Тэма: Даляравая трылёгія [За жменю даляраў (1964) | На некалькі даляраў больш (1965) | Добры. Дрэнны. Злы (1966)] BDRip / 1080p

Спампаваць: magnet link

Даляравая трылёгія / Trilogia del dollaro

https://i.gyazo.com/1e7d61fb6f46a37e33f77329302d2fdd.jpg https://i.gyazo.com/1898b5cc30a41fa41155a457e9855928.jpg https://i.gyazo.com/5e405ac868dfe0ea65062b96c64d1da9.jpg

Даляравая трылёгія (італ. Trilogia del dollaro, анг. Dollars Trilogy) — тры клясычныя спагеці-вэстэрны рэжысэра Сэрджыё Леонэ, галоўныя ролі ў якіх выканаў Клінт Іствуд.

Трылёгія складаецца з наступных фільмаў:

  • За жменю даляраў (1964)

  • На некалькі даляраў больш (1965)

  • Добры. Дрэнны. Злы (1966)

І хоць Сэрджыё Леонэ ад пачатку ня меў намеру пазыцыянаваць зьнятыя кінастужкі як трылёгію, гэтыя фільмы сталі разглядацца менавіта як трылёгія прыгодаў героя Клінта Іствуда — Чалавека без імя. У першым фільме яго называюць Джо, у другім — Аднарукім (Manco), у трэцім — Бляндынам (Blondie). Нягледзячы на нязьменнае понча ды цыгарэту ў роце, у фільмах няма адназначных сьцьверджаньняў, што гэта адзін і той жа герой.

У фільмах "даляравай трылёгіі" ў поўнай меры праявіліся прыкметы мастацкага сьвету Леонэ — маўклівыя героі, напружаныя паўзы, надзвычай буйныя пляны асобаў герояў, філіграннае кадраваньне і пранізьлівыя музычныя пасажы. Характэрную музыку для ўсіх трох фільмаў напісаў Эніё Марыконэ.

Сэрыя фільмаў стала вядомая тым, што заснавала жанр спагеці-вестэрн і натхніла на стварэньне многіх іншых фільмаў у гэтым жанры. Тры фільмы нязьменна ўваходзяць у лік самых рэйтынгавых заходніх фільмаў у гісторыі.

Апісаньне кожнага фільму даступнае ніжэй.

За жменю даляраў (1964) Паказаць

За жменю даляраў / Per un pugno di dollari

https://i.gyazo.com/1873f065ae767d03f31dde21d7c63c76.jpg

Назоў па-беларуску: За жменю даляраў
Арыгінальны назоў: Per un pugno di dollari
Краіна: Італія, Гішпанія, Нямеччына (ФРГ)
Жанр: баявік, драма, вэстэрн
Год выданьня: 1964
Рэкамэндацыі веку: 16+
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы закадравы пераклад (Кінаконг)

Апісаньне: На Дзікім Захадзе ідзе шматгадовая вайна двух варожых уплывовых кланаў. Іх не хвалююць законы ды інтарэсы іншых людзей. Але аднойчы ў мястэчка прыяжджае Чалавек без імя. Ён найлепшы стралок на Дзікім Захадзе, якому пляваць на парадкі, якія тут усталявалі бандыты. Чалавек без імя пачынае гульню паводле сваіх правілаў. Ці здолее ён даць рады адразу двум уплывовым сямействам, каб выйсьці з гэтай небясьпечнай гульні пераможцам, які забярэ ў якасьці прызу "жменю даляраў"?

Рэйтынгі:
https://rating.kinopoisk.ru/8455.gif https://i.gyazo.com/1793c836f7b4142e4e3258919add5640.png

Памер: 7,23 GB
Працягласьць: 01:39:56
Фармат файлу: Matroska
Якасьць відэа: BDRip 1080p
Відэа: 1920 x 816 at 24 fps (AVC at 9 848 kb/s)
Аўдыё 1 (be): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Аўдыё 2 (en): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz

