1

Тэма: Казкі

Дзелімся тут спасылкамі на казкі, якія можна спампаваць у Сеціве.

Пачынаю з рэсурсу "Народныя казкі для дзетак ад UNICEF", які прапануе 19 аўдыёказак зь інфармацыяй для бацькоў і гульнёй "Puzzle". Чысьціня мовы можа й не ідэальная, але сайт сапраўды прыгожы і дзіцячы. Казкі я сам слухаў зь вялікім задавальненьнем. Таксама кожны вольны спампаваць іх да сябе на кампутар.

http://albums.foto.tut.by/userpics/h/p/1000124975/kazki3689009.png

Апошні раз адрэдагавана dzidzitop (2010-10-02 04:37:13)

2

Працяг: Казкі

Зборнік аўтарскіх казак "Зачаруй казкай"

http://kamunikat.org/assets/images/thumb_15137-1.png

Мілы Дружа! Запрашаем цябе ў чароўнае падарожжа па старонках нашага зборніка. Ты маеш магчымасць апынуцца ў самых незвычайных і казачных гісторыях твайго жыцця, знайсці шмат новых сяброў, прагуляцца па зачараваным лесе, перажыць неверагодныя прыгоды і пачуцці. Апынуцца пад чарамі феяў, залезці на велізарныя дубы, зразумець дзе зло, а дзе дабрыня. Навучыцца быць добрым, вясёлым, ветлівым і жыццярадасным. Пазнаёміцца з прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы, знайсці свет новых ведаў, даць волю сваім творчым талентам размалёўваючы малюнкі! Ты трымаеш у руках невялічкі альманах, у якім сабрана семнаццаць лепшых казак. Чытай і ўсміхайся!