Тэма: Глюкі / Ідыятызм / 2009 / AAC(m4a)

Спампаваць: magnet link

http://bymusic.net/covers/cover_154.jpg
BMAGroup 2009

Жанар: Rock
Год: 2009
Краіна: Беларусь

Мова: Белорусская
Бітрэйт: 256kbps VBR
Фармат: AAC (m4a), 44.100kHZ, Stereo

Памер:

Сьпіс трэкаў:
1. AntiEMO (Parquet)
2. Gluki
3. Re-Dziska
4. Hooly
5. SpiMojKraj
6. Pragrama
7. Narkaman
8. Kraina 2.0 (feat MAUZER i GREENCHE)
9. Ja za ciabe (nie pamru)
10. Talierantnasc
11. Brud

Дадатковыя зьвесткі:
Склад гурта:
Аляксей Паронкін - спеў, гітара, тэксты
Марына Грыбаноўская - клавішы
Раман Жыгараў - бас, дадатковы спеў, тэксты, аранжыраванне
Стас Мытнік - гітара

Данік Забела (Nevma) - спеў (7)
Аня Драздова - віяланчэль (7)
Ян Маўзер (Mauzer) - чытае рэп (8)
Рома UFO (Greenche) - таксама чытае рэп (8)
Віталь Рыжкоў - тэкст (8)
Дзёня Манёнак - розныя гукі і свежыя ідэі
Юля, наста, Кавальскі - галасы (1)

Запіс, міксаванне і майстраванне - студыя "Арзамас-16"

Водгукі Паказаць

Сяргей Будкін

Альбом, які мог калі не перавярнуць дык хоць бы добра так страсянуць беларускі рок, калі бы выйшаў на леташнім ўздыме "Глюкаў" пасьля ляўрэатства на “Басовішчы” і перамогі на "Тузіне гітоў", у падмацаваньне ранейшага годнага, але сыраватага дыску "Humanoid". Толькі-толькі вядомасць гурта стала выходзіць па-за межы роднага Магілёва, яшчэ бы трошкі – глядзіш і можна было бы казаць пра годную ды адэкватную замену спарахнелым "N.R.M.", але абставіны ўзялі сваё. Лёшы і Раману варта бы падвучыцца ў Лявона і Піта хоць бы спосабу (су)існаваньня ў адным гурце, то бок прафэсыйнаму (ці тое адэкватнаму) стаўленьню да працы. А то выходзіць, што жыцьцёвая дробязь вось так проста можа паставіць крыж на надзеі беларускага рок-н-ролу…

Сапраўды даводзіцца шкадаваць пра распад "Глюкаў", калі слухаеш "Ідыятызм" – альбом, запісаны на нэрве, з масаю песень, вартых вувучэньня напамяць з далейшым іх аднаўленьнем прыхільнікамі на лавах, у пад’ездах і пераходах мэтро. Тут ужываюцца побач усё, што трэба – хапае панкаўскага сьцёба ды іроніі, душаразьдзіральнага патрыятызму і лірычных усхліпаў. Кожная песьня – як на падбор, нібы справу з бэстам маем.

Смаката музычная – дзе Догерці з Фэрдынандам чуецца, дзе "Барто" з "блінкамі", нібы нават "Еxist" наш праскоквае, ну і айдамаўзэр, канешне ("Краіну" – на ўсе грантавыя зборкі бліжэйшых пяці год!). Пры тым не вядзецца пра сьляпое прыпадабненьне ці капіяваньне, а хутчэй пра несьвядомае эмацыйнае ўбіраньне ў сябе ўсяго кранальнага і запамінальнага з сустрэтага і пачутага на сваім шляху з далейшым пераасэнсаваньнем і выпускам таго ў прастору, як свайго, арыгінальнага і непаўторнага прадукту. Хочаце беларускай музыкі, што прабірае да мурашоў – во яна! Ня можа быць, каб на гэтым усё скончылася.

"Experty.by"

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-11-04 14:55:56)

Прычэпкі допісу

gluki.idyjatyzm.bel.20100408.torrent 27.38 кБ, 97 спампоўванняў з 2010-04-08 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Глюкі / Ідыятызм / 2009 / AAC(m4a)

Вельмі дзякую! Гэта вельмі крута суполка!

3

Працяг: Глюкі / Ідыятызм / 2009 / AAC(m4a)

mash-by-mash, аформіце раздачу паводле http://www.torrent.by/topic/189/, калі ласка

+ хутчэй за ўсё відарыс нябачны карыстальнікам з па-забеларускімі IP.

4

Працяг: Глюкі / Ідыятызм / 2009 / AAC(m4a)

господа, Жыве Беларусь!

5

Працяг: Глюкі / Ідыятызм / 2009 / AAC(m4a)

змяніў комп. чакай, сення далучуся на раздачу

6

Працяг: Глюкі / Ідыятызм / 2009 / AAC(m4a)

водгукі пад спойлер прыбраў. спадзяюся, што гэта нармальна для аўтара