1

Тэма: Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова ў Гародне

У пятніцу 11 траўня ў Гродне адбудзецца сустрэча з знанымі літаратарамі розных пакаленняў. Перад гарадзенцамі выступяць Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч і Павал Касцюкевіч. Уладзімір Арлоў прэзентуе ў нашым горадзе сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла».
Адбудзецца таксама ўганараванне фіналісткі літаратурнай прэміі «Дэбют» імені Максіма Багдановіча, гарадзенкі Ганны Аўчыннікавай.
Сустрэча-прэзентацыя пачнецца а 19.00 у пятніцу па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а, зала № 75.
Уваход вольны!