1

Тэма: Хто можа пакласьці беларускі гук на арыгінальнае відэа ?

Спадарства, шукаем чалавека, які мае час і натхненьне, і трохі ведаў, каб пакласьці беларускі гук на відэа.

Ёсьць даволі шмат цікавых фільмаў, мультфільмаў, якія выходзілі раней на касэтах, ці яшчэ нейкім чынам, дзе якасьці відэа вельмі дрэнная. І выкладваць гэта не мае ніякага сэнсу.

Але, гук добры, і трэба толькі пакласьці гэты гук на відэа. Хто можа такое зрабіць ? Магу адразу даслаць гук да Stuart Little.

Калі не маеце ведаў - магу расказаць як гэта рабіць. Тут ніякіх праблем няма, але, справа не на 5 хвілінаў. Часу не стае, таму сам не буду нават пачынаць, бо ўсьведамляю, што не атрымаецца зрабіць у бліжэйшы час.

2

Працяг: Хто можа пакласьці беларускі гук на арыгінальнае відэа ?

з задавальненнем дапамагу. але крыху пазней. пакуль курсач.

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

3

Працяг: Хто можа пакласьці беларускі гук на арыгінальнае відэа ?

Я б мог парачку фільмаў апрацаваць. Калі дагэтуль ёсць патрэба, вядома.