1

Тэма: Старыя інструменты Беларусі / Early instruments of Belarus / DVD5

http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/sib3.jpg

Год: 2007
Вытворца: МГА "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына", гурт "Стары Ольса"
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская, ангельская
Час: 00:59:02 (беларуская) + 00:59:02 (ангельская)
Сцэнар, рэжысёр: Зміцер Сасноўскі ("Стары Ольса")
Памер: 4,36 Гб (4.689.947.953 байтаў) - ёсць 700 Мб варыянт
Якасць: DVD5
Відэа: MPEG2 Video 720x576 (4:3) 25.00fps 8000Kbps
Аудыё: Dolby AC3 48000Hz stereo 192Kbps
Беларускамоўныя файлы: VTS_01_x
Англамоўныя файлы: VTS_02_x


Фільм распавядае пра пяць інструментаў: дуду, лютню, ліру, гуслі і сурму. У сюжэце: інтэрвію з музыкамі і дасьледаваньне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Сцэнарыстам і рэжысёрам стаў даследчык нацыянальных інструментаў Зміцер Сасноўскі, лідэр гурта "Стары Ольса". Стваральнікі фільма сцвярджаюць, што ён мае вялікую навуковую значнасць, бо развейвае некаторыя міфы пра беларускія і небеларускія музычныя інструменты і ўтрымлівае шмат рарытэтнай інфармацыі. Адміністратар карціны Яна Шыдлоўская распавядае пра працэс здымак: "Мы знайшлі фотаздымак дудара, якога ўзгадвалі ў сваіх працах усе выбітныя навукоўцы, але выявы ніхто не мог знайсці. Мы знайшлі яе ў архіве кіна - і фотаматэрыялаў у Дзяржынску, нам вельмі пашчасціла. А з цікавых момантаў…

Нам трэба было праілюстраваць гравюру Магнуса, шведскага даследчыка дуды. А гравюра гэтая з мядзведзем. І мы бралі яго ў цырку, здымалі ў парку, і для людзей гэта было дзіва: жывы мядзведзь у парку".

Доўжыцца кіно крыху менш за гадзіну. За гэты час гучаць інтэрв’ю з музыкамі і даследчыкамі, паказваецца праца майстроў, якія ствараюць інструменты, выкарыстоўваюцца запісы з канцэртаў, ілюструюцца сярэднявечныя сцэны.

Рэжысёр Зміцер Сасноўскі кажа, што фільм "Старыя інструменты Беларусі" прызначаюцца не толькі шырокаму колу гледачоў, але і этнамузыказнаўцам."У беларускім этнамузыказнаўстве доўгі час нічога не рабілася. Таму гэты фільм падняў многія рэдкія пытанні. Напрыклад, "дзякуючы" савецкім этнамузыколагам, было меркаванне, што гусляў на Беларусі не было, нягледзячы на шматлікія факты. Мы прысвяцілі гуслям асобную частку ў "Старых інструментах Беларусі". Наша афіцыйная навука пазбягае кантактаў з беларускімі майстрамі і даследчыкамі, якія не працуюць на дзяржаўнай працы, хаця яны зрабілі шмат адкрыццяў у даследаванні дуды. Мы ж у сваім фільме іх сведчанні выкарыстоўваем".

Пяць стагодзьдзяў квітнела старабеларуская цывілізацыя. Старадаўнія беларусы-ліцьвіны валодалі багацейшай музычнай культурай. Пяць старадаўніх інструмэнтаў, пяць характараў, пяць гісторыяў.
1. Дуда
2. Лютня
3. Колавая ліра
4. Гуслі
5. Сурма

Old Belarusan civilization had been prosperous for five centuries. The ancient Belarusans had rich musical culture. Five early musical instruments from Belarus, five characters, five stories.
1. Belarusan bagpipe
2. Lute
3. Hurdy (gurdy)
4. Psaltery
5. Belarusan trumpet

http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/sib1.jpg

Прычэпкі допісу

Staryja.Instrumenty.Belarusi.2007.DVD5.torrent 23.05 кБ, 46 спампоўванняў з 2010-03-04 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Старыя інструменты Беларусі / Early instruments of Belarus / DVD5

линк трэба выправиць на  http://www.baravik.org/topic/66/ (заказ сам на сябе)

и можа назвы зрабиць падобныя адна на адну

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-11-08 13:56:16)