1

Тэма: Праект «Будучыня» / Projekt Zukunft / SATRip

Спампаваць: magnet link

http://image.bayimg.com/haahnaadi.jpg

Краіна: Нямеччына
Жанар: навуковы тэлечасопіс
Працягласьць: 12 сэрый па ~25 хв.

Пра фільм: Aктуальны навуковы тэлечасопіс. Перадача для ўсіх тых, хто цікавіцца эўрапейскаю навукаю – найноўшымі досьледамі ды адкрыцьцямі.
У рэпартажах «Праекту» рэпрэзэнтуюцца розныя галіны навукі, якія аб’ядноўвае важнасьць іх дасягненьняў для будучыні: касьмічныя палёты і мэдычныя інавацыі, новыя кірункі ў псыхалёгіі ды экалягічныя распрацоўкі для гарадоў заўтрашняга дня.
Аўтары канцэнтруюць увагу на тым, як навука ўплывае на нашае штодзённае жыцьцё. «Праект «Будучыня» будзе цікавы людзям, якія ўвесь час разьвіваюцца.
Перадача выходзіць у этэр дзякуючы супрацы з тэлеканалам «Нямецкая хваля».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 3.87GB
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, ~1600kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~112 kbps

Крыніца: http://community.livejournal.com/pampounia

Раздача ідзе шляхам дадаваньня новых сэрыяў

Сэрыі Паказаць

Prajekt.Buducynia.2009.10.04
• Малы, але небясьпечны – ці дабярэцца азіяцкі тыгравы камар да Нямеччыны?
• «Оскар» – дасьледнікі праектуюць электрамабіль будучыні.
• Грып ці толькі прастуда? Насоўка, што распазнае хваробы.


Prajekt.Buducynia.2009.10.11
Калі Вы праходзілі курс аказаньня першай дапамогі? У васямнаццаць год, для пасьведчаньня кіроўцы, як, відаць, большасьць? Але ж першая дапамога можа выратаваць жыцьцё – калі ведаеш, як яе аказаць. Якраз гэта і ёсьць праблемаю, якую хочуць разьвязаць лекары хуткай мэдычнай дапамогі «Шарытэ».
Кароль Прусіі Фрыдрых Першы у 1710 годзе з-за страху перад чумою загадаў пабудаваць дом любові да бліжняга ды міласэрнасьці – «Шарытэ». Чума не прыйшла, а дом «Шарытэ» застаўся ды імкліва рос.
Тут распрацавалі лек ад дыфтэрыі, адкрылі ўзбуджальнікаў інфэкцыйных хваробаў ды вынайшлі катэтар для зандаваньня сэрца. Мэдыкі «Шарытэ» атрымалі сем нобэлеўскіх прэміяў. Установу праславілі такія лекары, як Робэрт Кох, Паўль Эрліх ды Рудальф Вірхаў.


Prajekt.Buducynia.2009.10.18
• Рукі, якія размаўляюць, – пошук сувязі паходжаньня жэстаў ды словаў.
• Удар маланкаю – мэдыкі дасьледуюць уздзеяньне на чалавечы арганізм.
• Позірк у космас – унукі Галілея канструююць тэлескопы будучыні.


Prajekt.Buducynia.2009.10.25
• У Сярэднявеччы аптэчны сцынк быў вельмі папулярны. Цела яшчаркі таўклі ў парашок і потым прадавалі ў аптэках. Лічылася, што гэты парашок дапамагаў ад розных хваробаў і быў добрым афрадызіякам. Незвычайныя якасьці гэтай яшчаркі ўражваюць, бо яна без перашкод можа пралезьці празь пясок. Таму існуе яе іншая назва – пясочны сцынк. Зразумела, што такія здольнасьці яшчаркі не маглі не прыцягнуць увагу біёлягаў.
• Сыгналы з пляча: электронны стымулятар паніжае ціск.
• З аўтатрасы на чыгунку. Новыя вагоны для транспартаваньня грузаў.


