Насамрэч проста сёньня зарэгістраваўся карыстальнік з нікам beltelecom.

Мы рады вітаць усіх!

За першы месяц існаваньня абноўленага рэсурсу _www.torrent.by_ на нашым сайце з'явілася больш 500 зарэгістраваных карыстальнікаў

больш 100 Гб інфармацыі даступна для запампоўкі праз трэкер

Далучайцеся, а мы пастараемся зрабіць інфармацыю даступнай.

каманда Torrent.by

23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў Тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом "Белая яблыня грому" на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту - вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

http://userserve-ak.last.fm/serve/252/395668.jpg

На дыску будзе 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.

"Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, - распавядае Лявон Вольскі. – Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў - гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш "Немец". Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект".

Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі N.R.M. і "Крамбамбуля" разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому "Белая яблыня грому" вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст – ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.

"Нажаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, – прызнаецца ён. – А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую".

23 сакавіка ў Тэатры імя Я. Купалы Лявон Вольскі з прэзентацыяй альбому "Белая яблыня грому". Пачатак - 19.00. Квіткі: ад 10 да 80 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by.

МГА «Белкнігазбор» і МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» запрашаюць 17 сакавіка на святочную вечарыну «Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”».

Імпрэза прысвечана выхаду юбілейнага 50-га тома кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Ініцыятыва стварэння кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» належыць пісьменніку Кастусю Цвірку. Менавіта ён загарэўся ідэяй выдаць у 200 тамах усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён.

Па словах дырэктара выдавецтва «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага, у той час нікому не верылася, што гэтую ідэю ўдасца ажыццявіць. Аднак у 1995 годзе вядомыя дзеячы навукі і літаратуры ўтварылі Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор». У 1996 годзе выйшаў першы том праекта — «Выбраныя творы» Яна Чачота.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што «Беларускі кнігазбор» даказаў сваю жыццяздольнасць. Чвэрць з запланаваных да выдання кніг ужо ўбачылі свет.

Святочная імпрэза з гэтай нагоды адбудзецца 17 сакавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова,3). Пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.

Падчас мерапрыемства выступяць: старшыня МГА «Белкнігазбор» Кастусь Цвірка, дырэктар ПУП «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, намеснік старшыні Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» Валеры Герасімаў.

Словы пра важнасць «Беларускага кнігазбору» і літаратурную спадчыну Беларусі скажуць акадэмік Радзім Гарэцкі, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў, паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў.

На вечарыне прагучаць музычныя творы ў выкананні Лявона Вольскага, трыо «Вытокі», Таццяны Беланогай.

Рэй вядзе паэт Міхась Скобла.

17 сакавіка (серада)

Палац Мастацтва

г. Мінск, вул. Казлова, 3

Пачатак а 18 гадзіне

Уваход вольны

http://budzma.org/wp-content/uploads/2010/03/afisha_prauda.jpg

“Сьвятая праўда” ў Мінску

Прэзентацыя зборніка лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрамана, што ладзіў сёлета Беларускі ПЭН-Цэнтр, “Сьвятая праўда ды іншыя казкі” пройдзе 15 сакавіка ў кавярні “Лісіная нара” (вул. Каліноўскага, 32).

Сярод выступоўцаў: Павел Анціпаў, Віталь Рыжкоў, Анка Упала, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, Інна Заікіна, Ганна Янкута, Кацярына Зыкава, Дар’я Вашкевіч (спіс увесь час папаўняецца).

Пачатак у 19.00.

Уваход: 5 тыс. ці 10 тыс. (кніга ў падарунак).

Увага! Маркетынгавая акцыя: першыя 10 білетаў па 9 тыс. (вядома ж, з кніжкай).

Сустракайце! Новы рухавічок трэкера!

http://tracker.torrent.by:6969/ - статыстыка трэкера!

Анонс URL для стварэння торэнт-файлаў - http://tracker.torrent.by:6969/announce

Прымацаваныя .torrent файлы ў топіках аўтаматычна дадаюцца на трэкер.

Уважаемые пользователи!


18 февраля 2010 года компанией "Ру-Центр" (www.nic.ru) без предупреждения, и какого либо уведомления было приостановлено делегирование домена TORRENTS.RU. По информации из "Ру-Центра" "Делегирование домена TORRENTS.RU приостановлено на основании Постановления следственного отдела по Чертановскому району Прокуратуры г.Москвы от 16.02.2010г".

(с)

Яшчэ адзін доказ таго, што, час торэнт трекераў падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Ну што ж, будзем асвойваць Linux і пераходзіць на Open Office  smile

Пляцоўка baravik.org будзе даваць магчамасць публікаваць асабістыя старонкі карыстальнікаў. Усім каму ёсць што з'явіць свету і што зацікавіць супольнасць.

http://www.baravik.org/user/~abask/

З пачатку зімы сайт некалькі разоў быў атакаваны DDoS атакамі.
Акрамя гэтага пастаяннае павелічэнне колькасці карыстальнікаў дадала дадатковую нагрузку на сэрвер.
Былы рухавічок не вытрымаў... (R.I.P) smile

Штомесячныя/штотыднёвыя абузы праваўладальнікаў схіляюць да думкі аб тым што эра звычайных трэкераў падыходзіць да свайго лагічнага канца.

Вакол torrent.by сабралася супольнасць людзей неабыякавых да пытанняў развіцця роднай мовы і культуры. Павышэння нацыянальнай самасвядомасці.
Заснавальнік праэкта адчувае сябе ў адказе перад гэтымі людзьмі. Таму была вырашана даць праэкту другой шанс на жыццё, ў новым выглядзе. На жаль беларускамоўная кальтура знаходзіцца ў такім стане, што праваўладальнікі наўрад ці будуць супраць распаўсюджання аб'ектаў аўтарскага права праз такія рэсурсы як наш. Таму новы напрамак развіцця сайту будзе цалкам накіраваны на вырашэнне гэтых задач.

На форуме будуць размяшчацца спасылкі для запампоўкі на наш трэкер (з'явіцца ў хуткім часе) і на іншыя рэсурсы ў сеціве (торэнт-трэкеры і інш).

Заўсёды Ваш, Аляксандар.