1

Тэма: Сіняя-сіняя... / У. Караткевіч / 1979 / МР3

Спампаваць: magnet link

http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/karatkievic-1.jpg

жанр: Радыёспектакль паводле аднайменнага твора Ўладзіміра Караткевіча
год напісання: 1964
год першага выдання: 1964
пастаноўка: 1979
аўтар інсцэноўкі: Аляксандр Вавілаў
выканаўцы: народны артыст Беларусі Юрый Сідараў, артыст Уладзімір Крук, артыстка Рэгіна Дамброўская
краіна: Беларусь
мова: беларуская
фармат: MP3
бітрэйт: 320 Kbps 44 kHz
трэкаў: 1
агульны час: 38:13
памер: 87,5 Мб (91.751.573 байтаў)

  ...З болем згадвае ў апавяданні "Сіняя-сіняя" родную пакінутую зямлю Пятрок Ясюкевіч, былы ўдзельнік паўстання 1863 - 1864 гг. Глыбокім трагедыйна-філасофскім зместам, роздумам пра сваю радзіму і яе лёс у кантэксце грамадскіх і сацыяльных катаклізмаў, што адбываліся на зямлі, напоўнены і Петраковы думкі, якія аднойчы ўзніклі ў яго каля егіпецкіх пірамід: "Усё адно людзі гінуць і народы гінуць, і працэс гэты няўхільны, а на зямлі не застаецца нічога, акрамя магіл".

Праз усмешку сфінкса, які шмат перажыў і шмат пабачыў на сваім вяку, вартымі жалю і марнымі здаліся Петраку высілкі людзей нешта змяніць у жыцці. І тым не менш, як выклік сфінксу ў героі абуджаецца прага жыць і захаваць для будучыні кволую дзяўчынку, што вярнула яму радзіму, якую нельга страціць і да якой трэба вярнуцца, каб прадоўжыць пачатую справу.

Упершыню - "Беларусь", 1964, № 9. Першая публікацыя ў кнізе: Караткевіч У. Чазенія: Аавяданні і аповесць. - Мн.: Беларусь, 1970. - С. 54 - 75.

Сіняя-сіняя...
http://www.uladzimir-karatkevich.com/bi … v/ap9.html

http://community.livejournal.com/karatk … 23156.html

MP3
http://www27.zippyshare.com/v/50346258/file.html

Прычэпкі допісу

Sinaja.Sinaja.Karatkevicz.1979.mp3.torrent 14.03 кБ, 200 спампоўванняў з 2010-03-04 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.