Prajekt.Buducynia.2009.11.01
• У фокусе – бэркут. Фотапаляваньне на караля вышыняў.
• Жыцьцё ў космасе. Астраномы шукаюць другую Зямлю.
• Сіла прыроды. Інжынэры здабываюць электрычнасьць з водаправоду.


Prajekt.Buducynia.2009.11.08
Складана ўявіць, як усё зьменіцца празь дзесяць-дваццаць гадоў. Можна толькі здагадвацца пра гэта. Не існуе чароўнага люстэрка, у якім мы цяпер маглі б убачыць, як будзе выглядаць наш твар у старасьці. Але навукоўцы з Інстытуту імя Макса Планка ў Заарбрукене наблізіліся да развязаньня.
• Новыя сэрцавыя клапаны. Рамонт ствалавымі клеткамі.
• Новая гібрыдная тэхніка. Для кожнай мадэлі аўтамабіля.
• Новая сістэма аўдыёабвяшчаньня. Тунэлі будуць больш бясьпечныя.


Prajekt.Buducynia.2009.11.15
• Праверка на падман. У выпадку Пінокіё ўсё было проста: кожны раз, калі ён падманваў, яго нос падаўжаўся. У казцы нос рос і рос, бо драўляны чалавечак ілгаў вельмі часта. Але ў рэальным жыцьці выкрыць махляроў ня так проста. Нават экспэрты ў гэтым часта памыляюцца. Аднак выглядае на тое, што, дзякуючы навуцы, для ілгуноў пачнуцца цяжкія часы.
• Даяры і «рука тэнісіста». Перанапружаньне на працы. Той, хто шмат працуе за кампутарам, можа сапсаваць асанку. Тое ж самае чакае і людзей, якім цэлы дзень даводзіцца стаяць. Ёсць пэўныя рухі і нагрузкі, якія могуць прывесьці да сур’ёзных праблемаў. Добры прыклад – так званая «рука тэнісіста». Калі руку перагружаць, яна пачынае балець. І ня важна – на тэнісным корце, пры хатняй працы або ў хляву. Менавіта там вядуцца выпрабаваньні новай прылады, якая мае дапамагчы пазьбегнуць такіх хваробаў у будучыні.
• Хімія ў бутэльках. Небясьпечны бісфэнол-А. Плястыкавы посуд, плястыкавыя бутэлькі і кубачкі – як гэта практычна. Яны лёгкія і ня б’юцца. Але – увага! Яны могуць быць шкодныя для здароўя! У плястыку часта ўтрымліваецца хімічнае рэчыва бісфэнол-А – адно з найбольш распаўсюджаных у сьвеце. Яго знайшлі нават у дзіцячых смакталках. Тым часам ужо шмат гадоў вядуцца дыскусіі пра небясьпеку для людзей бісфэнолу-А.