Здымкі экрана Паказаць

https://i.gyazo.com/eafd90ee1338ac57aa7ad63ef7023db7.jpg

На некалькі даляраў больш (1965) Паказаць

На некалькі даляраў больш / Per qualche dollaro in più

https://i.gyazo.com/0a08b96ec55ac6106184280d452c410d.jpg

Назоў па-беларуску: На некалькі даляраў больш
Арыгінальны назоў: Per qualche dollaro in più
Краіна: Італія, Гішпанія, Нямеччына (ФРГ)
Жанр: вэстэрн, баявік, драма
Год выданьня: 1965
Рэкамэндацыі веку: 16+
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы закадравы пераклад (Кінаконг)

Апісаньне: Законна зарабіць даляры на Дзікім Захадзе не вялікая праблема, калі ты маеш надзейную зброю і дазвол уладаў на адстрэл бандытаў. Гэты шлях абіраюць прафэсійныя паляўнічыя на галовы — Аднарукі і палкоўнік Мортымэр. Мэта кожнага зь іх — небясьпечны злачынец Індыё, за галаву якога прызначылі круглую суму ў якасьці ўзнагароды.

Рэйтынгі:
https://rating.kinopoisk.ru/8190.gif https://i.gyazo.com/1793c836f7b4142e4e3258919add5640.png

Памер: 12,1 GB
Працягласьць: 02:12:15
Фармат файлу: Matroska
Якасьць відэа: BDRip 1080p
Відэа: 1920 x 816 at 23.976 fps (AVC at 12.5 Mb/s)
Аўдыё 1 (be): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Аўдыё 2 (en): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz

Здымкі экрана Паказаць

https://i.gyazo.com/436b8575bb31fa1621299de649c7d832.jpg

Добры. Дрэнны. Злы (1966) Паказаць

Добры. Дрэнны. Злы / Il buono, il brutto, il cattivo

https://i.gyazo.com/17225c48228af3dd914d8f664e97c543.jpg

Назоў па-беларуску: Добры. Дрэнны. Злы
Арыгінальны назоў: Il buono, il brutto, il cattivo
Краіна: Італія, Гішпанія, Нямеччына (ФРГ)
Жанр: вэстэрн, баявік, крымінал
Год выданьня: 1966
Рэкамэндацыі веку: 16+
Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы закадравы пераклад (Кінаконг)

Апісаньне: Разгар Грамадзянскае вайны, Дзікі Захад. Па волі лёсу трое мужчынаў вымушаныя аб'яднаць намаганьні ў пошуках скрадзенага золата. Але супольная праца — ня самы ўдзячны занятак для такіх заўзятых бандытаў. Кампаньёны неўзабаве разумеюць, што ў іхным дзёрзкім і небясьпечным падарожжы па спустошанай вайной краіне самае важнае — нікому не давяраць і трымаць пісталет напагатове.

Рэйтынгі:
https://rating.kinopoisk.ru/349.gif https://i.gyazo.com/1793c836f7b4142e4e3258919add5640.png

Памер: 8,13 GB
Працягласьць: 02:58:45
Фармат файлу: Matroska
Якасьць відэа: BDRip-HEVC 1080p
Відэа: 1920 x 820 at 23.976 fps (HEVC at 6 001 kb/s)
Аўдыё 1 (be): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz
Аўдыё 2 (en): AAC at 256 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz

Здымкі экрана Паказаць

https://i.gyazo.com/bb577cfc3624e46c9b0d6b08971a6e05.jpg

Пераклад і агучка: прафэсійны шматгалосы закадравы пераклад (Кінаконг)
Агульны памер: 27,46 GB (7,23 GB + 12,10 GB + 8,13 GB)
Якасьць відэа: BDRip 1080p

Апошні раз адрэдагавана Лучынка (2024-02-10 18:13:36)

Прычэпкі допісу

Даляравая трылёгія. Trilogia del dollaro (1964-1966).BDRip.1080p.torrent 274.87 кБ, 37 спампоўванняў з 2024-02-10 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Даляравая трылёгія [За жменю даляраў (1964) | На некалькі даляраў больш (1965) | Добры. Дрэнны. Злы (1966)] BDRip / 1080p

Дзякуй за раздачу!
Файная агучка, якасны адрэстаўраваны варыянт відэа. Глядзець адно задавальненьне smile