1

Тэма: Крамбамбуля / Сьвяточная / 2007 / MP3 / 320 Kbps

Спампаваць: magnet link

Выканаўца: Крамбамбуля
Альбом: Сьвяточная
Жанр: Pop Rock
Год: 2007
Краіна: Беларусь
Працягласць: 00:43:08
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: MP3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 99.2 Mb (104 058 229 байтаў)
Хэш: bbcbae4e5e625ea9d5044467dcd9bed802253cd0
Першакрыніца: http://by-music.net/music/krambambula/% … %B0%D1%8F/

http://img847.{imageshack}.us/img847/1808/krambambulasviat.jpg

Пра альбом:
Музычная энцыкляпэдыя сьвятаў ад самага вясёлага беларускага поп-рок праекту. У альбоме апяваюцца, як традыцыйныя сьвяты (Купальле, Каляды), так і саўковыя разам з малазвыклымі яшчэ эўрапейскімі (як Хэлоўін ці дзень сьвятога Патрыка).
Музыка разьлічаная ня толькі на тое, каб павесяліцца ды патанчыць. У апалітычным раней праекце Вольскага зьявіліся пратэставыя ноткі, як у песьні пра "таварыш маўзэр", прысьвечанай Дню Вялікай Сацыялістычнай Рэвалюцыі. "Дасталі вы сваімі Сталіным ды Дзяржынскім", — пяецца тут.
Калі ўлічыць разнаплянавасьць апошніх альбомаў "N.R.M". ды "Zet", можна сказаць, што мяжа між гэтымі праектамі ды "Крамбамбуляй" стала зусім празрыстай. Цяпер яе язык не павернецца назваць "папсовым" ці то "эстрадным" праектам, ён канчаткова скаціўся ў андэграўнд.
Да ўсяго, апошнія песьні "Крамбамбуля" запісала бяз знаных гасьцей — Гюнэш, Кулінковіча і Міхалка, таму харызма Лявона тут запанавала напоўніцу. На "Сьвяточнай" няма гіту калібру "Абсэнту" і "Гасьцей", які б адразу падхапіў народ. Кожная песьня — добрая па-свойму, але ніводная не выбіваецца з шэрагу ды ня вязьне на вушах. Затое каманда ўзбагацілася ў музычным пляне — на дыску сустракаем стылізацыі пад рэгі, цыганскую музыку, стыль ВІА, фольк-рок.
Альбом каштоўны і мультымэдыйнай часткай, аформленай з гумарам ды густам. "Крамбамбулю" можна лічыць пачынальнікамі беларускага карпаратыўнага поп-року. На нефармальных урачыстасьцях, вясельлях, днях народзінаў бяз гэтай музыкі аніяк.
Сяргей Будкін, "Тузін гітоў", май 2007


Трэкліст:
01. Сьвята, якое заўжды з табой
02. З Новым Годам!
03. Безь цябе
04. Жыццё й выдатныя справы Сьвятога Патрыка
05. Дзень дурня
06. Вясна ў тваiх вачах
07. Папараць-кветка
08. Налiвай, бо не ядуць
09. Сустракайце ў госьцi (Чарапы ды косьцi)
10. 7 лiстапада - Дзень Вялiкай Кастрычнiцкай Сацыялiстычнай Рэвалюцыi
11. Дзень Нараджэньня
12. Калядная песьня


Крамбамбуля - З Новым Годам!:

Альтэрнатыўныя спасылкі:
freespace.by (rar, 98.9Mb)

Прычэпкі допісу

Крамбамбуля - 2007 - Крамбамбуля Сьвяточная.torrent 33.44 кБ, 47 спампоўванняў з 2011-11-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.