Prajekt.Buducynia.2009.11.22
• Поўная празрыстасьць. Як сучасныя дысплэі аблягчаюць працу? Уся праблема ў тоўстых пальцах! Бо сучасныя мабільнікі ды «смартфоны» робяцца ўсё меншымі, пры гэтым прапаноўваючы ўсё больш паслугаў. У кожным мабільніку мае быць фотаапарат, а ў кожным «смартфоне» – Джы-Пі-Эс. Аб’ёмы продажаў залежаць ад таго, наколькі добра можна запампоўваць на тэлефоны дадатковае праграмнае забеспячэньне. А для большасьці зь іх трэба мець тонкія пальчыкі. Таму інжынэры мусяць прыдумаць новае развязаньне.
• Адчуваньні бы ў цэнтры тарнада. Чаму плацэба дапамагае пры хваробах? Што казаў Ісус, калі вылечваў хворага – паралізаванага ці сьляпога? Ён казаў не «Табе дапамог Бог», а «Табе дапамагла твая вера». Калі інтэрпрэтаваць Біблію ў кантэксьце сучаснай мэдыцыны, то можна сказаць, што Ісус ведаў пра адзін зь істотных мэханізмаў выздараўленьня – веру. Калі вера ў дзеяньне пэўнай тэрапіі лечыць або дапамагае ў лячэньні, гэта называюць «эфэктам плацэба». Посьпехі тэрапіі з дапамогаю плацэба сапраўды ўражваюць. Напрыклад, досьледы мозгу хворых на паркінсанізм паказваюць, што ўзровень дафаміну ў іх павышаецца, хаця яны атрымліваюць усяго толькі раствор паваранай солі. Той, хто непарушна верыць у поспех лячэньня, можа запусьціць мэханізмы самалекаваньня, якія і прынясуць чаканы эфэкт.
• Непахісныя факты. Што распавядаюць дыямэнты пра гісторыю зямлі? «Брыльянты – назаўжды», – спявала Шырлі Бэсі. Але ж, калі быць дакладным, яна памылялася, бо і брыльянты могуць распасьціся, хаця і празь вельмі працяглы час. Мэрылін Манро была бліжэй да праўды, заўважыўшы, што «брыльянты – найлепшыя сябры дзяўчыны». Аднак некаторыя навукоўцы – таксама вялікія прыхільнікі брыльянтаў. Бо яны трапляюць да нас зь зямной кары. Графіт можа ператварыцца ў алмаз толькі пад ціскам на глыбіні ня менш як сто сорак кілямэтраў. А найноўшыя досьледы далі нечаканыя вынікі.


Prajekt.Buducynia.2009.11.29
Выданьне прысьвечана надзвычай актуальнай тэме – зьменам клімату:
• Капрызьлівы мансун. Індыя пакутуе ад зьменаў клімату. Вынікі пацяпленьня адчувальныя ўжо сёньня. Некаторыя зь іх можна прадбачыць, загадзя пралічыць. Іншыя – не. Напрыклад, ня дзіва, што падымаецца ўзровень вады ў моры або таюць ледавікі. Але тое, што мансун можа зьнікнуць – вось гэта сапраўды нечакана. Яго чакалі з надзеяй, але ён прынёс адны разбурэньні. На пачатку кастрычніка на паўднёвым усходзе Індыі шматдзённы дождж мансун затапіў вялізныя плошчы і зьнішчыў вялікую частку ўраджаю. Сотні тысячаў жыхароў страцілі дах над галавою.
• Гарачая пара. Цяпло адпрацаваных газаў забясьпечвае нізкую тэмпературу. Восемдзесят адсоткаў вуглекіслага газу, які ўтвараецца па віне людзей, узьнікае ў выніку спальваньня выкапневых энэрганосьбітаў: нафты, вугалю, газу – для атрыманьня энэргіі. Рэшта ўзьнікае, калі спальваюць лясы. Для аховы клімату галоўнае – выкарыстоўваць менш энэргіі, але больш эфэктыўна. Вялікі патэнцыял схаваны ў транспарце, напрыклад, у аўтарэфрыжэратарах. Што да электраэнэргіі, тут яны сапраўдныя ненажэры. Два з паловаю мільёны іх езьдзіць па Эўропе, восем – у ЗША. Брытанскія інжынэры хочуць навучыць іх ашчаднасьці.
• Аднаўляльная энэргія. Метэаролягі прагназуюць аб’ёмы вытворчасьці энэргіі. Галоўны аргумэнт супраць пераходу да альтэрнатыўных крыніцаў энэгіі – іх ненадзейнасьць. Сонца сьвеціць незаўсёды, і вецер дзьме па-рознаму. Новы дасьледніцкі праект, што накіраваны на далёкую пэрспэктыву, мае дапамагчы плянаваць колькасьць энэргіі, атрыманай з альтэрнатыўных крыніцаў, падмацаваўшы тым самым аргумэнты на яе карысьць.


