Тэма: Замовы
Прапаную адміністратарам стварыць раздзел - Замовы
можа каму што трэба?
вось мне напрыклад - слоўнік руска-беларускі добры
Вы не ўвайшлі. Калі ласка, ўвайдзіце ці зарэгіструйцеся.
Вы павінны увайсці ці зарэгістравацца, каб апублікаваць адказ
Прапаную адміністратарам стварыць раздзел - Замовы
можа каму што трэба?
вось мне напрыклад - слоўнік руска-беларускі добры
Ну, "замовы" наўрацці мае сэнс ствараць, бо калі ў чалавека ёсьць нешта цікавае - ён і без таго пакладзе на торэнт.
Вось, я як раз паклаў - http://www.torrent.by/topic/196/
вось толькі калі...
руска - беларускі трэба
О ! як аператыўна - Дзякуй!
Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-04-08 19:09:11)
А я згодны з 'mash-by-mash'-ам.
У мяне, напрыклад, шмат чаго ёсць. Але я не ведаю, патрэбна гэта каму ці не? Цікава гэта каму-небудзь будзе альбо не?
Адразу ўсё выкладваць няма магчымасці. Інтэрнэт не надта хуткі.
А калі хтосьці напіша, што яму патрэбна, то вылажу у першаю чаргу.
Я тут выказваў толькі сваё асабістае меркаваньне. Але, калі некаму сапраўды патрэбна - чаму не ?
Можна паспрабаваць нават у гэтай галіне пытацца хто што шукае, і таксама, што ёсьць, але няма часу/магчымасьцяў пакласьці на торэнт. Будзе шмат допісаў - створым асобны разьдзел.
У мяне, напрыклад, ёсць магчымасць здабыць "Падарожжы дылента" з Юрыем
Жыгамонтам. Патрэбна гэта каму?
"Падарожжы дылента" - абавязкова. А ёсьць усё, ці толькі асобныя сэрыі ?
Вядома ж падарожжы трэба! А ў вас толькі тое, што ляжала на старым торэнце, ці нешта яшчэ?
Акрамя Оруэла на дысках у краме больш няма аудыёкніг замежных аўтараў
дайце чаго паслухаць
У мяне есьць сябра, а ў гэтага сябра свой сябра, які працуе на СТБ, дзе здымаюць падарожжы. Ён казаў, калі я дам DVD-r-кі, ен запіша дзесьці 75 серый (па 3 серыі на дыск). Напэйна гэта будзе DVD-якасьцсь.
О, дык гэта ж мегаафігенна! хаця я думаю, што нам бы хапіла якасці недзе штук 10 на дыск
Спадарства, а ци )сьць у кага белсатащски варыянт "Тутэйшых" ?
У мяне ёсць, але на DVD - 3 з лішнім ГБ. Калі вельмі трэба - магу выкласці, але наогул маю толькі 20 ГБ трафіка туды-сюды на месяц, так што для мяне гэта цяжкавата)
megaafigennae спадарства,
а што рабіць у такіх выпадках як піша vandrouny ?
напрыклад я магу пад'ехаць і так перапісаць... але ці магчыма як потым далучыцца да раздачы
у мяне неяк не атрымліваецца такое чамусці
у мяне таксама есць "Тутэйшыя" (Белсатаўскія). Магу каму патрэбна перапісаць.
напрыклад я магу пад'ехаць і так перапісаць... але ці магчыма як потым далучыцца да раздачы
у мяне неяк не атрымліваецца такое чамусці
Аніякіх праблемаў няма. Тут ё апісаньне як падключыць ужо скапіяваныя файлы да раздачы, якая пампуецца:
http://www.torrent.by/topic/198/
dzidzitop, я думаю тут крыху іншы выпадак. Размова ідзе пра тое, каб перапісаць(не праз торэнт) і потым далучыцца да раздачы.
Насамрэч, усё даволі проста. Калі маеш фільм, які нехта раздае, і файлы аднолькавыя, можна проста пачаць пампаваньне, і як каталёг, дзе захоўваць фільм, даць каталёг дзе той фільм ужо існуе. І пачнецца раздача адразу.
megaafigennae спадарства,
а што рабіць у такіх выпадках як піша vandrouny ?
Тут няма сэнсу выкладваць усе 3 гіга. Трэба зрабіць .avi з гэтага DVD(1/6DVD=~700мб ці 1/3DVD=~1400), і рабіць раздачу ўжо гэтага avi.
Для тых, хто ніколі гэта не рабіў, самы просты і даволі прыстойны софт - AutoGordianKnot пад win. Для лінукса - mencoder.
можа і так а можа і не
калі ёсць выдатная першапачатковая якасць - то чаму не?
Нагадаўся мне тут анегдот.
- Іосіф, як твае адносіны да Бітлз?
- Да гаўно!
- Так дзеж ты іх слухаў? Чаму?
- На прошлым тыдні Рабіновіч напеў.
Можа і нам ужо пераказ тут на форуме рабіць каб не пампавать усе гэтыя гігі?
Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-04-17 11:15:37)
Якасьць амаль ня будзе згублена. Xvid(avi) значна лепш сьціскае відэа, чым MPEG-2(DVD). А памер значна меньшы будзе.
Я ня ведаю людзей, якія могуць адрозьніць зыходны DVD ад добрага avi.
ці ёсць у спадарства якое аўдыё? не арлоў ці караткевіч. Няма чаго слухаць у машыне.
Казкі каму зараз патрэбны? Есць амаль усё што на дысках.
dzidzitop, я думаю тут крыху іншы выпадак. Размова ідзе пра тое, каб перапісаць(не праз торэнт) і потым далучыцца да раздачы.
А калі крыху падумаць, то розьніцы аніякае няма. Спампаваць торэнт і зрабіць перахэшаваньне і там і там трэба і ў аднолькавай пасьлядоўнасьці. Розьніца толькі ў тым, адкуль файлы зьявіліся - вось і ўсё.
Казкі каму зараз патрэбны? Есць амаль усё што на дысках.
Казкі патрэбныя. Выкладвай
У мяне з'явілася версія "Тутэйшых" Белсату2007. Думаю, гэта будзе цікава. але гэта ДВД і што зь ім рабіць, я ня ведаю. пакуль толькі на дыскі пазакатываю ды сябрам раздам. а далей у мяне адукацыі не хапае.) калі хто можа пракансультаваць неяк, напішыце, калі ласка [email protected]
Шаноўнае спадарства, можа ў каго ёсць мультфільмы для дзетак, бо аднаго Аблавушка неяк не хапае
Вы павінны увайсці ці зарэгістравацца, каб апублікаваць адказ
Http://xbit.money/ http://xbit.money/ обмен гривны на биткоин: вывод биткоин. xbit.money | Exotic sports car rental Dubai Exotic sports car rental Dubai www.allblogthings.com |
Працуе на PunBB, падтрымка Баравік.
Currently installed 14 official extensions. Copyright © 2003–2009 PunBB.