Тэма: Пежо 406. Правадніцтва па рамонце і эксплуатацыі (з 1996 года выпуску)
PEUGEOT 406 (ПЕЖО 406) — МАБЫЦЬ, НАЙБОЛЬШ СТЫЛЬНАЕ АЎТО АПОШНЯГА ПЯЦІГОДДЗЯ XX ст. І ПЕРШАГА ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯ XXI ст. Наступнае правадніцтва павінна дапамагчы ў рамонце ўладальнікам Пежо 406 (асабліва дарэстайлавых).
Назва: Пежо 406. Правадніцтва па рамонце і эксплуатацыі (з 1996 года выпуску)
Тып: дакумент
Фармат: PDF
Якасць зыходнiка: добра
Якасць скану: 600 кропак/дзюйм
Колькасць старонак: 276
Мова: расейская
Аб'ём файла: 822,1 МБ
Вокладка:
ПРАВАДНІЦТВА ПА РАМОНЦЕ І ЭКСПЛУАТАЦЫІ
Бензінавыя рухавікі:
BFZ - 1,6 л. 165 кВт (88 к.с.) Magneti Marelli 8Р.
LFY - 1,8 л. 181 кВт (110 к.с.) Bosch Motronic MP5.1.1
RFV - 2,0 л. 197 кВт (132 к.с.) Bosch Motronic МР5.1.1 або МР5.2
Дызельныя рухавікі:
DHX - 1,9 л. 166 кВт (90 к.с.) Bosch AS3 VP20
Р8С - 2,1 л. 180 кВт (110 к.с.) Lucas/PSA EPIC
ПРАДМОВА
Дадзенае Правадніцтва прызначана для таго, каб аўтааматар мог пісьменна абмеркаваць і спланаваць рамонт аўтамабіля з прафесійным механікам ці выканаць яго саматугам. Кіраўніцтва дапаможа Вам вызначыць, якую неабходна зрабіць работу (нават калі Вы вырашыце, што Вам могуць выканаць яе ў майстэрні), правесці дыягностыку і падаць інфармацыю пра тэхнічны стан, вызначыць паслядоўнасць дзеянняў і дыягностыкі пры абслугоўванні ці рамонце. Тым не менш, спадзяемся, што Вы скарыстаецеся дадзеным Правадніцтвам менавіта для самастойнага выканання работ па рамонту: правядзенне простых работ зойме нашмат меньш часу, чым абслугоўванне аўтамабіля ў майстэрні, куды неабходна двойчы прыехаць, каб пакінуць і забраць аўтамабіль. І, вядома ж, самае галоўнае, можна зэканоміць трохі грошай, якія сыдуць нa аnлату працы. Для правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту неабходна мець добры набор метрычных гаечных ключоў, адвёртак і вымяральных мацаў, бо гэтыя найпростыя ручныя прылады выкарыстоўваюцца пры выкананні большасці работ. Часам для рамонту неабходны спецпрылады ці адмысловая падрыхтоўка. Пра гэта гаворыцца ў папярэджаннях, выкладзеных у дадзеным кіраўніцтве.
У Правадніцтва ўключаны малюнкі і апісанні, якія паказваюць функцыю розных дэталяў і іх размяшчэнне. Работы апісваюцца і фатаграфуюцца ў паэтапнай паслядоўнасці, дзякуючы чаму іх можа выканаць нават пачатковец. Правадніцтва складаецца з 12 частак. Часткі падзелены на параграфы і пункты. Маецца шмат ілюстрацый, асабліва ў тых частках, дзе прыводзіцца дэталёвая паслядоўнасць аперацый, якія трэба выканаць. Тэкст суправаджаецца тлумачальнымі ілюстрацыямі. Яны пранумараваны дзесятковымі лікамі ў адпаведнасці з нумарам часткі і нумарам пункта ў ёй, напрыклад: 6.4 - ілюстрацыя ставіцца да пункта 4 часткі 6. Напачатку Правадніцтва даецца падрабязнае ўтрыманне, па якім можна лёгка знайсці які цікавіць Вас пытанне.
«Лева» ці «права» аўтамабіля разглядаецца адносна чалавека, які сядзіць на сядушцы кіроўцы тварам наперад. Калі не абумоўлена штосьці іншае, гайкі і ніты адшрубоўваюцца паварочваннем супраць гадзіннікавай стрэлкі і закручваюцца завароткам па гадзіннікавай стрэлцы.
ГIСТОРЫЯ ПЕЖО 406
Апошні раз адрэдагавана Vorago (2011-09-06 21:23:51)