1

Тэма: Табу / Tabu / 2012 / SatRip

Спампаваць: magnet link

http://i66.tinypic.com/2vsm4c3.jpg

Краіна: Партугалія, Бразілія, Нямеччына, Францыя
Год: 2012
Жанар: драма, рамантычны

Рэжысэр: Мігель Гомеш (Miguel Gomes)
У галоўных ролях: Тэрэза Мадруга (Teresa Madruga) і Ана Марэйра (Ana Moreira)

Апісаньне: "Табу" пачынаецца з фантазіі, якая ажывае на нашых вачах. Паказаная на вялікім экране гісторыя пра трагічнае каханьне ў экзатычнай Афрыцы зьмяняецца кадрамі з Пілар у глядзельнай зале. Магія расьсейваецца, а звычайнае жыцьцё бярэ верх за межамі кінатэатра. У "Страчаным Раі", першай частцы фільма, Пілар жыве па суседзтве з Аўрорай і яе чарнаскурай прыслужніцай Сантай. Кожная з трох жанчын спрабуе аздобіць беднасьць свайго існаваньня лакальнымі прыгодамі. Пілар робіць добрыя справы і спрабуе зьмяняць сьвет да лепшага. Аўрора прасаджвае грошы ў казіно і ваюе са сваёй прыслужніцай, а тая ў вольную хвілінку чытае "Рабінзона Круза". Але ўсе прыгоды ў XXI веку ўжо даўно не актуальныя. Любая палітычная барацьба зараз пазбаўлена якой-небудзь рамантыкі і з'яўляецца не больш чым офіснай руцінай. Штосьці экзатычнае пераўтворана ў сыстэму падвышанага камфорту. Джунглі і папугаі зараз упрыгоджваюць толькі гандлёвыя цэнтры. А самае выдатнае адбываецца толькі ў марах і ўспамінах.
Менавіта ўспаміны былога каханка Аўроры, Вентуры, і апынаюцца ў фокусе ў другой частцы фільма, азагалоўленай як "Рай". Гэты пераход у 50-я гады мінулага стагодзьдзя ў адну з партугальскіх калёній азначае сабой цэлы новы сьвет. Усё адкрываецца сэрыяй сцэн, якія даюць канчатковы адказ на адвечнае пытаньне: "Што нас так прыцягвае ў кіно". Невыпадкова крытык New York Times пад уражаннем ад убачанага напісаў, што "Табу" – гэта "прыклад сінефіліі ў дзеянні". Іншы крытык, куды больш жорсткі, назваў яго "порна для сінефілаў". Магчыма, у гэтым штосьці ёсьць. (Станіслаў Біцюцкі)

IMDb: 7.4 (4 932)

Памер: 1.94 GiB
Працягласьць: 01:53:19.794
Відэа : AVC, 720x576 4:3, 25.000 fps, 2 319 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Tabu.2012.SatRip.mp4.torrent 10.01 кБ, 56 спампоўванняў з 2016-08-05 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.