

5

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

vandrouny напісаў:

Спадарства!
Ёсць такі вядомы мультсерыял "Сімпсаны". Падумалася: а чаму б не паспрабаваць яго перакласці на беларускую мову?

Падумалася: а чаму б заадно не перакласці "такіх вядомых" "Інтэрнаў", "Санту барбару" ды "Футураму"?! smile Панове, гэны спам-кантэнт наўрадці паспрыяе глядацкаму асабоваму развіццю. Мо' й добра, што няма беларускіх версій тупых зомбі-серыялаў. Заклікаю: патрацьце час на пераклад вартых у мастацкім сэнсе стужак!

vandrouny напісаў:

Софт для перакладу ёсць. Матэрыял - таксама.

Што за софт? Гугл транслэйтам праганяеце тытры?

vandrouny напісаў:

Такім чынам, патрэбныя галасы, людзі, якія хацелі б заняцца агучкай. Як мінімум, патрэбныя галасы для Гамэра, Мардж, Барта і Лізы. Ну і, скажам, адзін жаночы і адзін мужчынскі голас для астатніх эпізадычных роляў.

Думаю, хапіла б аднаго голаса ці, максімум, 1 мужчынскага і 1 жаночага. Большасць фільмаў менавіта так і перакладзеныя.

vandrouny напісаў:

І яшчэ патрэбны добры мікрафон. Можна, канешне, лавіць гук вэб-камерай, але якасць не вельмі.

Можна паспрабаваць запісацца на дыктафон. Здаецца, у прыстойных дыктафонах неблагая якасць.

6

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

На конт агучкі, я згодны, і мікрафон маю. Што да мужчынскага голасу

7

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

Калі яшчэ ідэя не памёрла, ды не забылася, я таксама магу ўдзельнічаць. Яшчэ адзін мужчынскі голас з Гародні.

8

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

Ау! Спадарства! У якім стане праект?
Ці не згасла зацікаўленасць?

Колькі перакладзена? Ці хто працягвае займацца?
Што з галасамі?

Хто хоча удзельнічаць у працэсе дубляжа/перакладах, калі ласка звязвайцеся са мною maxim.rusakov (-at-) me.com

9

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

Ідэя цудоўная! Цалкам падтрымліваю, але далучыцца не магу. Бо зараз мы самі робім пераклад. Перакладаем Герояў 3х.
Знайшоў ва укантакце адну серыю сімпсанаў на мове, дададзеную нібыта 11 каст 13 года.
Жадаю поспехаў у працягу незалежна ад аўтару!

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

Усім прывітанне, пачаў перакладаць серыял "Два з паловай чалавека".  https://www.youtube.com/watch?v=xq2rQhfz6_4  Хацеў бы даведацца вашага меркаванне

11

Працяг: Перакладзем Сімпсанаў на беларускую мову!

я пісаў, што гатовы дапамагчы голасам, запісам, зьвядзеньнем.

mash-by-mash напісаў: