1

Тэма: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

http://i287.photobucket.com/albums/ll131/smalmighty/the_shawshank_redemption.jpg


Назва: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption
Год: 1994
Краіна: ЗША
Жанар: крымінальная драма
Рэйтынг IMDB: 9.2/10
Працягласьць: 2:16:42
Пераклад: Прафэсійны (двухгалосы)
Cубтытры: Няма

Рэжысэр: Фрэнк Дарабон (Frank Darabont)
Акторы: Тым Робінз (Tim Robbins), Морґан Фрымэн (Morgan Freeman), Боб Ґантан (Bob Gunton), Ўільям Сэдлер (William Sadler)

Пра фільм: Эндзі Дзюфрэйн (Тым Робінз), малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыцьцёвыя зняволеньні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Турэмны сьвет жорсткі і бязьлітасны: начальства турмы зьдзекуецца зь вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязьні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі таксама дастаецца, але ён не пускае гэты сьвет жорсткасьці ў сваю душу, у турме знаходзіць сябра - Рэда (Морґан Фрымэн). Рэд займаецца кантрабандаю неабходных для вязьняў рэчаў - такі ў яго турэмны занятак. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі зьбіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высьвятляецца, у Эндзі ёсьць невялікі сакрэт...

Фільм намінаваўся на прэмію Оскар па 7-мі катэгорыях. Згодна з рэйтынгам на IMDb зьяўляецца лепшым фільмам усіх часоў.

Мова: беларуская (прафэсійны двухгалосы пераклад)

Якасьць: BDRip
Фармат: AVI
Відэа: XviD, 720x384, 25 fps, 1873 Kbps
Аўдыё: 48 kHz, AC3, 256 Kbps
Памер: 2,04 GiB (2.196.453.354 байтаў)

[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

Здымкі экрана Паказаць
http://img88.imageshack.us/img88/6692/vykuplenniezsausenku.png


Раім на адзін DVD5-дыск (фільмы на "турэмную" тэматыку):
Папіён / Papillon / 1973 / HDTVRip -  будзе неўзабаве
Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Рэліз: http://pampounia.livejournal.com/

Апошні раз адрэдагавана dzidzitop (2011-06-12 03:41:25)

Прычэпкі допісу

Vykuplennie.z.Sausenku.torrent 41.4 кБ, 498 спампоўванняў з 2011-06-11 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

ДЗякуй за магчымасьць спампаваць. А ці не пасуе турэмнай тэматыцы "Шчасьлівых Калядаў ...Лоўрэнс? smile

3

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Vitaut,

пасуе, але ўмоўна, бо там пра плен. Да таго ж мае значэньне памер файла.

4

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Дзіўна чаму пераклалі як "выкупленьне". Redemption мае і іншыя значэньні

5

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

ДЗякуй за фільм! smile

6

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

спадабаўся.
дзякуй!

7

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

dzidzitop напісаў:

Дзіўна чаму пераклалі як "выкупленьне". Redemption мае і іншыя значэньні

Па-мойму нармальны пераклад  smile .

Redemption - выкуп; вяртанне; выкананне (абяцання); вызваленне без надзеі на папраўку (паляпшэнне).
Паводле, "Англа-беларускі слоўнік. Грамадска-палітычнай лексікі" Л.Т. Карповіч, Л.А. Казыра.

8

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

"вяртаньне" ці "вызваленьне" на мой погляд лепей пасуе.

Хаця ізноўку, можа і выкупленьне калі штосьці было выкупам. smile Але тут ужо суб'ектывізм поўны.

9

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Ну я пераклалі, так пераклалі, фільм та цудоўны!  smile
Увогуле Кінг - вельмі класны пісьменьнік  wink , шмат ягоных твораў прачытаў. А ў часопісе "Крыніца" за 1994г. у мяне ёсьць перакладзены на беларускую мову (тарашкевіца) "Метад правільнага дыханьня". З'езджу да сябра са сканарам, потым раздам тут.

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2011-07-03 18:47:06)

10

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Вялікі дзякуй за кіно, і за такі цудоўны форум... буду пампаваць усё што замагу.... big_smile 
Зусім выпадкова на ваш сайт трапіў... і дадаў сабе у закладкі...

11

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Дзякуй, добры фільм!
Стывен Кінг на вышыні!

12

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Добры фільм, цікава будзе паглядзець яго на роднай мове

13

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Шаноўная пампоўня, я ўжо маўчу з маімі просьбамі пра Мэрдака, .. Матрыцавую дарожку я перасылаў- можа завяршым пачатае?

14

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Дзякуем! Кінга трэба болей перакладаць. Лавец Сноў, напрыклад. Якасныя фільмы.

15

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Вітаю ўсіх!
Тут лягічней "Уцёкі з Шаўшэнка"  smile

16

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Глядзеў на рускай мове, на роднай повінна быць у 2 разы цікавей cool

17

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

мінус толькі ў тым што хуткасці амаль што няма або зусім няма (

18

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Нічога, можа за некалькі год спампуецца

19

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

О, спампаваў, дзякуй. Выдатнае кіно

20

Працяг: Выкупленьне з Шаўшэнку / The Shawshank Redemption / 1994 / BDRip

Адзін з маіх любімых фільмаў! Вялікі дзякуй! Усім раю паглдзець, якасць добрыя і пераклад файны!