1

Тэма: Конкурс поўнаметражных сцэнараў

Добры дзень, запрашаем сцэнарыстаў і літаратараў на конкурс поўнаметражных сцэнараў. Арганізатар - расійская кінакампанія Kuzmacinema, - асабліва зацікаўлены ў сцэнарах з нацыянальным каларытам краін СНД.

Патрэбен сцэнар незалежнага аўтарскага кіно. Гісторыі могуць перагукацца з творамі сусветнай культуры, утрымліваць у сабе цытаты гэтых твораў, несці элементы пошуку, абсурду, паэтыкі. Тэрмін для прыёму прац - 15 сьнежня 2011 Поўныя ўмовы конкурсу - на сайце kuzmacinema dot com. Сардэчна запрашаем!