1

Тэма: Папялушка / TVRip

Спампаваць: magnet link

Краіна: Польшча
Працягласьць: 56 сэрый па ~25хв.

Пра фільм: Малады чалавек шукае праўды пра сябе, свет і людзей. Ён мусіць на ўласнай скуры пераканацца, што ў жыцці важна, прыгожа і што небяспечна. Ён сам мусіць абраць свой шлях, знайсці сябе... Менавіта пра гэта апавядае новы серыял «Папялушка».

19-гадовая Блянка шчасліва жыла ў Калінаве, акружаная любоўю і шматлікімі сябрамі. Яна адчувала сябе бяспечна, яе любілі. Аднойчы яна даведваецца, што яе свет не такі. Яна зусім не дачка сваіх бацькоў і не ведае жыцця. За колькі гадзінаў увесь ейны ранейшы свет абрынаецца. Яна не можа пагадзіцца з тым, што бацькі яе падманвалі. Дзяўчына кідае ўсё, уцякае з дому і вырашае шукаць сваю біялагічную маці. Пакідае родны Калінаў, едзе насустрач невядомаму. Гэта пераломны момант для Блянкі — пачынаецца новая старонка ейнага жыцця.

Такі пачатак казачнай гісторыі галоўнай гераіні серыялу «Папялушка», гісторыі, якая для маладзёнаў можа быць адбіткам іхных уласных учынкаў, праступкаў, зробленага выбару. Мы сочым за лёсам Блянкі, якая крочыць у самастойнае жыццё. Маладая, даверлівая дзяўчына вучыцца ацэньваць людзей, выбіраць паміж дабром і злом і спазнае вагу адказнасці. Асабліва тады, калі немагчыма разлічваць на падтрыманне блізкіх... Ці дасць яна рады?

Гэта серыял пра развітанне з дзяцінствам, памылкі маладосці, эмоцыі ды выбар жыццёвых шляхоў, серыял пра сям’ю, якая праходзіць праз найцяжэйшае выпрабаванне. Балазе, кожны з нас бярэ сваё жыццё ва ўласныя рукі ды сам адказвае за зробленае...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 11.15 GiB, сэрыі па ~230MiB
Відэа: Xvid, 640x400, 25 fps, ~1200kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://img600.{imageshack}.us/img600/8382/papialuska01preview.png

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2019-07-23 09:44:42)

Прычэпкі допісу

Papialuska.torrent 18.84 кБ, 19 спампоўванняў з 2019-07-23 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Папялушка / TVRip

Станьце хто-небудзь на раздачу, калі ласка

3

Працяг: Папялушка / TVRip

Дадалася 43 сэрыя

4

Працяг: Папялушка / TVRip

Дадалося 5 сэрый. Зараз - поўны.