Prajekt.Buducynia.2009.12.13
• Рыба ў бязважкасьці. Навукоўцы маюць вялікія спадзяваньні на экспэрымэнты з цыхлідамі. Як сьпявалася ў нямецкім шлягеры, «марская прагулка – гэта весела, марская прагулка – гэта цудоўна». Але тут трэба дадаць: пакуль ня зьявяцца вялікія хвалі. Бо тады большасць людзей адчувае сымптомы марской хваробы. Вадкасьць ва ўнутраным вуху пачынае плюхацца, гарызонт рухаецца па-іншаму – і ўсё. Марская хвароба праходзіць, але пакутлівыя прыступы млосьці ў шмат каго застаюцца. Бо прычыны іх часта незразумелыя. Ранейшыя мэтады лячэньня не дапамагалі. Але біёлягі падказалі дактарам новы мэтад, якому навучыліся, назіраючы за рыбамі – у бязважкасьці. Вас гэта зьдзіўляе?
• Небясьпечны кругазварот. На што могуць паўплываць гармоны ў пітной вадзе. Вада – улюбёны напой немцаў. О, так! Піва – учарашні дзень. У Нямеччыне можна сьмела піць водаправодную ваду. За яе якасьцю ўважліва сочаць. Але ж і тут існуе адна праблема. Бо шмат у якіх ручаях ды рэках, зь якіх бяруць пітную ваду, утрымліваюцца гарманальна актыўныя рэчывы і рэшткі лекаў. Толькі супрацьзапаленчага прэпарату «Дыкляфэнак» у Нямеччыне штогод прапісваюць восемдзесят шэсць тонаў. Вялікая частка яго выходзіць вонкі і трапляе ў прыбіральню. Ніводная зь існых ачышчальных сыстэмаў ня можа затрымаць гэтае рэчыва. Таму штогод тры тоны гэтых лекаў праходзіць праз Рэйн. Навукоўцы вывучаюць, наколькі шкодныя гэтыя рэчывы для чалавека.
• Ледзяная навука. Навошта навукоўцы шукаюць жыцьцё ў ледавіках. Зьнікненьне ледавікоў – адно з самых відавочных наступстваў зьмены клімату. Ронскі ледавік за апошнія дзесяць гадоў стаў на сто шэсцьдзесят мэтраў ніжэйшым. Ледавік Горнер ля курорту Цэрмат, – амаль на чатырыста мэтраў. Да канца нашага стагодзьдзя ледавікі, відаць, цалкам зьнікнуць з аблічча Зямлі. Чаму гэта кепска? Рэч у тым, што ледавікі – гэта гіганцкія рэзэрвуары вады. Яны зьбіраюць ападкі і выдаюць іх назад малымі дозамі. Калі гэтага «буфэру» ня будзе, нам пагражаюць паводкі. У выніку расставаньня лёду вызваляюцца абломкі горнай пароды, таму пачашчаюцца каменяпады і апоўзні. Дасьледаваць ледавікі – у пэўным сэнсе, прыгода. Мы пабывалі на Свартысэне, найвялікшым ледавіку паўночнай Нарвэгіі.


Prajekt.Buducynia.2009.12.20
• Вывучэньне сьнегу дапамагае зьменшыць небясьпеку лавінаў. Таямніцы маленькіх крышталікаў.
• Спадчына ад продкаў. Лад жыцьця ўплывае на храмасомы.
• Парфума фараона. Навукоўцы спадзяюцца адрадзіць старажытны водар.


Prajekt.Buducynia.2009.12.27
• Назад на радзіму. Перасьмешнікі маюць зноў засяліць Галапагоскія выспы.
• Разумны груз. Пасылкі будуць самастойна знаходзіць найхутчэйшы шлях да адрасата.
• Ботакс. Ці дапаможа ад эпілепсіі атрутнае рэчыва, якое паражае нэрвную сыстэму?

Прычэпкі допісу

Prajekt.Buducynia.torrent 20.59 кБ, 43 спампоўванняў з 2010-11-13 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.