Тэма: Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў (маст. Пашчасцеў Уладзімір) [1983, ePub/fb2/mobi]
Місько Павел - Прыгоды Бульбобаў [1983, ePub/fb2/mobi]
Год: 1983
Аўтар: Місько Павел
Мастак: Пашчасцеў Уладзімір
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, для малодшага школьнага ўзросту, беларуская літаратура, пазакласнае чытанне
Выдавецтва: Мінск, Юнацтва
Мова: Беларуская
Фармат: ePub/fb2/mobi
Якасць: Распазнаны тэкст (OCR)
Апісанне:
Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед у «Прыгодах Бульбобаў» (1977) вядзецца ад імя... сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё.
Працягам аповесці «Прыгоды Бульбобаў» стала аповесць «Як на нашы імяніны...» (1983). Гэтае мастацкае палатно вызначаецца ўменнем аўтара з любоў’ю і шчырай усмешкай гутарыць з дзецьмі пра клопаты і праблемы, якія хвалююць кожнага юнага чытача. Тут гаворка і пра ўзаемаадносіны дзяцей, і пра ўзаемаадносіны дзяцей і дарослых, і пра стасункі дзяцей з прыродай, і шмат яшчэ пра ўсё тое, што так цікава пазнаваць малодшым школьнікам.
Абодва творы з ілюстрацыямі мастака Уладзіміра Пашчасцева.
Аб аўтары:
Місько Павел Андрэевіч (14.03.1931 — 09.06.2011)
Беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург. Нарадзіўся ў вёсцы Старцавічы (зараз Знамя) Слуцкага раёна. Асноўныя творы: «Мора Герадота», «Градабой», «Хлопцы, чые вы будзеце…», «Паміж мінулым і будучым», «Самыя короткія ночы», «Зяленыя змеі», «Прыгавораны да жыцця», «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» ,«Прыгоды Бульбобаў», «Грот афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля», «Прыйдзі, дзень-залацень!», «Ружовыя ліўні», «Пакуль зямля мілуе сонца» і інш.
Найбольшую вядомасць і любоў самай удзячнай аўдыторыі — дзіцячай, — яму прынеслі казкі і фантастычныя творы для дзяцей, якія прасякнутыя наскрозь беларускасцю, сакавітай мовай, аналагаў якой няма ў сучаснай дзіцячай літаратуры, і аздоблены цёплымі добрымі ілюстрацыямі.
Апошні раз адрэдагавана SoroS (2023-11-04 16:03:26)