1

Тэма: ... ля поплаву / ... nad rozlewiskiem

Дом ля поплаву / Dom nad rozlewiskiem
Каханне ля поплаву / Miłość nad rozlewiskiem
Жыццё ля поплаву / Życie nad rozlewiskiem

http://oi57.tinypic.com/2d7abnq.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Адэк Драбіньскі (Adek Drabiński)

У ролях: Ёанна Бродзік (Joanna Brodzik), Малґажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Ольґа Фрыч (Olga Frycz), Анна Чартарыска (Anna Czartoryska).

Пра фільм: Паводле рамана Малгажаты Каліціньскай (Małgorzata Kalicińska).

«Дом ля поплаву» – гэта гісторыя саракагадовай Малгосі, якая траціць працу ў рэкламным агенцтве. Калі не ўдаецца знайсці новай працы, Малгося едзе праведаць маці, з якой не бачылася ад маленства. Кароткая пабыўка на Мазурскім паазер’і адкрывае перад гераіняй новы свет, цалкам адрозны ад сталічнага. Тут яна знаходзіць спакой, сяброўства, новае каханне і сваё месца. Яна пачынае новае жыццё.

«Каханне ля поплаву» – гэта працяг серыялу «Дом ля поплаву». Галоўная гераіня, Малґося, далей змагаецца з праблемамі свайго прыватнага жыцця, якое безупынна падносіць ёй сюрпрызы. Жанчына здзяйсняе сваю мару – адкрывае пансіянат «Ля поплаву». На Мазурах яна пакахала дантыста Януша, але ягоны алкагалізм становіцца непераадольнаю перашкодаю на шляху да іхнае супольнае будучыні. Былы муж Ґосі, Конрад, жыве ў Варшаве з каханкаю Адаю

Папярэднія дзве часткі серыялу здымаліся паводле матываў раману Малґажаты Каліціньскай. Аўтарка не выдала чарговай кнігі, і працяг гісторыі 40-гадовай жанчыны напісала група сцэнарыстаў. . Галоўная гераіня, таксама Малґажата, кідае сваё старое жыццё, Варшаву і пераязджае на Мазуры. Тут яна зноў пачуваецца шчасліваю, гэтак жа, як ейная маці, Бася. Але не так удала складаецца асабістае жыццё Малґажацінай дачкі, Марысі, якая ў папярэдняй частцы («Каханне ля поплаву») выйшла замуж за Кубу.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 16.9 GiB
Працягласьць: сэрыі па ~46 хв.
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 331 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Poplau.torrent 94.07 кБ, 10 спампоўванняў з 2016-11-25 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: ... ля поплаву / ... nad rozlewiskiem

Дадалася 6 сэрыя "Каханьня ля поплаву"

3

Працяг: ... ля поплаву / ... nad rozlewiskiem

Дадаліся 11 і 12 сэрыі

4

Працяг: ... ля поплаву / ... nad rozlewiskiem

Дадаліся 11 і 12 сэрыі

5

Працяг: ... ля поплаву / ... nad rozlewiskiem

Дадалася 6 сэрыя. Зараз маем усе