Тэма: Высокі бландзін у чорным туфлі / Le grand blond avec une chaussure noire / 1972 / HD
Высокі бландзін у чорным туфлі / Le grand blond avec une chaussure noire / 1972 / HD
Краіна: Францыя
Жанар: Камедыя
Працягласьць: 1г.29хв.
Рэжысэр: Іў Рабер
У ролях: П'ер Рышар - у ролі скрыпача Франсуа Пэррэна;
Мірэй Дарк - у ролі Крысцін;
Жан Рашфор - у ролі Луі Тулуза, палкоўніка, кіраўніка ўнутраннай бязьпекі французкай контрвыведкі;
Бернар Бліе - у ролі Бэрнара Мілана, полкоўника, намесніка Тулуза;
Поль ле Персон - у ролі Перраша, памочніка Тулуза;
Жан Карме - у ролі Морыса Лефеўра, бубнача, сябра Пэррэна
Пра фільм: Кіраўнік контрразведкі, каб заблытаць свайго падступнага намесніка, пускае дэзінфармацыю, што ў
аэрапорт прылятае супершпіён. Выбар падае на першага сустрэчнага — музыканта, які выпадкова абуў чаравікі розных колераў (адзін чорны, другі карычневы). У выніку Перэн становіцца аб'ектам сачэння і шпіёнскіх інтрыг, нават не падазраючы пра гэта, і абыходзіць усе пасткі дзякуючы сваёй прыроднай непаваротлівасці і шанцаванню.
Сусветную вядомасць фільму прынесла пазнавальная музыка на флейце, якую напісаў кампазітар Уладзімір Касма, а таксама культавая чорная сукенка гераіні Мірэй Дарк з экстрэмальна глыбокім выразам на спіне. Гэтая сукенка, была зроблена куцюр’е Гі Ларошэм, і зараз захоўваецца ў Лувры.
У савецкім пракаце быў вырэзаны шэраг сцэн, каторыя ўяўляюць сабой дыялогі, якія, на думку цэнзараў, насілі фрывольны характар. Былі скарочаныя: абмеркаванне Міланам дас’е Бландына, запіс пабачання Перрэна і Палетт, сцэна ў доме ў Крысцін.
Мова: беларуская (Мой родны гук), украінская(2+2), французская(арыгінал)
Памер: 6.2 Gb
Відэа: MKV, H.264, 1792x1080, 24fps, ~8000kbps
Аўдыё 1: (Bel) 48 kHz, AC3, 2 channels, 384 kbps
Аўдыё 2: (Ukr) 48 kHz, AC3, 2 channels, 192 kbps
Аўдыё 3: (Fre) DTS, 2 channels, 768 kbps
Праглядзець гэты фільм анлайн магчыма тут: https://kinakipa.site/movie?id=70934
Апошні раз адрэдагавана RiverCat (учора 22:27:10)
